Перайсьці да зьместу

Сэркль Бруге

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэркль Бруге
Поўная назва Cercle Brugge Koninklijke Sportvereniging
Заснаваны 1899
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 042
Кіраўнік Манака
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cerclebrugge.be (нід.)​ (фр.)

«Сэркль» (па-нідэрляндзку: Cercle) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. Заснаваны ў 1899 годзе. Трохразовы чэмпіён Бэльгіі, двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.

«Сэркль» быў закладзены 9 красавіка 1899 году былымі вучнямі інстытуту імя Сьвятога Францішка Ксавэры, які месьціцца ў Бруге. Першапачаткова суполка засяроджвалася на пяці відах спорту, як то футболе, крыкеце, тэнісе, бегу і роварным спорце.

«Сэркль» далучыўся да Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі ў 1900 годзе і атрымаў 12 парадкавы нумар рэгістрацыі. У тым жа годзе клюб пераехаў з свайго футбольнага поля пры інстытуце да пляцоўкі ў Сынт-Андрыесе, дзе былі лепшыя ўмовы, а таксама добрае разьмяшчэньне бліжэй да галоўнай чыгуначнай станцыі Бруге. Першыя посьпехі клюбу былі дасягнутыя на Кубку Анры Фрэйса ў 1902 годзе, дзе бругаўцы перамаглі клюб «Алімпік» з францускага Лілю і каманду «Туркуэн». Па здабыцьці яшчэ некалькіх аматарскіх кубкаў «Сэркль» дамогся свайго першага вялікага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Бэльгіі ў сэзоне 1910—1911 гадоў. Цікава, што паміж «Сэрклем» і «Бруге», галоўным супернікам клюбу, у выніку быў толькі адзін пункт перавагі. Пагатоў, у апошным туры лёс зьвёў супернікаў паміж сабою. Іхняе суперніцтва скончылася ўнічыю 1:1, што было на карысьць «Сэрклю».

Праз тры гады бэльгійскі футбол быў спустошаны Першай сусьветнай вайной. «Сэркль» страціў двух гульцоў першай каманды — Люіса Баса і Жазэфа Эўрара. Клюбны стадыён і аб’екты інфраструктуры былі пашкоджаныя, а былы выбітны гулец клюбу Альфонс Сыкс быў забіты ў баі. «Сэркль» аднавіў свае выступы ў 1919 годзе амаль цалкам новым складам. Адзіным гульцом, які яшчэ быў у шыхтах клюбу, быў Люіс Саіс. Спадзеваў на новую каманду амаль не было, але ў выніку «Сэркль» фінішаваў трэцім у лізе. У 1921 годзе клюб пастанаіў збудаваць помнік у гонар загінулых гульцоў на Першай сусьветнай вайне, але адкрыцьцё было азмрочанае трагедыяй, бо замоўлены біплян, які меўся праляцець над стадыёнам, упаў на зямлю. У выніку загінулі два пасажыры. Помнік па-ранейшаму існуе і зараз стаіць ля стадыёну Яна Брэйдэля.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Варлесан 1996
2 Сьцяг Гвінэі Аб Ібраім Дыякітэ 2003
3 Сьцяг Летувы Аб Эдгарас Уткус 2000
6 Сьцяг Ганы ПА Лоўрэнс Аг’екум (ар. Рэд Бул) 2003
7 Сьцяг Францыі Нап Маляман Эфэкель (ар. Манака) 2004
8 Сьцяг Бразыліі ПА Эрык (ар. Флумінэнсі) 2004
9 Сьцяг Тога Нап Кевін Дэнке 2000
10 Сьцяг Бразыліі Нап Фэліпэ Аўгусту 2004
11 Сьцяг Эквадора Нап Алян Мінда 2003
13 Сьцяг Нямеччыны Нап Парыс Брунэр (ар. Манака) 2006
15 Сьцяг Бэльгіі Аб Гары Манье 1999
17 Сьцяг Ганы ПА Абу Франсіс 2001
18 Сьцяг Бэльгіі Аб Сэна Міянг 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Бэльгіі Нап Казээм Алаігбэ 2003
20 Сьцяг Партугаліі Аб Флавію Назыньню 2003
21 Сьцяг Бэльгіі Бр Максім Дэлянь 2001
22 Сьцяг Бэльгіі Нап Аляма Баё 2006
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Нільс Дэ Вільдэ 2003
28 Сьцяг Бэльгіі ПА Ганэс Ван Дэр Бруген 1993
30 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Гансалвэс (ар. РБ Брагантыну) 2003
34 Сьцяг Бэльгіі Нап Тыбо Сомэрс (капітан) 1999
66 Сьцяг Бэльгіі Аб Крыстыяан Равіч 2002
76 Сьцяг Бэльгіі Аб Ёнас Літарт 2004
84 Сьцяг Бэльгіі Бр Бас Лянгенбік 2003
99 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Абдуль Уатара 2005
Сьцяг Францыі Аб Далянгюніполь Гаміс 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]