Перайсьці да зьместу

Сьвятая інквізыцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтадафэ, 1475 год.

Сьвята́я інквізы́цыя (лац. Inquisitio Haereticae Pravitatis Sanctum Officium — «Сьвяты аддзел расьсьледваньняў ерэтычнай грэшнасьці») — агульная назва шэрагу ўстановаў Рымска-каталіцкай царквы, прызначаных для барацьбы зь ерасьсю.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе хрысьціянства і хрысьціянская царква пакутавалі як ад вонкавага ворага — рымскіх імпэратараў, гэтак і ад унутраных разладаў, абапіраўшыхся на тэалягічныя рознагалосьсі: розныя тлумачэньні сьвятых тэкстаў, прызнаньні ці непрызнаньні асобных тэкстаў сьвятымі і гэтак далей. Адлюстраваньнем адной са стадыяў унутранай барацьбы быў, верагодна, «Ерусалімскі збор», які згадваецца ў разьдзеле 15 Дзеяў сьвятых апосталаў, а таксама мноства выпадкаў, калі апостал Павал абараняў уласнае апостальскае служэньне, запэўніваў хрысьціянаў баяцца ілжывых пастыраў ці чагосьці супярэчлівага таму, што прапаведваў ён. Аналягічныя заклікі ёсьць у Пасланьнях Яна і ў Пасланьні да Габрэяў, а таксама ў Адкрыцьці Яна Багаслова.

Пачынаючы з II стагодзьдзя, хрысьціянскія аўтарытэты (эпіскапы і мясцовыя сыноды), карыстаючыся вышэй прыведзенымі крыніцамі, абвінавачвалі некаторых багасловаў як ератыкоў і вызначалі дактрыну хрысьціянства болей дакладна, намагаючыся пры гэтам пазьбегнуць памылак і розначытаньняў. У сувязі з гэтым артадаксальнасьці (грэц. ὀρθοδοξία — правільны пункт гледжаньня) сталі супрацьпастаўляць ерась (грэц. αἵρεσις — выбар; меркавана, што памылковы).

Асобы царкоўны суд каталіцкай царквы быў створаны толькі ў 1215 годзе папам Інацэнтам III.[1] Царкоўны трыбунал, якому было даручана «выкрыцьцё, пакараньне і прадухіленьне ерасей», быў заснаваны ў Паўднёвай Францыі папам Рыгорам IX у 1229 годзе. Гэты інстытут дасягнуў свайго апагея ў 1478 годзе, калі кароль Фэрдынанд і каралева Ізабэла з санкцыі Сыкста IV заснавалі гішпанскую інквізыцыю. Кангрэгацыя сьвятой канцэлярыі была заснаваная ў 1542 годзе, замяніўшы сабой «Вялікую рымскую інквізыцыю», а ў 1917 годзе ёй былі перададзеныя таксама функцыі ліквідаванай кангрэгацыі індэкса.

У 1908 годзе яна была пераназваная ў «Кангрэгацыю дактрыны веры» (лац. Sacra congregatio Romanae et universalis Inquisitionis seu Sancti Officii). Праца гэтай установы выбудоўвалася ў строгай адпаведнасьці зь дзейным ў каталіцкіх дзяржавах заканадаўствам.

Выбітныя дзеячы Сьвятой інквізыцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Григулевич И. Р. История инквизиции (рас.). — М.: Наука, 1970.