Перайсьці да зьместу

Гішпанская інквізыцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пячатка «Сьвяшчэннага трыбунала» ў Гішпаніі

Трыбунал сьвятой канцылярыі інквізыцыі (па-гішпанску: Tribunal del Santo Oficio de la Inquisición, шырока вядомы як Гішпанская інквізыцыя, па-гішпанску: Inquisición española) — суд, створаны ў 1478 г. каталіцкім манархам Фэрдынандам II Арагонскім і Ізабэлай I Кастыльскай. Закліканы падтрымліваць чысьціню каталіцкай веры ў іх каралеўстве, а таксама замяніць сабой сярэднявечную інквізыцыю, якая знаходзілася пад папскім кантролем. Інквізыцыя працавала ў значнай ступені для таго, каб забясьпечыць правільнасьць веры нованавернутых, асабліва габрэяў, мусульманаў і іншых, прымус пад страхам сьмерці прыняць хрысьціянства. Рашэньні манархаў стварыць інквізыцыю было прадыктавана некалькімі прычынамі, такімі як ўзмацненьне іх палітычнай улады, паслабленьне апазыцыі, падаўленьне conversos («новазвернутых» з габрэяў), атрыманьне прыбытку ад канфіскацыі маёмасьці асуджаных ерэтыкоў. Новы орган знаходзіўся пад прамым кантролем гішпанскай манархіі. Ён быў канчаткова скасаваны толькі ў 1834 годзе, падчас праўленьня Ізабелы II.