Стэрлітамак
Стэрлітамак | |||||
рас. Стерлитамак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1735 | ||||
Горад з: | 1781 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан | ||||
Плошча: | 108,52 км² [1] | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Унутраны падзел: | 16 мікрараёнаў | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 279 692 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2577,33 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 3473 | ||||
Паштовы індэкс: | 453100 | ||||
Нумарны знак: | 02, 102 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′0″ пн. ш. 55°57′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 55.95° у. д.Каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 55°57′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 55.95° у. д. | ||||
Стэрлітамак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) |
Стэрлітамак (па-расейску: Стерлитамак, па-башкірску: Стәрлетамак) — горад (з 1781 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Стэрлітамацкага раёну Башкартастану. Насельніцтва на 2016 год — 279 692 чалавекі. Заснаваны ў 1735 годзе.
Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 130 км ад Уфы.
Буйны цэнтар хімічнай прамысловасьці і машынабудаваньня. Эканамічны патэнцыял гораду шмат у чым вызначаюць буйныя хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы, такія як акцыянэрныя таварыства «Сода», «Каўстык», «Сынтэз-Каўчук», «Нафтахімічны завод». Менавіта гэтыя чатыры градаўтваральныя гіганты замацавалі за Стэрлітамакам званьне «гораду вялікай хіміі». Машынабудаўнічая і станкабудаўнічая галіны вытворчасьці ў горадзе прадстаўленыя буйнымі акцыянэрнымі таварыствамі: «Стэрлітамаскі станкабудаўнічы завод», «Чырвоны пралетарый», «Вагонарамонтны завод», «Завод Будмаш», Канцэрн «Інмаш». Акрамя таго, у горадзе працуюць магутныя прадпрыемствы будіндустрыі і будматэрыялаў.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэрлітамак — разьвітае прамысловае места з паўнавартаснай інфраструктурай і наладжанай транспартнай сыстэмай. Будаўніцтва рухаецца вялікімі тэмпамі, пашыраюцца новыя мікрараёны (Паўднёва-Заходні, Сонечны, ВТС). Вядзецца забудова заходняга раёну места, у прыватнасьці мікрараёны Сонечны, Блакітны, Заходні. Плянуецца пабудова асобнага жылога квартала на беразе ракі Альхоўка для работнікаў «Башкірскай Содавай Кампаніі», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў места.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Палівода, беларускі кампазытар, піяніст.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2