Кантынэнтальная дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Эўропа: выпраўленьне спасылкі
Радок 97: Радок 97:
[[it:Stato senza sbocco al mare]]
[[it:Stato senza sbocco al mare]]
[[he:מדינה ללא מוצא לים]]
[[he:מדינה ללא מוצא לים]]
[[lo:ປະເທດທີ່ບໍ່ມີທາງອອກສູ່ທະເລ]]
[[hu:Tengerparttal nem rendelkező ország]]
[[hu:Tengerparttal nem rendelkező ország]]
[[mk:Континентална држава]]
[[mk:Континентална држава]]

Вэрсія ад 10:39, 19 студзеня 2011

Кантынэнтальная дзяржава — дзяржава, якая ня мае выхаду да мора. У цяперашні час існуе 43 дзяржавы, межы якіх ня маюць выхаду да Сусьветнага акіяну. Больш за ўсё такіх дзяржаў у Афрыцы — 15, у Эўропе — 14, у Азіі — 12, у Паўднёвай Амэрыцы — 2.

Дзьве дзяржавы, якія ня маюць выхаду да мора, а менавіта Узбэкістан і Ліхтэнштайн, мяжуюць выключна з краінамі, таксама ня мелымі выхаду ў Сусьветны акіян.

Тры дзяржавы цалкам акружаныя тэрыторыяй аднай дзяржавы: Сан-Марына і Ватыкан мяжуюць толькі зь Італіяй, Лесота — толькі з Паўднёвай Афрыкай. Шэсьць дзяржаваў цалкам акружаныя тэрыторыяй двух дзяржаваў: Манголія, Нэпал, Бутан, Свазілэнд, Ліхтэнштайн і Андора.

Этыёпія, у якой пражывае 75 млн жыхароў (2005), зьяўляецца найбуйнейшай па насельніцтве з дзяржаваў, ня мелых выхаду да Сусьветнага акіяну, таксама больш 20 мільёнаў жыхароў пражываюць у Нэпале (27,6 млн), Угандзе (27,3 млн) і Ўзбэкістане (26,8 млн).

Найбуйнейшымі па плошчы зь дзяржаваў, ня межных з Сусьветным акіянам зьяўляецца Казахстан (2 717 300 км²); тэрыторыю больш мільёна км² маюць таксама Манголія (1 566 500 км²), Этыёпія (1 133 380 км²) і Балівія (1 098 581 км²).

Беларусь — самая вялікая дзяржава ў Эўропе (207,6 тыс. км²), якая ня мае выхаду да мора.

Расея мяжуе з чатырма ня мелымі выхаду да сусьветнага акіяну дзяржавамі: Манголіяй, Казахстанам, Азэрбайджанам і Беларусьсю.

Ня маюць меж з Сусьветным акіянам большасьць (9 з 15) дзяржаваў, якія ўтварыліся пасьля распаду СССР. Пры гэтым тэрыторыя дзяржаваў Армэнія, Азэрбайджан, Туркмэністан, Узбэкістан, Кыргыстан і Таджыкістан цалкам уваходзяць у басэйны бясьцёкавых вадаёмаў і абласьцей — іншых падобных дзяржаваў у сьвеце няма.

Сьпіс дзяржаў, якія ня маюць выхаду да мору

Азія

Афрыка

Эўропа

Паўднёвая Амэрыка

Крыніцы

  1. ^ а б в мае выхад да Касьпійскага мора — вадаёму, ня меламу прыроднага выхаду ў сусьветны акіян
  2. ^ пасьля аб’явы незалежнасьці Эрытрэі ў 1993 годзе
  3. ^ пасьля захопу Чылі порта Антафагаста ў 1879 годзе