ФІФА: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mk:ФИФА
д робат дадаў: so:FIFA
Радок 143: Радок 143:
[[sk:Medzinárodná futbalová federácia]]
[[sk:Medzinárodná futbalová federácia]]
[[sl:FIFA]]
[[sl:FIFA]]
[[so:FIFA]]
[[sq:FIFA]]
[[sq:FIFA]]
[[sr:ФИФА]]
[[sr:ФИФА]]

Вэрсія ад 09:16, 28 лістапада 2009

Міжнародная фэдэрацыя футбольных асацыяцый (па-француску: Federation Internationale de Football Association, скар. FIFA, у беларускай транслітарацыі ФІФА) — арагнізацыя, якая кіруе ўсім сусьветным футболам. Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швайцарскім горадзе Цюрыху. На дадзены момант прэзыдэнтам ФІФА зьяўляецца Ёзэф Блатэр.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя ФІФА

Неабходнасьць у стварэньні адзінай арганізацыі для кіраваньня ўсім сусьветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагодзьдзя з павелічэньнем колькасьці й папулярнасьці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам ангельскай футбольнай фэдэрацыі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на дзель сямі іншых эўрапейскіх краін. ФІФА была заснаваная ў Парыжы 21 траўня 1904 году; менавіта месца падставы стала чыньнікам таго, што ў агульнапрынятых поўным і скарочаным назвах выкарыстоўваецца француская мова. Першым прэзыдэнтам ФІФА быў Робэр Гэрэн.

Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзеныя ў 1906 годзе — зрэшты, адмысловага посьпеху ў арганізацыі змаганьняў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэньні з побач эканамічных фактараў, прывёў да замены Гэрэна на пасту прэзыдэнта Дэніэлам Вулфалам з Ангельшчыны, якая да гэтага моманту ўжо была чальцом асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА — футбольны турнір на Лёнданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 году — было больш пасьпяховым, хоць і паўсталі некаторыя праблемы, зьвязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафэсійных футбалістаў.

ФІФА перастала быць асабліва ўнутранаэўрапейскай арганізацыяй з прыняцьцем у яе рады Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргентыны у 1912 і Фэдэрацыі футбола ЗША у 1913 году.

Падчас Першай сусьветнай вайны ФІФА выпрабоўвала сур'ёзныя цяжкасьці, бо шматлікія гульцы адправіліся на фронт, а магчымасьць міжнародных пераездаў для правядзеньня турніраў была сур'ёзна абмежаваная. Пасьля вайны, са сьмерцю Вулфала, главой ФІФА стаў галандзец Карл Хіршман. ФІФА была выратаваная ад поўнага краху, аднак коштам гэтага быў выхад з арганізацыі ўсіх брытанскіх фэдэрацый, якія не жадалі ўдзельнічаць у адных спаборніцтвах з нядаўнімі ворагамі.

Чэмпіянат сьвету па футболе

Файл:Wohlfahrtsbriefmarke-fifa.jpg
Кубак Сьвету ФІФА на нямецкай марцы
Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету ФІФА

Жуль Рымэ стаў трэцім прэзыдэнтам ФІФА у 1921 годзе. Пад яго кіраўніцтвам ФІФА пасьпяхова правяла два алімпійскіх турніру, недахопам якіх, праўда, было адсутнасьць каманд Ангельшчыны й Шатляндыі. Посьпех гэтых змаганьняў і ўзростаньне папулярнасьці гульняў дазволілі ФІФА сур'езна разгледзець пытаньне аб правядзеньні чэмпіянату сьвету па футболе. Упершыню пытаньне аб правядзеньні чэмпіянатаў было паднята ў 1928 годзе, і ўжо ў 1930 быў праведзены першы чэмпіянат сьвету. Ён адбыўся ў Уругваі й быў выйграны гаспадарамі турніру. Нягледзячы на тое, што з-за эканамічнага крызісу і неабходнасьці доўгага вандраваньня кіроўныя эўрапейскія зборныя не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, турнір быў прызнаны пасьпяховым, і было вырашанае праводзіць чэмпіянаты сьвету на рэгулярнай аснове.

За выключэньнем перапынку, зьвязанага з Другой сусьветнай вайной, чэмпіянат сьвету па футболе з 1930 году і да нашых часоў праводзіцца кожныя чатыры года. Апошні турнір адбыўся ў 2006 годзе ў Нямеччыне, пераможцам на ім стала Італія. Наступны чэмпіянат прайшоў улетку 2010 году ў ПАР.

Іншыя турніры

Акрамя чэмпіянатаў сьвету й футбольных турніраў Алімпійскіх гульняў, ФІФА праводзіць сусьветныя чэмпіянаты для 17-летніх і моладзевыя чэмпіянаты сьвету. Акрамя таго, нядаўна быў заснаваны новы турнір пад назвай Кубак Канфэдэрацый, за які кожныя два года дужаюцца пераможцы рэгіянальных чэмпіянатаў плюс чэмпіёны сьвету й арганізатары турніру. За год да чэмпіянату сьвету гэты турнір праводзіцца на будучых арэнах ЧС і служыць генэральнай рэпэтыцыяй будучыні футбольнага форума.

Па меры разьвіцьця жаночага футбола ФІФА стала праводзіць жаночы чэмпіянат сьвету. Упершыню такі турнір быў праведзены ў 1991 годзе. Акрамя таго, з 2002 году праводзіцца жаночы моладзевы ЧС. Юніёрскі жаночы чэмпіянат сьвету пачне сваю гісторыю з 2008 году.

Адзінае буйнае клюбнае спаборніцтва — Клюбны чэмпіянат сьвету па футболе. Ён быў задуманы як пашырэньне Міжкантынэнтальнага кубка (спаборніцтвы паміж клюбнымі чэмпіёнамі Эўропы й Паўднёвай Амэрыкі, якія насілі ў розныя гады розныя назвы) да турніру з удзелам клюбных чэмпіёнаў усіх кантынэнтаў. Турнір, не выклікалы вялікай цікавасьці ў 2000 і 2002, у наступным быў адменены, аднак быў адноўлены ў зьмененым выглядзе ў Японіі ў 2005 годзе.

ФІФА таксама кіруе правядзеньнем турніраў па некалькіх гульнявым выглядам спорту, створаным на аснове футбола — у прыватнасьці, па пляжнаму футболу (глядзіце Чэмпіянат сьвету па пляжным футболе) і футзале (Чэмпіянат сьвету па футзале FIFA).

Правілы гульні

Правілы футбола не знаходзяцца непасрэдна ў вядзеньні ФІФА; яны рэгулююцца органам пад назвай Міжнародная Рада Футбольных Асацыяцый (па-ангельску: International Football Association Board, IFAB). 4 месцы — 50 % у гэтай радзе атрымлівае ФІФА, астатнія чатыры займаюць прадстаўнікі футбольных фэдэрацый Ангельшчыны, Шатляндыі, Уэльса й Паўночнай Ірляндыі у знак прызнаньня неацэннага ўклада брытанцаў ва ўзьнікненьне й разьвіцьцё футболу.

Структура

Карта сьвету з падзелам па канфэдэрацыях.

     УЭФА

     АФК

     КАФ

     АФК

     КОНКАКАФ

     КОНМЕБОЛ

     NF-Board

ФІФА падзеленая на 6 канфэдэрацый, якія займаюцца кіраваньнем футбольнымі спаборніцтвамі на ўзроўні кантынэнтаў і рэгіёнаў усяго сьвету. Нацыянальныя фэдэрацыі зьяўляюцца адначасова чальцамі ФІФА і сваёй рэгіянальнай канфэдэрацыі, каб удзельнічаць у спаборніцтвах ФІФА. Звычайна краіна зьяўляецца чальцом канфэдэрацыі свайго рэгіёна, аднак існуюць некаторыя выключэньні.

Сьпіс рэгіянальных аб'яднаньняў выглядае наступным чынам:

Краіны, тэрыторыя якіх знаходзіцца паміж Эўропай і Азіяй, самі вызначалі, у якую канфэдэрацыю ім уваходзіць. Таму Расея й Турцыя уваходзяць ва УЭФА. Ізраіль з 1994 таксама стаў чальцом УЭФА пасьля шматгадовага байкоту з боку сваіх суседзяў па Блізкаму Ўсходу. Апошняй краінай, якая далучылася да УЭФА, стала Чарнагорыя у 2007 годзе.

Гаяна й Сурынам заўсёды былі чальцамі КОНКАКАФ нягледзячы на тое, што геаграфічна гэтыя краіны разьмешчаныя ў Паўднёвай Амэрыцы.

Аўстралія атрымала дазвол стаць чальцом АФК-Азіі замест АФК-Акіяніі з 2006 году. Аўстралійцы доўга дамагаліся пераходу пад эгіду азіяцкай канфэдэрацыі — справа ў тым, што аўстралійская зборная на парадак мацней усіх астатніх зборных Акіяніі. З-за такой дыспрапорцыі Акіяніі ніколі не вылучалі прамога месца ў фінале чэмпіянату сьвету, і аўстралійцы штораз былі змушаныя адстойваць права гуляць у фінале ў стыкавых матчах са зборнымі зь іншых кантынэнтаў, і традыцыйна саступалі ў гэтых стыкавых гульнях. Іронія лёсу ў тым, што Аўстралія здолела ўсёткі выйсьці ў фінал ЧС-2006, перамогшы ў стыкавых матчах па пэнальці зборную Ўругвая усяго толькі праз некалькі месяцаў пасьля канчатковай ухвалы пераходу ў Азію ўсімі інстанцыямі.

У агульнай складанасьці, у ФІФА уваходзіць 208[1] нацыянальных фэдэрацый (глядзіце Усё зборныя па футболе). Рэйтынг зборных ФІФА абнаўляецца кожны месяц і вызначае месцы зборных у залежнасьці ад іх посьпехаў у міжнародных спаборніцтвах усіх узроўняў, а таксама таварыскіх матчах. Ёсьць аналягічны Рэйтынг жаночых зборных ФІФА, які абнаўляецца штоквартальна.

Узнагароды

ФІФА кожны год уручае ўзнагароду Лепшы гулец сьвету. Уручэньне ўзнагароды адбываецца на штогадовай цырымоніі й служыць знакам прызнаньня асабістых заслуг, а таксама посьпехаў клюба й зборнай каманды.

У 2004 годзе ФІФА арганізавала «Матч стагодзьдзя» паміж зборнымі Францыі й Бразыліі, лепшымі зборнымі апошняга дзесяцігодзьдзя. Акрамя гэтага, ФІФА упаўнаважыла лепшага гульца ўсіх часоў Пеле стварыць сьпіс лепшых гульцоў усіх часоў. Гэты сьпіс, атрымалы назоў «100 лепшых гульцоў ФІФА», уключаў у сябе 50 гульцоў, якія яшчэ не скончылі сваю кар'еру на момант апублікаваньня (сярод іх была адна жанчына), і 75 гульцоў мінулага (уключаючы самога Пеле, але не ўключаючы ні аднаго памерлага чалавека; сярод гэтых 75 гульцоў таксама была адна жанчына). Першапачаткова плянавалася, што сьпіс будзе ўключаць 100 гульцоў, але Пеле заявіў, што абраць усяго 100 гульцоў ён не ў стане.

Камэрцыйная дзейнасьць

Па заявах ФІФА ад красавіка 2004 году, чаканы чысты прыбытак за пэрыяд 20032006 (чатырохгадавы цыкл, улучальны ў сябе ЧС-2006) складае 144 мільёна даляраў ЗША пры прыбытку 1.64 мільярда даляраў.

ФІФА выдала права на выкарыстаньне сваёй назвы й некаторыя іншыя аўтарскія правы кампаніі-распрацоўніку кампутарных гульняў EA Sports для распрацоўкі сэрыі гульняў для ПК і гульнявых прыставак. Гульні з гэтай сэрыі выпускаюцца кожны год, акрамя таго, да кожнага чэмпіянату сьвету выпускаецца дадатковы рэліз гульні.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

ФІФАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ http://www.fifa.com/aboutfifa/federation/associations.html