Валянціна Коўтун: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 61: Радок 61:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1946 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратаркі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова]]
[[Катэгорыя:Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова]]

Вэрсія ад 18:45, 4 жніўня 2020

Валянціна Коўтун
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Валянціна Міхайлаўна Новік
Нарадзілася 6 красавіка 1946(1946-04-06)
в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць
Памерла 30 красавіка 2011(2011-04-30) (65 гадоў)
Пінск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладніца, паэтка, журналістка, пісьменьніца
Гады творчасьці 19662011
Жанр паэзія, крытыка
Мова беларуская мова
Прэміі Літаратурная прэмія імя А. Куляшова (1986)
Узнагароды

Валянціна Коўтун, сапр. Валянціна Новік (6 красавіка 1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць — 30 красавіка 2011, Пінск) — беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічных навук (1979)[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1963 скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянэрважатаю ў Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёну.

У 1964 паступіла на філялягічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а з 4 курсу перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1969. Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёну (1969—1970), літкансультантам «Сельской газеты» (19701976). З 1976 — літсупрацоўнік, з 1979 — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г. — загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г. — старэйшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».

У 19771980 вучылася ў асьпірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1976 г. Перакладала з расейскай і ўкраінскай моваў.

У друку выступала з 1966 году.

Творчасьць

  • 1971 — «Каляровыя вёслы», зборнік паэзіі
  • 1977 — «На ўзьлёце дня», зборнік паэзіі
  • 1984 — «Сьвятло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песьні» (дасьледваньні беларускага фальклёру)
  • 1985 — «Мы робім казку», паэтычны зборнік для дзяцей
  • 1985 — «Мэтраном», зборнік паэзіі
  • 1986 — «Вясёлы заасад», паэтычны зборнік для дзяцей
  • 1987 — «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі», (дасьледваньні беларускага фальклёру)
  • 1988 — «Лісты да цябе», зборнік паэзіі
  • 1988 — «Калінавая гронка залатая» (зборнік апавяданьняў)
  • 2002 — «Пакліканыя» (раман з жыцьця)

Прэміі

  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном»[2].

Крыніцы

  1. ^ Любоў Гарэлік. Коўтун Валянціна Міхайлаўна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 245.
  2. ^ Коўтун Валянціна // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі