Трубяцкая разьня: розьніца паміж вэрсіямі
д катэгорыі |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Падвойная выява|справа|Amścisłaŭski zamak. Амсьціслаўскі замак (1654, 1912).jpg|175|Amścisłaŭ, Trubiackaja raźnia. Амсьціслаў, Трубяцкая разьня (1654, 1912).jpg|175|Фрэскі [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)|кармэліцкага касьцёла]]: узяцьце маскавітамі замка (налева) і разьня мірнага насельніцтва (направа)}} |
{{Падвойная выява|справа|Amścisłaŭski zamak. Амсьціслаўскі замак (1654, 1912).jpg|175|Amścisłaŭ, Trubiackaja raźnia. Амсьціслаў, Трубяцкая разьня (1654, 1912).jpg|175|Фрэскі [[Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Амсьціслаў)|кармэліцкага касьцёла]]: узяцьце маскавітамі замка (налева) і разьня мірнага насельніцтва (направа)}} |
||
'''Трубяцка́я разьня́'''<ref name="holubieu">[[Валянцін Голубеў|Голубеў В.]], Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. С. 90.</ref><ref name="sahanovic">{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref><ref name="kiturka">Кітурка І. Гісторыя Беларусі: дапам. ― Горадня: ГрДУ, 2006. С. 70.</ref><ref>Канапацкая З. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты: гістарычны аспект. [http://elib.bspu.by/bitstream/doc/246/1/001697.pdf Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref><ref>Сакалоў М., Шкуцько Л., Пракаповіч Л., Вялікі А., Канапацкая З. [http://elib.bspu.by/handle/doc/205 Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref> — [[масавае забойства]] мірнага насельніцтва [[Амсьціслаў|Амсьціслава]], учыненае 22 ліпеня 1654 году [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] войскамі ў пачатку [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667). У разьні загінулі практычна ўсе жыхары [[места]]<ref>Пушкін І. Гістарычная спадчына горада Магілёва: курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. С. 63. [http://www.mgup.by/sites/default/files/userfiles/EF/GD/files/members/spadczyna_lock.pdf]</ref> (ад 10 да 15<ref>[[Андрэй Мяцельскі|Мяцельскі А.]] Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ-ХVІІІ стст. — Менск: Беларуская навука, 2010, 2014. С. 241.</ref><ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 373.</ref |
'''Трубяцка́я разьня́'''<ref name="holubieu">[[Валянцін Голубеў|Голубеў В.]], Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. С. 90.</ref><ref name="sahanovic">{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref><ref name="kiturka">Кітурка І. Гісторыя Беларусі: дапам. ― Горадня: ГрДУ, 2006. С. 70.</ref><ref>Канапацкая З. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты: гістарычны аспект. [http://elib.bspu.by/bitstream/doc/246/1/001697.pdf Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref><ref>Сакалоў М., Шкуцько Л., Пракаповіч Л., Вялікі А., Канапацкая З. [http://elib.bspu.by/handle/doc/205 Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»], [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка]]</ref> — [[масавае забойства]] мірнага насельніцтва [[Амсьціслаў|Амсьціслава]], учыненае 22 ліпеня 1654 году [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] войскамі ў пачатку [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667). У разьні загінулі практычна ўсе жыхары [[места]]<ref>Пушкін І. Гістарычная спадчына горада Магілёва: курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. С. 63. [http://www.mgup.by/sites/default/files/userfiles/EF/GD/files/members/spadczyna_lock.pdf]</ref> (ад 10 да 15<ref name="holubieu"/><ref name="kiturka"/><ref>[[Андрэй Мяцельскі|Мяцельскі А.]] Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ-ХVІІІ стст. — Менск: Беларуская навука, 2010, 2014. С. 241.</ref><ref>[[Анатоль Грыцкевіч|Грыцкевіч А.]] Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 373.</ref><ref name="tkacou-trusau">[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]], [[Алег Трусаў|Трусаў А.]] Старажытны Мсціслаў. — Менск: Полымя, 1992. С. 22.</ref><ref>[[Андрэй Мяцельскі|Мяцельскі А.]] Старадаўні Крычаў. — Менск: «Беларуская навука», 2003. С. 114.</ref> тыс. чал.), сам Амсьціслаў амаль цалкам зьнішчылі<ref>Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / [[Іван Крэнь|І. Крэнь]], [[Іван Коўкель|І. Коўкель]], [[Сьвятлана Марозава|С. Марозава]], С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 512. [http://vsu.moy.su/Docs/i.p-krehn_i_insh-gistoryja_belarusi-ch.1-ad_staraz.pdf]</ref>. |
||
Апроч Трубяцкой разьні, таксама зазначаецца разьня<ref>Касажэцкі К. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. [http://www.belhistory.eu/kshyshtaf-kasazhecki-bitva-pad-palonkaj-28-chervenya-1660-g/] // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2004. — Т. 11. — Сш. 1—2.</ref> ў [[Берасьце|Берасьці]], учыненая маскоўскім войскам пад камандаю [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]] 13 студзеня 1660 году. У выніку яе захопнікі забілі каля 1,7 тыс. чал.<ref>Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.</ref>, а само места цалкам зьнішчылі<ref>Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — №6. — 2013. С. 42. [http://www.bstu.by/uploads/vestnik/13-6.pdf]</ref |
Апроч Трубяцкой разьні, таксама зазначаецца разьня<ref>Касажэцкі К. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. [http://www.belhistory.eu/kshyshtaf-kasazhecki-bitva-pad-palonkaj-28-chervenya-1660-g/] // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2004. — Т. 11. — Сш. 1—2.</ref> ў [[Берасьце|Берасьці]], учыненая маскоўскім войскам пад камандаю [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]] 13 студзеня 1660 году. У выніку яе захопнікі забілі каля 1,7 тыс. чал.<ref>Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.</ref>, а само места цалкам зьнішчылі<ref name="sahanovic"/><ref>Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — №6. — 2013. С. 42. [http://www.bstu.by/uploads/vestnik/13-6.pdf]</ref>. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Амсьціслаў абараняла ваколічная [[шляхта]] і [[мяшчане]] пад камандаю [[Ян Станкевіч (амсьціслаўскі гараднічы)|Яна Станкевіча]]. Маскоўскія ваяводы даволі хутка захапілі і спалілі астрог, але здабыць замак ня здолелі. Тады яны паабяцалі амсьціслаўцам «''великие дары и волности''», агітавалі здацца, аднак абаронцы места, «''сурова отповедаючы''» адбіваліся і спадзяваліся на дапамогу. |
Амсьціслаў абараняла ваколічная [[шляхта]] і [[мяшчане]] пад камандаю [[Ян Станкевіч (амсьціслаўскі гараднічы)|Яна Станкевіча]]. Маскоўскія ваяводы даволі хутка захапілі і спалілі астрог, але здабыць замак ня здолелі. Тады яны паабяцалі амсьціслаўцам «''великие дары и волности''», агітавалі здацца, аднак абаронцы места, «''сурова отповедаючы''» адбіваліся і спадзяваліся на дапамогу. |
||
У выніку прыступу 22 ліпеня «''великою потугою и усилством през штурм''»{{Заўвага|№10 — 1654 г. Июля 24. Заявление земянки Екатерины Кисель о пропаже документов во время взятия русскими города Мстиславля // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 9.}} захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сьведчаньняў відавочцаў тых падзеяў, пераможцы «''места агнём выпалілі і людзей пасеклі''»<ref>{{Літаратура/Замкі Беларусі|к}} С. 92.</ref>; «''народ усялякі шляхецкі, мяшчанаў і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазваньня спустошылі''»{{Заўвага|№310 — 1664 г. Июля 18. Заявление земянина Яна Котла о злоключениях при осаде Мстиславского замка Московскими войсками // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 349.}}<ref name=" |
У выніку прыступу 22 ліпеня «''великою потугою и усилством през штурм''»{{Заўвага|№10 — 1654 г. Июля 24. Заявление земянки Екатерины Кисель о пропаже документов во время взятия русскими города Мстиславля // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 9.}} захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сьведчаньняў відавочцаў тых падзеяў, пераможцы «''места агнём выпалілі і людзей пасеклі''»<ref>{{Літаратура/Замкі Беларусі|к}} С. 92.</ref>; «''народ усялякі шляхецкі, мяшчанаў і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазваньня спустошылі''»{{Заўвага|№310 — 1664 г. Июля 18. Заявление земянина Яна Котла о злоключениях при осаде Мстиславского замка Московскими войсками // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 349.}}<ref name="sahanovic"/><ref name="tkacou-trusau"/>. У часе ўзяцьця места, як сьцьвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопнікі зьнішчылі шмат помнікаў пісьменства. |
||
У дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы адзначалася, што пры захопе Амсьціслава агулам забілі больш за 10 тысячаў чалавек, у некаторых маскоўскіх актах{{Заўвага|Записка о военных действиях во время Польского похода 1655 года, с росписью покоренных Русскими войсками городов // Акты, собранные в библиотеках и архивах России. Т. 4. — СПб., 1836. С. 128.}} сустракаюцца паведамленьні пра 15 тысячаў ахвяраў. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамесьнікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару. Неўзабаве многіх зь іх гвалтоўна вывезьлі ў глыб Масковіі<ref name="sahanovic"/>. Невялікую частку жыхароў Амсьціслава, што выжылі, доўгі час называлі «недасекамі»<ref>Іванова В. Лісты з асабістага архіва Івана Грыгаровіча // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэдкалегія: Э. М. Савіцкі (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелНДІДАС, 2007. С. 224.</ref>. |
У дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы адзначалася, што пры захопе Амсьціслава агулам забілі больш за 10 тысячаў чалавек, у некаторых маскоўскіх актах{{Заўвага|Записка о военных действиях во время Польского похода 1655 года, с росписью покоренных Русскими войсками городов // Акты, собранные в библиотеках и архивах России. Т. 4. — СПб., 1836. С. 128.}} сустракаюцца паведамленьні пра 15 тысячаў ахвяраў. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамесьнікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару. Неўзабаве многіх зь іх гвалтоўна вывезьлі ў глыб Масковіі<ref name="sahanovic"/>. Невялікую частку жыхароў Амсьціслава, што выжылі, доўгі час называлі «недасекамі»<ref>Іванова В. Лісты з асабістага архіва Івана Грыгаровіча // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэдкалегія: Э. М. Савіцкі (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелНДІДАС, 2007. С. 224.</ref>. |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
|} |
|} |
||
Паводле гісторыка [[Генадзь Сагановіч|Генадзя Сагановіча]], з 33 тысячаў жыхароў Амсьціслава па разьні засталося жыць ня больш за тры тысячы<ref name="10viakou">{{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>. Неўзабаве ў ваколіцах места разгарнуўся найбольш актыўны ў Вялікім Княства Літоўскім народны партызанскі рух. Напрыклад, у ліпені 1654 году трохтысячны аддзел сялянаў з |
Паводле гісторыка [[Генадзь Сагановіч|Генадзя Сагановіча]], з 33 тысячаў жыхароў Амсьціслава па разьні засталося жыць ня больш за тры тысячы<ref name="10viakou">{{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>. Неўзабаве ў ваколіцах места разгарнуўся найбольш актыўны ў Вялікім Княства Літоўскім народны партызанскі рух. Напрыклад, у ліпені 1654 году трохтысячны аддзел сялянаў з Калесьнікаўскай воласьці заатакаваў пад Амсьціславам войска ваяводы Трубяцкога, у якім налічвалася да 15 тысячаў ратнікаў<ref name="10viakou"/>. |
||
Археоляг [[Леанід Аляксееў]] у сваёй лічбе аб раскопках на [[Амсьціслаўскі замак|Замчышчы]] адзначаў, што культурны пласт падзяляецца на тры часткі: ніжні — рэшткі жыцьцядзейнасьці места да 1654 году, сярэдні — папялішча, якое датуецца 22 ліпеня 1654 году, верхні — агароды<ref>Абрамчук Р. [https://ais.by/story/15533 Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–1660)] // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013 г.</ref>. Спалены Амсьціслаў назаўжды страціў былое значэньне, а замак спыніў сваё існаваньне<ref>Алексеев Л. В. Мстиславльский детинец XII—XIV вв. // Российская археология. 1995. № 3. С. 75.</ref>. |
Археоляг [[Леанід Аляксееў]] у сваёй лічбе аб раскопках на [[Амсьціслаўскі замак|Замчышчы]] адзначаў, што культурны пласт падзяляецца на тры часткі: ніжні — рэшткі жыцьцядзейнасьці места да 1654 году, сярэдні — папялішча, якое датуецца 22 ліпеня 1654 году, верхні — агароды<ref>Абрамчук Р. [https://ais.by/story/15533 Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–1660)] // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013 г.</ref>. Спалены Амсьціслаў назаўжды страціў былое значэньне, а замак спыніў сваё існаваньне<ref>Алексеев Л. В. Мстиславльский детинец XII—XIV вв. // Российская археология. 1995. № 3. С. 75.</ref>. |
Вэрсія ад 22:25, 26 студзеня 2018
Трубяцка́я разьня́[1][2][3][4][5] — масавае забойства мірнага насельніцтва Амсьціслава, учыненае 22 ліпеня 1654 году маскоўскімі войскамі ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У разьні загінулі практычна ўсе жыхары места[6] (ад 10 да 15[1][3][7][8][9][10] тыс. чал.), сам Амсьціслаў амаль цалкам зьнішчылі[11].
Апроч Трубяцкой разьні, таксама зазначаецца разьня[12] ў Берасьці, учыненая маскоўскім войскам пад камандаю Івана Хаванскага 13 студзеня 1660 году. У выніку яе захопнікі забілі каля 1,7 тыс. чал.[13], а само места цалкам зьнішчылі[2][14].
Гісторыя
Па захопе Рослава, у ліпені 1654 году маскоўскія войскі на чале з Аляксеем Трубяцкім узялі ў аблогу Амсьціслаў, сталіцу аднаго зь дзевяці ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага. Пад ахову ваяводзкага места з магутным горадам (замкам) зьбегся паспаліты люд з далёкіх ваколіцаў, захапіўшы з сабой дакумэнты і ўсю магчымую рухомую маёмасьць: «…все панове обывателе воеводства Мстиславского… до города Мстиславского з жонами, з детьми, з справами и зо всеми маетностями заехавшы спровадили»[a]. Неўзабаве на дапамогу амсьціслаўцам падышло войска рослаўскага ўрадніка М. Похалаўскага. Аднак у баі маскоўскія захопнікі разьбілі гэтае войска, у выніку чаго больш за 500 чалавек трапіла ў палон[15][16][17].
Амсьціслаў абараняла ваколічная шляхта і мяшчане пад камандаю Яна Станкевіча. Маскоўскія ваяводы даволі хутка захапілі і спалілі астрог, але здабыць замак ня здолелі. Тады яны паабяцалі амсьціслаўцам «великие дары и волности», агітавалі здацца, аднак абаронцы места, «сурова отповедаючы» адбіваліся і спадзяваліся на дапамогу.
У выніку прыступу 22 ліпеня «великою потугою и усилством през штурм»[b] захопнікі авалодалі местам. Паводле шматлікіх сьведчаньняў відавочцаў тых падзеяў, пераможцы «места агнём выпалілі і людзей пасеклі»[18]; «народ усялякі шляхецкі, мяшчанаў і жыдоў, а таксама простых людзей у пень высеклі, потым адтрубіўшы, сярод трупаў жывых знаходзілі і ў палон на Маскву забіралі, а скарбы ўсялякія забраўшы, замак і паркан увесь агнём спалілі і дазваньня спустошылі»[c][2][9]. У часе ўзяцьця места, як сьцьвярджаюць гістарычныя крыніцы, захопнікі зьнішчылі шмат помнікаў пісьменства.
У дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы адзначалася, што пры захопе Амсьціслава агулам забілі больш за 10 тысячаў чалавек, у некаторых маскоўскіх актах[d] сустракаюцца паведамленьні пра 15 тысячаў ахвяраў. У жывых пакінулі толькі 700 чалавек, пераважна рамесьнікаў, якіх прывялі да прысягі маскоўскаму гаспадару. Неўзабаве многіх зь іх гвалтоўна вывезьлі ў глыб Масковіі[2]. Невялікую частку жыхароў Амсьціслава, што выжылі, доўгі час называлі «недасекамі»[19].
Маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч у сваёй грамаце Б. Хмяльніцкаму пісаў[15][16][17], што Амсьціслаў
|
Паводле гісторыка Генадзя Сагановіча, з 33 тысячаў жыхароў Амсьціслава па разьні засталося жыць ня больш за тры тысячы[20]. Неўзабаве ў ваколіцах места разгарнуўся найбольш актыўны ў Вялікім Княства Літоўскім народны партызанскі рух. Напрыклад, у ліпені 1654 году трохтысячны аддзел сялянаў з Калесьнікаўскай воласьці заатакаваў пад Амсьціславам войска ваяводы Трубяцкога, у якім налічвалася да 15 тысячаў ратнікаў[20].
Археоляг Леанід Аляксееў у сваёй лічбе аб раскопках на Замчышчы адзначаў, што культурны пласт падзяляецца на тры часткі: ніжні — рэшткі жыцьцядзейнасьці места да 1654 году, сярэдні — папялішча, якое датуецца 22 ліпеня 1654 году, верхні — агароды[21]. Спалены Амсьціслаў назаўжды страціў былое значэньне, а замак спыніў сваё існаваньне[22].
У касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі захавалася фрэска XVII ст., прысьвечаная Трубяцкой разьні. На ёй адлюстроўваецца аблога места і забіцьце манахаў. Прозьвішчы палеглых законьнікаў: Ігумен (прыёр) а. Мэльхіёр Таргоўскі, прапаведнік а. Аляксей Борх, а таксама а. Арсень Гладышэвіч.
Паводле гісторыка і этнографа Міхала Без-Карніловіча, памяць пра падзеі 1654 году пад назвай «Рэзь Трубяцкога» захоўвалася ў народных паданьнях яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.[23]
Савецкая цэнзура
У 1985 годзе выйшла апошняя кніга Ўладзімера Караткевіча (памёр у 1984 годзе) «Мсціслаў: эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі», у якой савецкая цэнзура без аніякіх тлумачэньняў цалкам выразала фрагмэнт пра Трубяцкую разьню[24].
Савецкі гісторык Лаўрэнці Абэцэдарскі, якога вінавацяць у сьвядомай аднабаковасьці[25][26][27] і фальсыфікацыях[28][29][30] дзеля адмаўленьня нацыянальнага пачатку ў гісторыі Беларусі, якую ён лічыў часткай гісторыі Расеі[31][32], спрабаваў аспрэчыць факт разьні[33], грунтуючыся на пазьнейшых маскоўскіх дакумэнтах[34]. Апроч таго, Абэцэдарскі ставіў пад сумнеў праўдзівасьць актаў, апублікаваных уладамі Расейскай імпэрыі ў 34 томе «Актов, издаваемых Виленскою комиссиею для разбора древних актов», сьцьвярджаючы, што такім чынам шляхта хацела ўтоіць уцёкі і здаваньне замку[34]. Пры гэтым ён ніяк не камэнтаваў і, увогуле, ігнараваў наяўнасьць дакумэнтаў Маскоўскай дзяржавы, у якіх паведамляецца пра разьню і вялікую колькасьць забітых жыхароў Амсьціслава.
Глядзіце таксама
Заўвагі
- ^ №143 — 1660 г. Июля 20. Заявление зем. Александра Плескачевского об участии в обороне Мстиславского замка от московских войск, при чем были утрачены им все документы и имущество и он сам попал в плен // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 157.
- ^ №10 — 1654 г. Июля 24. Заявление земянки Екатерины Кисель о пропаже документов во время взятия русскими города Мстиславля // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 9.
- ^ №310 — 1664 г. Июля 18. Заявление земянина Яна Котла о злоключениях при осаде Мстиславского замка Московскими войсками // Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Вильна, 1909. Т. 34. С. 349.
- ^ Записка о военных действиях во время Польского похода 1655 года, с росписью покоренных Русскими войсками городов // Акты, собранные в библиотеках и архивах России. Т. 4. — СПб., 1836. С. 128.
Крыніцы
- ^ а б Голубеў В., Кітурка І. Гісторыя Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. С. 90.
- ^ а б в г Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ а б Кітурка І. Гісторыя Беларусі: дапам. ― Горадня: ГрДУ, 2006. С. 70.
- ^ Канапацкая З. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты: гістарычны аспект. Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
- ^ Сакалоў М., Шкуцько Л., Пракаповіч Л., Вялікі А., Канапацкая З. Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя Беларусі», Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
- ^ Пушкін І. Гістарычная спадчына горада Магілёва: курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. С. 63. [1]
- ^ Мяцельскі А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ-ХVІІІ стст. — Менск: Беларуская навука, 2010, 2014. С. 241.
- ^ Грыцкевіч А. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 373.
- ^ а б Ткачоў М., Трусаў А. Старажытны Мсціслаў. — Менск: Полымя, 1992. С. 22.
- ^ Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў. — Менск: «Беларуская навука», 2003. С. 114.
- ^ Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 512. [2]
- ^ Касажэцкі К. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 г. [3] // Беларускі Гістарычны Агляд. — 2004. — Т. 11. — Сш. 1—2.
- ^ Курукин И. В., Булычев А. А. Повседневная жизнь опричников Ивана Грозного. — Москва: Молодая гвардия, 2010. С. 336.
- ^ Гладыщук А. А. Никитчик А. Д. Инвентари Берестейского замка и города после 1660 года // Вестник Брестского государственного технического университета. — №6. — 2013. С. 42. [4]
- ^ а б Мялешка В. Мсціслава абарона // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 320.
- ^ а б Мялешка В. Мсціслава абарона // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 536.
- ^ а б Мялешка В. Мсціслава абарона // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 224.
- ^ Ткачев М. Замки Беларуси. — Мн., 2002. С. 92.
- ^ Іванова В. Лісты з асабістага архіва Івана Грыгаровіча // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8 / Рэдкалегія: Э. М. Савіцкі (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелНДІДАС, 2007. С. 224.
- ^ а б Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- ^ Абрамчук Р. Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–1660) // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013 г.
- ^ Алексеев Л. В. Мстиславльский детинец XII—XIV вв. // Российская археология. 1995. № 3. С. 75.
- ^ Без-Корнилович М. О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии присовокуплением и других сведений к ней же относящихся. — СПб, 1855. С. 190.
- ^ Жаўняровіч П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П. Жаўняровіч; навук. рэд. В. Іўчанкаў. — Менск: РІВШ, 2011. С. 147.[5]
- ^ Чаропка В. …І робіцца трывожна // З гісторыяй на «ВЫ». Выпуск 1. — Менск, 1991.
- ^ Грыцкевіч В. Гісторыя і міфы. — Менск: «БелФранс», 1998. [6]
- ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. — Мюнхэн, Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972. [7]
- ^ Смалянчук А. Феномен беларускай савецкай гістарыяграфіі // «Гістарычны Альманах». Том 10, 2004. [8]
- ^ Арлоў У. Еўфрасіння Полацкая. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1992. С. 6.
- ^ Весялкоўскі Ю. Беларуска-польская канфэрэнцыя гісторыкаў // «Голас Часу» № 14 (5), 15 (6). — Лёндан 1991.
- ^ Грыцкевіч В. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 24.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 484
- ^ Абецедарский Л. С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Минск, 1978. С. 150—153.
- ^ а б Кроль П. Беларуская кампанія 1654 г. (да бітвы пад Шапялевічамі) // Беларускі Гістарычны Агля. — 1999. — Т. 6. — Сш. 1—2.
Літаратура
- Абрамчук Р. Апакаліпсіс мясцовага значэння: жыццё і смерць Мсціслаўскага замка (1135–1660) // «Архитектура и строительство» № 1 (231) 2013 г.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9