Сіндзі Кагава: розьніца паміж вэрсіямі
новы |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 22:00, 22 верасьня 2013
Сындзі Кагава | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1989 (35 гадоў) Кобэ, Японія | |
Рост | 175 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Юнайтэд | |
Нумар | 26 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2010 2010—2012 2012— |
Сэрэса Осака Барусія Д Манчэстэр Юнайтэд |
125 (55) 49 (21) 20 (6) |
Зборныя | ||
2008— | Японія | 48 (16) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сындзі Кагава (па-японску: 香川 真司; 17 сакавіка 1989, Кобэ, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Японіі. Пераможца Кубка Азіі 2011 году.
Кар’ера
Клюбная
У 12 гадоў Сындзі быў запрошаны ў акадэмію Міягі, адкуль у 16 гадоў перайшоў у клюб «Сэрэса Осака». Стаў першым японскім футбалістам, якія падпісаў прафэсійны кантракт да заканчэньня школы. У 2010 годзе дэбютаваў у Джэй-лізе, згуляўшы 11 матчаў і забіўшы 7 мячоў.
Выдатны старт у «Сэрэса Осака» ўмацаваў пазыцыю дортмундзкай «Барусіі» ў тым, што Сындзі зможа ўзмацьніць клюб. 1 ліпеня 2010 году стала вядома, што клюбы дамовіліся паміж сабой на трансфэр. 12 ліпеня Сындзі падпісаў кантракт з дортмундцамі тэрмінам на тры гады[1]. У гульнях за нямецкі клюб стаўся адным зь лідэраў каманды.
5 чэрвеня 2012 году было абвешчана аб пераходзе Кагавы ў ангельскі клюб «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. 22 чэрвеня футбаліст прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў Манчэстэры, атрымаў дазвол на працу й падпісаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[3]. 20 жніўня дэбютаваў за «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы супраць «Эвэртана»[4].
Міжнародная
24 траўня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Японіі таварыскім матчам супраць зборнай Кот-д’Івуару, які завяршыўся перамогай японцаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
Клюбныя
Барусія
- Чэмпіён Нямеччыны (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
Манчэстэр Юнайтэд
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2013
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2013
Міжнародная
Зборная Японіі
- Уладальнік Кубка Азіі: 2011
Крыніцы
- ^ Кагава подписал с дортмундской «Боруссией» контракт на три года. sports.ru
- ^ Reds agree Kagawa transfer. ManUtd.com
- ^ Kagawa completes Reds move. ManUtd.com
- ^ Everton 1-0 Man Utd. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
- Прафайл на афіцыйным сайце «Барусіі»
- Прафайл на weltfussball.de
- Прафайл на fussballdaten.de
- Прафайл на transfermarkt.de
Манчэстэр Юнайтэд — цяперашні склад
|
---|
1 Баіндыр · 2 Ліндэлёф · 4 Амрабат · 5 Магуайр · 6 Мартынэс · 7 Маўнт · 8 Фэрнандыш · 9 Марсьяль · 10 Рашфард · 11 Гёйлюн · 12 Малясія · 14 Эрыксэн · 16 Дыяльлё · 17 Гарнача · 18 Казэміру · 19 Варан · 20 Далот · 21 Антані · 22 Гітан · 23 Шоў · 24 Анана · 29 Ўан-Бісака · 35 Эванз · 37 Мэйну · 39 Мактомінэй · 47 Шарэтырэй · 53 Камбваля · Трэнэр: тэн Гаг |