Пуату-Шарант
Пуату-Шарант (па-француску: Poitou-Charentes) — былы рэгіён на захадзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на паўночным захадзе з Пэі-дэ-ля-Люар, на паўночным усходзе — з Цэнтрам, на ўсходзе — зь Лімузэнам, на поўдні — з Аквітаніяй, а на захадзе абмываецца Атлянтычным акіянам. Плошча 25 809 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 1 783 991 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 4 дэпартамэнты: Шаранта, Прыморская Шаранта, Дэ-Сэўр і Віена. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Пуат’е (87 646 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам з Аквітаніяй і Лімузэнам у склад новаўтворанага рэгіёну Нувэль-Акітэн (з цэнтрам у Бардо).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пуату-Шарант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|