Мікалай Дамашкевіч
Мікалай Дамашкевіч | |
Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі | |
---|---|
11 студзеня 2007 — 4 сьнежня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Кулічкоў |
Наступнік: | Мікалай Корбут |
Старшыня Менскага аблвыканкаму | |
2 сьнежня 1998 — 7 чэрвеня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Пётар Пётух |
Наступнік: | Леанід Крупец |
1-ы старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
5 сьнежня 1996 — 2 сьнежня 1998 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Наступнік: | Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 верасьня 1949 |
Памёр: | 17 ліпеня 2024[1] (74 гады) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Мікала́й Фёдаравіч Дамашке́віч — старшыня Менскага аблвыканкаму (2 сьнежня 1998 — 7 чэрвеня 2007), кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (11 студзеня 2007 — 4 сьнежня 2009).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Жыткавічах Гомельскай вобласьці. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынэр-мэханік (1973), Менскую вышэйшую партыйную школу (1986). Працоўную дзейнасьць пачаў аўтасьлесарам у Жыткавіцкім БМУ мэліярацыі Гомельскай вобласьці, працаваў галоўным мэханікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Займаў шэраг кіроўных пастоў у органах дзяржаўнай улады. Быў начальнікам Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (1995—1998).
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня (1990—1995), сябар Камісіі па таварах народнага спажываньня, гандлі й паслугах насельніцтву, сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). З 2 сьнежня 1998 году прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму.
Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №303 ад 10 ліпеня 2003 году абвешчана вымова за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы па забесьпячэньні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі й пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях.
7 чэрвеня 2007 году вызвалены ад пасады старшыні Менскага аблвыканкаму.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў аўтасьлесарам Жыткавіцкага БМУ мэліярацыі, галоўным мэханікам ПМК-86 трэста «Мазырсельбуд». У 1970 г. абраны першым сакратаром Жыткавіцкага РК ЛКСМБ. У 1973—1974 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1974—1975 гг. — інструктар аргаддзела Жыткавіцкага РК КПБ, намесьнік начальніка УМ-3 Віліяменскводбуд Менскага раёну. У 1976—1978 гг. — намесьнік начальніка, начальнік Сеньненскай ПМК-33 трэста «Віцебскводбуд». У 1982 г. абраны першым намесьнікам старшыні Сеньненскага райвыканкаму, а затым старшынём рады РАПО. У 1984—1985 гг. — старшыня выканкама Сеньненскага раённага савету народных дэпутатаў Віцебскай вобласьці. З 1985 г. — першы сакратар Сеньненскага райкаму КПБ Віцебскай вобласьці. У 1992—1995 гг. — галоўны кантралёр інспэкцыі па Віцебскай вобласьці Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.
З 1995 г. — начальнік Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а затым старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. На пасту начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь замяніў Васіля Доўгалева.
6 сьнежня 1996 г. указам №517 прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Указам прэзыдэнта 2 сьнежня 1998 г. вызвалены ад займанай пасады й прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму. 7 чэрвеня 2007 году вызвалены ад пасады.
11 студзеня 2007 году прызначаны кіраўнікам справамі прэзыдэнта Беларусі, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году[2].
Памочнік прэзыдэнта Беларусі па Віцебскай вобласьці (2010—2014)[3].
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прагназаваная шматлікімі аналітыкамі адстаўка Пётуха адбылася ў 1998 годзе. Аляксандар Лукашэнка вырашыў умацаваць кіравальныя кадры ў Менскай вобласьці й рэкамэндаваў абраць на пост старшыні аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча.
З Аляксандрам Лукашэнкам яны блізка сышліся яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў, калі малады й актыўны палітык стаў галоўным кантралёрам інспэкцыі Віцебскай вобласьці кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У знакаміты антыкарупцыйны даклад Лукашэнкі патрапілі шматлікія зьвесткі, падрыхтаваныя Дамашкевічам.
Пасьля абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі ў 1994 годзе Дамашкевіч становіцца начальнікам Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, а потым — старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Для шматлікіх аналітыкаў было не зразумелым, чаму менавіта Дамашкевіча прызначылі на пасаду кіраўніка «ціхай і спакойнай» Менскай вобласьці. Некаторыя ўгледзелі ў гэтым няміласьць досыць заўзятаму й пэрспэктыўнаму палітыку. Іншыя, наадварот, лічаць, што гаспадарчая пасада дасьць неабходны досьвед гэтаму кіраўніку, у якога зьявяцца нядрэнныя шанцы паказаць сябе зь лепшага боку.
Падзея 2004 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе Лукашэнка на сэлектарнай нарадзе ў жніўні з нагоды ўборкі ўраджая атрымаў адпор ад Мікалая Дамашкевіча падчас традыцыйнай публічнай «лупцоўкі»:
- Дамашкевіч: — У мяне баліць душа за хлеб!
- Лукашэнка: — Мне твая душа хворая не патрэбна. Чаму загадзя камбайны не замовіў?
- Дамашкевіч: — Я тут не вінаваты і чужую віну браць ня буду. Я сумленны чалавек і няма чаго мяне на ўсю краіну паласкаць…[4]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Айчыны III ступені
- Мэдаль «За выдатную працу ў ахове грамадзкага парадку»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://zviazda.by/be/news/20240717/1721218342-pamyor-mikalay-damashkevich
- ^ Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы аб вызваленьні шэрага службовых асобаў. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (4 сьнежня 2009). Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
- ^ Александр Федорович (2024-07-17) Умер бывший глава КГК, Минской области и УДП Николай Домашкевич (рас.) Белорусы и рынок
- ^ Лукашенко взял себе нового управляющего (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Менская вобласьць: Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч (рас.)
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 4 верасьня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавічах
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кіраўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Беларускія інжынэры-мэханікі
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Кіраўнікі справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі