Перайсьці да зьместу

Муамар Кадафі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Муамар Кадафі
араб. معمر القذافي‎
2003 г.
2003 г.
Правадыр Лібіі
1 верасьня 1969 — 23 жніўня 2011
Прэм’ер-міністар: Махмуд Магрыбі(en) (1969—1970), Абдэсалам Джалуд(en) (1972—1977), Абдул Обэйдзі(en) (1977—1979), Джадалах Тальхі(en) (1979—1984, 1986—1987), Мухамад Раджаб(en) (1984—1986), Умар Мунтазір(en) (1987—1990), Умар Дорда(en) (1990—1994), Абдул Каўд(en) (1994—1997), Мухамад Манкуш(en) (1997—2000), Імбарэк Шамэх(en) (2000—2003), Шукры Ганэм(en) (2003—2006), Багдадзі Махмудзі(en) (2006—2011)
Папярэднік: кароль Ідрыс I
Наступнік: старшыня Мустафа Абдул-Джаліль(en)
7-ы старшыня Афрыканскага зьвязу
2 лютага 2009 — 31 студзеня 2010
Папярэднік: Джакая Кіквэтэ
Наступнік: Бінгу ва Мутарыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 чэрвеня 1942(1942-06-07)
Памёр: 20 кастрычніка 2011(2011-10-20)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Партыя: Лібійскі арабскі сацыялістычны саюз(en) (1971—1977)
Сужэнец: 1) Фатыха Нуры (1969—1970), 2) Сафія Фаркаш(en) (з 1970 г.)
Дзеці: 7 сыноў: 1) Мухамад(en); 2) Саіф аль-Іслам(en), Саадзі(en), Мутасім(en), Ганібал(en), Саіф аль-Араб(en), Хаміс(en); дачка Айша(en)
Бацька: Мухамад бэн Хамід Кадафі (пам. 1985)
Маці: Айша бэн Ніран Кадафі (пам. 1978)
Род: Кадафа
Адукацыя: Бэнгазійская вайсковая акадэмія(en) (1965)
Узнагароды:

Муамар бэн Мухамад Абу Мэньяр Абдэль салям бэн Хамід аль-Кадафі (1942; в. Каср Абу-Хадзі, цяпер акруга Сырт, Лібія — 2011; Сырт, Лібія) — кіраўнік Лібіі з 1 верасьня 1969 да 27 чэрвеня 2011 году. Міжнародны крымінальны суд выдаў санкцыю на арышт Муамара Кадафі паводле абвінавачваньняў у забойствах, незаконных арыштах і заключэньнях пад варту[7]. 20 кастрычніка 2011 г., падчас грамадзянскай вайны, забіты каля гораду Сырт паўстанцамі зь Місураты[8] шляхам згвалтаваньня нажом, якое запісалі на відэа[9]. Пахаваны 25 кастрычніка 2011 г. разам з 4-ым сынам (3-ім у 2-ім шлюбе) Мутасімам[10].

Нарадзіўся, як лічыцца, 7 чэрвеня 1942 году (паводле іншых зьвестак у 1940 або 1944) у бэдуінскім намёце за 30 км на поўдзень ад гораду Сырт ў бэдуінскай сям’і, якая належыла да племя аль-Кадафі.

Кіраваньне Лібіяй

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 жніўня 2003 г. у лісьце да старшыні Рады бясьпекі ААН часовы павераны ў справах пастаяннай прадстаўніцтва Лібіі Ахмэд Оўн паведаміў, што «Лібія ў якасьці сувэрэннай дзяржавы паспрыяла прыцягненьню да адказнасьці 2 падазраваных, абвінавачаных у падрыве самалёта Панамэрыканскіх авіялініяў рэйсу 103, і прымае адказнасьць за дзеяньні сваіх службоўцаў … падрыхтавала выплату належнага пакрыцьця»[11]. Да красавіка 2005 г. Цэнтральны банк Лібіі выплаціў $2,16 млрд сем’ям 270 ахвяраў падрыва 21 сьнежня 1988 г. Боінга 747 над Локэрбі (вобласьць Дамфрыс і Галоўэй, Шатляндыя). 15 траўня 2006 г. урад ЗША абвясьціў аб аднаўленьні дыпляматычных стасункаў з урадам Лібіі[12].

3 лістапада 2000 году ўзнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам рэвалюцыі ў часе яго прыезду ў Лібію[13].

  1. ^ а б http://www.guardian.co.uk/world/middle-east-live/2011/oct/20/syria-libya-middle-east-unrest-live
  2. ^ а б Moamar al-Gaddhafi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Moammar al-Gaddafi // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1111/j.1468-5965.2012.02278.x/full
  5. ^ а б http://link.springer.com/content/pdf/10.1007%2F978-3-319-10687-8_11.pdf
  6. ^ а б http://www.theguardian.com/books/2012/apr/27/sandstorm-libya-revolution-lindsey-hilsum-review
  7. ^ Международный уголовный суд выдал ордер на арест Каддафи. ИА «Росбалт» (27/06/2011)
  8. ^ Муамар Кадафі, захоплены сёньня ў сваім родным горадзе Сырт, памёр ад атрыманых у баі раненьняў // Белтэлерадыёкампанія, 20 кастрычніка 2011 г. Праверана 7 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Лінчавальнікі Кадафі перад сьмерцю падверглі яго жорсткаму гвалту // Зьвязда : газэта. — 27 кастрычніка 2011. — № 205 (27069). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Кадафі пахаваны ў патаемным месцы // Зьвязда : газэта. — 26 кастрычніка 2011. — № 204 (27068). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Ахмэд Оўн. Лібійскі ліст (поўны тэкст) (анг.) // Брытанская вяшчальная карпарацыя, 16 жніўня 2003 г. Праверана 1 лістапада 2015 г.
  12. ^ Сымон Сьвістуновіч Закладнікі часу // Зьвязда : газэта. — 28 кастрычніка 2011. — № 206 (27070). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Муамар Кадафі ўзнагародзіў Аляксандра Лукашэнка Ордэнам Рэвалюцыі Радыё «Рацыя». Tut.by (3 лістапада 2000). Праверана 25 кастрычніка 2011 г.