Перайсьці да зьместу

Матэматыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэматыка
Навука
Зьвесткі
Падкляса ад прыродазнаўчыя навукі
Тэма 2600
Прадмет вывучэньня абстрактныя структуры, вызначаныя пры дапамозе аксіёмаў, выкарыстоўваючы сымбальную лёгіку
Пэрыяд заснаваньня антычнасьць
Гісторыя гісторыя матэматыкі[d]
Асноўныя кірункі Альгебра, Геамэтрыя й інш.
Цэнтры дасьледаваньняў ва ўсім сьвеце
Матэматыка ў Вікісховішчы
Грэцкі матэматык Эўклід, дэталь выявы Рафаэля ў творы Атэнская школа, 1511 год

Матэма́тыка (грэц. μαθηματικά, ад μάθημα — навука, вывучаць) — лягічная дэдуктыўная навука, якая вывучае абстрактныя структуры (напр. колькасьць, форма), вызначаныя пры дапамозе аксіёмаў, выкарыстоўваючы сымбальную лёгіку. Асобныя структуры матэматыкі паходзяць з прыродазнаўчых навук, у асноўным зь фізыкі, але матэматыкі стварылі таксама шэраг іншых канцэпцыяў менавіта для ўнутраных патрэбаў гэтае навукі. Існуе шэраг меркаваньняў сярод матэматыкаў і філёзафаў на конт дакладнага аб’ёму вывучэньня матэматыкі і ейнага вызначэньня[1].

Матэматыкі шукаюць і вызначаюць матэматычныя сыстэмы[2], каб выкарыстаць іх пры сфармуляваньнях новых гіпотэзаў. Матэматыкі вызначаюць праўдзівасьць або памылковасьць гіпотэзаў праз матэматычныя доказы. Калі матэматычныя структуры добра мадэлююць рэальныя зьявы, матэматычныя развагі могуць даць уяўленьне або прагноз аб прыродных працэсах. Дзякуючы выкарыстаньню абстракцыі і лёгікі, матэматыкі робяць падлік, вылічэньне, вымярэньне і сыстэматычнае вывучэньне формаў і рухаў фізычных аб’ектаў. Практычная матэматыка выкарыстоўвалася чалавекам яшчэ да існаваньня пісьмовых справаздачаў на гэты конт. Дасьледаваньні, неабходныя для вырашэньня матэматычных задачаў, могуць заняць гады ці нават стагодзьдзі.

Матэматыка выкарыстоўваецца ва ўсім сьвеце ў якасьці найважнейшага інструмэнту ў многіх галінах навукі і чалавечай дзейнасьці. Прыкладная матэматыка, зьвязаная з ужываньнем матэматычных ведаў у іншых абласьцёх матэматыкі, натхняе на стварэньне новых матэматычных адкрыцьцяў, што прывяло да разьвіцьця цалкам новых матэматычных дысцыплінаў, як то статыстыка і тэорыя гульняў.

Па адной з самых шырокіх клясыфікацыяў, матэматыка падзяляецца на тры асноўныя галіны:

Узроўнем ніжэй ляжыць матэматычная лёгіка, якая прапануе аксіяматычнае абгрунтаваньне структуры й вываду матэматычных ведаў і зьяўляецца фундамэнтам для ўсяго будынку матэматыкі.

Аксіёма — Велічыня — Геамэтрычная фігура — Лік — Мноства — Тэарэма

Асноўныя паняцьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бясконцасьць — Зьменная — Ліміт — Парамэтар — Роўнасьць — Формула — Функцыя

Матэматычныя навукі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альгебра — Арытмэтыка — Геамэтрыя — Дыскрэтная матэматыка — Камбінаторыка — Лінейная альгебра — Матэматычны аналіз — Матэматычная лёгіка — Трыганамэтрыя — Тэорыя графаў — Тэорыя групаў — Тэорыя гульняў — Тэорыя імавернасьцяў — Тэорыя лікаў — Тэорыя мностваў — Тапалёгія

  • Курс вышэйшай матэматыкі : Алгебра і геаметрыя. Аналіз функцый адной зменнай : Падручнік для студ. прыродазнаўчых і тэхн. спец. ВНУ / В. М. Русак, Л. І. Шлома, В. К. Ахраменка, А. П. Крачкоўскі. — Мн. : Вышэйшая школа, 1994. — 431 с — Бібліягр.: с.424. — ISBN 985-06-0016-0
  • Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  • Воднеў, У. Т. Малы матэматычны слоўнік. — Мінск : Універсітэцкае, 1994. — 142,[2] с. : іл. — ISBN 5-7855-0694-7
  1. ^ Mura, R. Images of Mathematics Held by University Teachers of Mathematical Sciences // Educational Studies in Mathematics. — № 25 (4). — P. 375—385.
  2. ^ Devlin, Keith, Mathematics: The Science of Patterns: The Search for Order in Life, Mind and the Universe (Scientific American Paperback Library) 1996, ISBN 978-0-7167-5047-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]