Перайсьці да зьместу

Мноства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мно́стваабстракцыя, найпрасьцейшая матэматычная структура і інфармацыйная канструкцыя, якая зьвязвае нейкія існасьці, у мэтах разгледжаньня іх як цэлага. Мноства ствараецца суб'ектам. Мноства разглядаецца як набор аб’ектаў, якія называюць яго элемэнтамі. Пры гэтым:

  • кожны элемэнт можа ўваходзіць у мноства толькі адзін раз
  • парадак пералічэньня элемэнтаў мноства значэньня не мае.

Факт уваходжаньня элемэнта a ў мноства A абазначаецца сымбалем ∈ : aA .

Калі ж a не зьяўляецца элемэнтам мноства A, гэта можна абазначыць так:

aA.

У межах матэматычнай тэорыі мностваў — паняцьце мноства зьяўляецца базавым і ня мае азначэньня. У матэматыцы дазваляецца таксама разглядаць пустое мноства.

Вызначэньне мностваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Заданьне спосаба выяўленьня факта ўваходжаньня альбо неўваходжаньня аб’екта ў мноства называецца вызначэньнем мноства. Адрозьніваюць экстэнсыўны й інтэнсыўны шляхі вызначэньня мноства. Экстэнсыўны шлях палягае ў пералічэньні элемэнтаўмноства. У матэматычнай натацыі элемэнты разьдзяляюць коскай, а ўвесь сьпіс бяруць у фігурныя дужкі, напрыклад:

A = { a , b , c , d }

Інтэнсыўны шлях палягае ў прадастаўленьні пэўнага правіла, якое дазваляе праверыць любы аб’ект на прадмет яго ўваходжаньня ў мноства, напрыклад: A ёсьць мноства колераў вясёлкі.

Некаторыя з тыпаў мностваў:

Мноства пунктаў прасторы Rn можа быць:

  • Адкрытае — калі кожны яго пункт зьяўляецца нутраным[1];
  • Замкнёнае — калі яму належаць усе яго межавыя пункты;
  • Абмежаванае — калі яно цалкам належыць шару Ur(0) (дзе 0 — пачатак сыстэмы каардынат, );
  • Злучнае — калі кожныя два яго пункты можна злучыць непарыўнай лініяй, якая цалкам належыць гэтаму мноству.
Перасячэньне мностваў. Аб'яднаньне мностваў. Рознасьць мностваў.
  1. Русак В., Шлома Л., Ахраменка В., Крачкоўскі А. Курс вышэйшай матэматыкі: Функцыі некальніх зменных. Інтэгральнае злічэнне. Шэрагі. — Мн.: 1997. — С. 9.