Перайсьці да зьместу

Прыродазнаўчыя навукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыродазнаўчыя навукі імкнуцца зразумець, як уладкованы сьвет і сусьвет вакол нас. Пяць асноўных галінаў: хімія (цэнтр), астраномія, навукі пра Зямлю, фізыка і біялёгія (па гадзіньнікавай стрэлцы ад верхняга левага кута).

Прыро́дазна́ўчыя наву́кі — навукі, прадметам вывучэньня якіх зьяўляецца прырода, зьявы ды законы, якія аднасяцца да ствету, які акружае чалавека[1]. Сярод прыродазнаўчых навук цэнтральнае месца займае фізыка, у рэчышчы якой склаўся навуковы мэтад і якая зьяўляецца агульным тэарэтычным грунтам дзеля пабудовы й разуменьня хіміі, біялёгіі, геалёгіі, астраноміі і іншых. Матэматыка ў Эўклідавых «Пачатках» паўстала таксама як навука прыродазнаўчая, а менавіта як апісальная навука аб прасторы — аб наяўным; але далейшае разьвіцьцё і фармалізацыя надалі матэматыцы інструмэнтальнае вымярэньне, пераўтварыўшы яе ў навуку аб мажлівым.

Існуюць пяць галін прыродазнаўчых навук, то бок астраномія, біялёгія, хімія, навукі пра Зямлю і фізыка. Гэтыя навукі адрозьніваюцца ад гуманітарных навук (мовазнаўства, антрапалёгіі, літаратуразнаўства), прадмет якіх мае каштоўнасную афарбоўку (Вільгэльм Дыльтэй), а таксама фармальных навук (матэматыкі і лёгікі). Нягледзячы на іхныя адрозьненьні, гэтыя навукі часам перасякаюцца. Напрыклад, сацыяльныя навукі і біялёгія перасякаюцца пры вывучэньні чалавека як арганізма, а таксама матэматыка рэгулярна выкарыстоўваецца ва ўсіх прыродазнаўчых навуках.

Разам з традыцыйным выкарыстаньнем, прыродазнаўчыя навукі могуць ахопліваць натуральную гісторыю, якая ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, і засяроджвацца на апісаньнях і клясыфікацыях расьлінаў, жывёл, мінэралаў і іншых прыродных аб’ектаў.

  1. Егоров Ю. В., Аркавенко Л. Н., Осипова О. А. Естествознание. — Екатеринбург: «Сократ», 2004. — С. 99. — ISBN 5-88664-182-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]