Перайсьці да зьместу

Мастацтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мастацтва

Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы[1] ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў раздзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі.

Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага[2]. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай»[3]. Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі.

Выяўленчае мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архітэктура ёсьць мастацтвам праектаваньня й стварэньня будынкаў. Гэты тып мастацтва спрабуе з дапамогай розных будаўнічых матэрыялаў і канструкцыяў арганізаваць прастору для выкарыстаньня людзьмі. Першапачаткова прызначалася толькі для жыльлёвага будаўніцтва, аднак, зь цягам часу разьвілася да мастацтва. У цяперашні час архітэктура накіравана на стварэньне месцаў пакланеньня ваенных аб’ектаў, грамадзкіх будынкаў, спартовых і інжынэрных збудаваньняў і транспартнай інфраструктуры. Архітэктура ўвабрала ў сябе на працягу доўгага часу розныя навыкі, як то гарадзкое плянаваньне, добраўпарадкаваньне, працы ў галіне грамадзкай аховы здароўя.

Маляваньне зьяўляецца сродкам стварэньня малюнку, з выкарыстаннем шырокага спэктру інструмэнтаў і мэтадаў. Як правіла, ён уключае ў сябе стварэньне выяваў на паверхні графічных матэрыялу, створанных празь ціск прылады або перамяшчэньня інструмэнту па ўсёй паверхні матэрыялу, на якіх робіцца малюнак. Да інструмэнтаў стварэньня малюнкаў адносяцца графітавы аловак, пяро і чарніла, чарнільны пэндзаль, каляровыя алоўкі, вугаль, пастэль і маркеры. Лічбавыя інструмэнты, якія могуць імітаваць эфэкты вышэй згаданных інструмэнтаў, таксамам шырока выкарыстоўваюцца. Да асноўных мэтадаў стварэньня малюнкаў адносяцца маляваньне лініяў, штрыхоўка, выкарыстаньне крамзолі, зярністасьці й зьмешваньня. Малюнак можа быць выкарыстаны наўпрост як ілюстрацыя да чаго-небудзь ці для стварэньня коміксаў ды анімаваных фільмаў.

Сцэнічнае мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар зьяўляецца адной з формай выканальніцкага мастацтва, у якім галоўным сродкам выразнасьці зьяўляецца акторская гульня, дзе актор увасабляе задуму пастановы. Зьяўляецца відам калектыўнай творчасьці, бо спалучае ў сябе намаганьні рэжысэра, драматурга, актораў, мастакоў і касьцюмэраў. Творам тэатральнага мастацтва ёсьць спэктакль. Тэатар падзяляецца на камэдыю, трагедыю й драму.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў