Майкл Эсьен
Майкл Эсьен | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сьнежня 1982[1][2] (41 год) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Норшэлян (трэнэр) | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2003 2003—2005 2005—2014 2012—2013 2014—2015 2015—2016 2017—2018 2019—2020 |
Бастыя Алімпік Ліён Чэлсі → Рэал Мадрыд (арэнда) Мілян Панатынаікос Пэрсыб Бандунг Сабаіл |
66 (11) 71 (7) 168 (17) 21 (2) 20 (0) 12 (1) 29 (5) 14 (0) |
Зборныя | ||
2002—2014 | Гана | 59 (9) |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Футбол | ||
Кубкі афрыканскіх нацыяў | ||
Бронза | Гана-2008 |
Майкл Эсьен (па-ангельску: Michael Essien; нарадзіўся 3 сьнежня 1982 году, Акра, Гана) — былы ганскі футбаліст і цяпер трэнэр. Ачольвае трэнэрскі склад дацкага клюбу «Норшэлян». Гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, тамака ж пачаў займацца футболам, першым яго прафэсійным клюбам стаў мясцовы «Лібэрці». У «Бастыі» Эсьена часта параўноўвалі зь Віейра за такую ж калянасьць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідэрам каманды, паўабаронца вывеў карсыканцаў у Кубак УЭФА, забіўшы ў чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёну эўра Майкл пераходзіць у «Ліён». 19 жніўня 2005 году Эсьен, за рэкордную для афрыканскага гульца суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў даляраў), перайшоў у «Чэлсі» з францускага «Ліёну». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 году ў матчы супраць «Арсэналу». За 2 сэзоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом 2005 году Францускай асацыяцыяй прафэсійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў). У сэзоне 2006—2007 гадоў быў прызнаны найлепшым гульцом «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складае 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён зьяўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросьце ён зьяўляецца адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызэрам чэмпіянату сьвету 1997 году ў Новай Зэляндыі.
Эсьен фізычна разьвіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па браме здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазыцыях абароны, у цэнтры паўабаронцы і на флянзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл зьяўляўся капітанам зборнай Ганы па футболе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі: 2004, 2005
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2003, 2004
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2006, 2010
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Асабістыя:
- Па вэрсіі BBC трэці найлепшы футбаліст Афрыкі ў 2007 годзе.
- Найлепшы футбаліст «Чэлсі» сэзону 2006/07.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 3 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Акры
- Ганскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Ганы
- Футбалісты клюбу «Бастыя»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Панатынаікос» Атэны
- Футбалісты клюбу «Пэрсыб» Бандунг
- Футбалісты клюбу «Сабаіл» Баку