Перайсьці да зьместу

Магілёўскі Богаяўленскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д. / 53.8957083; 30.3322167Каардынаты: 53°53′44.55″ пн. ш. 30°19′55.98″ у. д. / 53.8957083° пн. ш. 30.3322167° у. д. / 53.8957083; 30.3322167
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1634
Дата скасаваньня 1918
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр на мапе Беларусі
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр
Магілёўскі Богаяўленскі манастыр на Вікісховішчы

Магілё́ўскі Бо́гаяўле́нскі манасты́р — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Магілёве. Знаходзіўся ў Старым Месьце, на Шклоўскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока.

Комплекс складаўся з Богаяўленскай і Багаслоўскай цэркваў, званіцы, брацкай друкарні, крамаў, шпіталя, манастырскага корпуса і мура з брамамі. У 1950-я гады савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1618 годзе мяшчане Крыжаноснага брацтва набылі пляц з пабудовамі ў княгіні Эвы Саламярэцкай з Корсакаў, якая ахвяравала манастыру 400 коп грошай. У 1619 годзе князь Ян Агінскі перадаў прылеглы пляц дзеля заснаваньня манастыра з школай і шпіталем. У 1633—1636 гадох тут збудавалі мураваную Богаяўленскую царкву паводле прывілея, выдадзенага каралём і вялікім князём Уладзіславам Вазам. У 1633 годзе патрыярх канстантынопальскі Кірыла даў манастыру права стаўрапігіі. У 1657 годзе побач з царквой пачалі будаваць вежу-званіцу, на якой у 1686 годзе паставілі гадзіньнік, зроблены манахам Макарыем.

У 1700 годзе над Богаяўленскай царквой паставілі купал. Царква разбуралася ў 1708 і 1748 гадох, у 1750—1760 гадох праводзіліся аднаўленчыя працы. Каля 1750 году былыя магілёўскія войты Карабанькі прыбудавалі да Богаяўленскай царквы прыдзел у імя Феадосія Пячэрскага і вялікі прытвор. У сутарэньнях прыдзела спачылі прадстаўнікі роду.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1850 годзе праводзілася аднаўленьне Богаяўленскай царквы, у 1866 годзе — мураванай брамы і званіцы.

У 1928 годзе савецкія ўлады зачынілі абедзьве царквы, у іх будынках разьмяшчаліся цэнтральныя архівы Беларускай ССР. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў пашкоджаньні, па чым савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Царква Божага Яўленьня — 3-вежавая 3-апсыдная 10-стаўповая крыжова-купальная базыліка з 8-гранным барабанам і купалам над сяродкрыжжам. Галоўны фасад меў ярусную кампазыцыю, завяршаўся дзьвюма вежамі і фігурным франтонам паміж імі. Верхні ярус аздабляўся роўнымі аркавымі нішамі з гіркамі.

Інтэр’ер меў багатую размалёўку і пазалочаны разны іканастас (XVІІ—XVІІІ стагодзьдзі) працы мясцовых майстроў з абразамі іканапісца Апанаса Пігарэвіча ды іншых у срэбраных абкладах (1755 год) працы магілёўскага чаканьніка Пятра Сьлізіка (Сьліжыка)[1].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Чарняўская Т., Ярашэвіч А. Магілёўскі Богаяўленскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 250.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]