Лявон Сапега
Лявон Сапега. Мастак Ё. Аляшкевіч, XIX ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 верасьня 1803 |
Памёр | 1 верасьня 1878 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Аляксандар Антоні Сапега Ганна з Замойскіх |
Жонка | Ядвіга Клемэнтына з Замойскіх |
Дзеці | Адам Станіслаў Сапега |
Дзейнасьць | эканаміст, вайсковец, адвакат, палітык |
Лявон Сапега (18 верасьня 1803, Варшава — 1 верасьня 1878, Красічын) — палітык і грамадзкі дзяяч. Кавалер ордэна Virtuti Militari.
Лявон Сапега — заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах, ягонае імя носіць адна з вуліцаў у Львове (мясьціна Новы Сьвет).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Антонія і Ганны з Замойскіх.
Навучаўся ў Парыжы і Эдынбургу. З пачаткам вызвольнага паўстаньня (1830—1831) браў удзел у дыпляматычных місіях паўстанцаў у Францыі і Вялікабрытаніі. Пазьней вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у баявых дзеяньнях у званьні капітана артылерыі. Быў сярод абаронцаў Варшавы (6/7 верасьня 1831). Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады канфіскавалі ўсе ягоныя маёнткі.
Гвалтоўна пазбаўлены даўняй рэзыдэнцыі Сапегаў у Кодзені на Берасьцейшчыне, мусіў перанесьці сядзібу роду ў Красічын на Галіччыне, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі. Займаўся асьветай мясцовых жыхароў.
Быў маршалкам Сойму Каралеўства Галіччыны (1861—1875), дзеячом Рускага Сабору, а таксама старшынём шэрагу фінансавых установаў.
Збудаваў у Львове палац (захаваўся да нашага часу). Быў адным з ініцыятараў будовы чыгункі Львоў — Кракаў[2].
У шлюбе зь Ядвігай Клемэнтынай Замойскай (9 сьнежня 1825) меў сына Адама Станіслава, астатнія дзеці памерлі ў маладым веку.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sapieha Leon. Wspomnienia z lat 1803—1863. — Lwów, 1914.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.