Перайсьці да зьместу

Крыштап Міхал Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Міхал Сапега
лац. Kryštap Michał Sapieha
Крыштап Міхал Сапега
Крыштап Міхал Сапега

Герб Ліс
Падстолі вялікі літоўскі
1630 — 1631
ПапярэднікКрыштап Мікалаевіч Сапега
НаступнікГедэон Міхал Трызна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 жніўня 1607(1607-08-10)[1][2]
Памёр 17 жніўня 1631(1631-08-17)[1][2] (24 гады)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Леў Сапега[2]
Альжбэта Сапега[d][2]
Дзейнасьць пісьменьнік

Крыштап Міхал Сапега (10 жніўня 1607, Ружаны — 17 жніўня 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (з 1630) і пісар вялікі літоўскі (з 1631),

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Радзівілаў. Меў братоў Яна Станіслава і Казімера Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, разам з братам Казімерам Львом працягваў адукацыю за мяжой у Мюнхэне і Інгальштаце.

У 1624 годзе захварэў на сухоты, што прымусіла братоў вярнуцца дадому. Па непрацяглым лячэньні выехаў па навучаньне ў Лёвэнскі ўнівэрсытэт, наведаў Брусэль, Балёньню (1628 год) і Падую (1629 год). Аднак абвастрэньне хваробы прымусіла яго вярнуцца дадому.

Абіраўся паслом на соймы 1629 і 1630 гадоў. У 1630 годзе атрымаў ўрад падстолія, у сакавіку 1631 году — пісара вялікага літоўскага.

Заўчасна памёр ад сухотаў. На ажаніўся, нашчадкаў не пакінуў.

Займаўся гістарычнай і літаратурнай дзейнасьцю, быў аўтарам гісторыі пра Дзьмітрыя-Самазванца «Opowiedzenie dziejów Dymitra cara» (рукапіс загінуў) і працы «Theses politicae ex Aristotelis libris de republica» (Лёвэн, 1627 год).