Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°05′25.20″ пн. ш. 23°39′44.25″ у. д. / 52.0903333° пн. ш. 23.6622917° у. д. / 52.0903333; 23.6622917Каардынаты: 52°05′25.20″ пн. ш. 23°39′44.25″ у. д. / 52.0903333° пн. ш. 23.6622917° у. д. / 52.0903333; 23.6622917
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Сьвятой Барбары і кляштар трынітарыяў

Касьцё́л Сьвято́й Ба́рбары і кля́штар трыніта́рыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў Кобрынскім прадмесьці. Твор архітэктуры барока.

Комплекс Берасьцейскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамамі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі кляштар. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1738 годзе ў Берасьці пры кляштары трынітарыяў пачалося будаваньне мураванага касьцёлу, кансэкраванага ў 1761 годзе.

На 1772 год у кляштары было 7 манахаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар і перабудавалі іх пад фартыфікацыі.

Касьцёл — прастакутны ў пляне будынак з амаль квадратнай алтарнай апсыдай. Галоўны фасад падзяляўся антаблемэнтамі на 3 ярусы: ніжні з уваходным парталам і акном, што асьвятляла хоры, рытмічна падзяляўся пілястрамі і меў масіўны цокаль, сярэдні — у выглядзе прастакутнага атыка з разарваным франтонам і круглым акном у цэнтры, верхні — складанай формы атыкавы франтон з паўцыркульным завяршэньнем (у яго аснове была фрэска з эмблемай ордэна трынітарыяў)[1].

Унутраная прастора падзялялася контрфорсамі на 8-граннае асноўнае памяшканьне з бакавымі капліцамі. Інтэр’ер аздаблялі 7 разных алтароў з скульптурай[2].

Кляштарны корпус — два 2-павярховыя Г-падобныя ў пляне крылы, якія далучаліся да бакоў касьцёла.

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 321.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 320.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]