Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў (Ворша)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў
| |
Калегіюм езуітаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′26.17″ пн. ш. 30°25′21.54″ у. д. / 54.5072694° пн. ш. 30.42265° у. д.Каардынаты: 54°30′26.17″ пн. ш. 30°25′21.54″ у. д. / 54.5072694° пн. ш. 30.42265° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1820 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзеяў да 1832 году, калегіюм — да 1820 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Аршанскага езуіцкага калегіюму складаўся з касьцёла, школы з бурсай, будынкаў калегіюму і аптэкі, гаспадарчых пабудоваў. Усе гэтыя пабудовы атачаў мур. Пляц, выдзелены пад забудову, меў форму няправільнага пяцікутніка. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у будынку калегіюма разьмяшчаюцца ўстановы культуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Айцы-езуіты зьявіліся ў Воршы з дазволу караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы[1], які разам з канцлерам Львом Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 годзе распрацаваў плян стварэньня езуіцкага калегіюму, а ў 1610—1611 гадох перадаў аршанскім езуітам 210 валок зямлі ў вёсках Князях, Крыніцах, Цянках, Чабаданах, Чалне, Чэрніцах; у 1616 годзе — маёнтак Фашчаўку (больш за 2000 сялянаў). Кароль і вялікі князь надзяліў езуітаў манаполіяй на адукацыю шляхетнай моладзі ў месьце і Аршанскім павеце. У калегіюме выкладаліся рыторыка, лёгіка, філязофія. Тут стварылі «Аршанскі кодэкс» — зборнік папулярных драмаў і інтэрмэдыяў эпохі барока, якія ставіліся ў Варшаве, Віцебску, Наваградку, Полацку. У 1634 годзе адкрыліся дзьве бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі зь зьбяднелых сем’яў.
У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі касьцёл. У 1664 годзе аднавілася дзейнасьць калегіюму, а касьцёл адрамантавалі. Пажар 1680 году зьнішчыў усе пабудовы. У 1683 годзе калегіюм адбудавалі, а ў 1686 годзе пачалося будаваньне новага касьцёла, скончанага ў 1693 годзе. 31 ліпеня 1741 году пачалося будаваньне чарговага касьцёла, якое працягвалася прынамсі да 1765 году[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і калегіюм працягвалі дзеяць. У 1786—1788 гадох праводзілася аднаўленьне касьцёла. Па скасаваньні ордэна езуітаў у Расейскай імпэрыі (1820 год) комплекс перадалі аршанскім дамініканам.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а езуіцкі комплекс гвалтоўна адабралі ў каталікоў і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Па адмове ад праекту зрабіць тут царкву Ўрадавага сыноду (1835 год), будынак касьцёла разабралі. У 1841—1842 гадох будынкі калегіюму перарабілі пад вязьніцу (працавала да 1989 году).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 годзе на тэрыторыі помніка архітэктуры правялі археалягічныя раскопкі і зрабілі праект рэстаўрацыі. У 2007—2008 гадох праводзілася аднаўленьне асноўнага будынка калегіюма.
Пры рэканструкцыі Воршы напярэдадні фэсту «Дажынкі» (2004—2008 гады) прызначаныя рэжымам Лукашэнкі мескія ўлады, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, зьнішчылі некалькі будынкаў — помнікаў гісторыі і архітэктуры. Сярод іх афіцына езуіцкага кляштару — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка з прастакутнай апсыдай, арыентаванай на поўнач да замка. З бакоў галоўнага фасада, завершанага трыкутным франтонам, узвышаліся 4-гранныя 2-ярусныя вежы пад пакатымі шатровымі дахамі.
Інтэр’ер аздаблялі муравана-стукавыя алтары і фрэскавы росьпіс.
Калегіюм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калегіюм — 2-павярховы будынак, які складаўся з двух крылаў, разьмешчаных пад простым кутом адно да другога. У месцы іх скрыжаваньня далучалася 1-павярховая трапезная з вокнамі ў сад[4]. У будынках месьціліся кельлі манахаў, бібліятэка, інтэрнат, склад.
Да заходняга боку касьцёла далучаўся будынак школы і бурсы. Будынкі касьцёла, школы і калегіюму злучаліся крытымі пераходамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1835 г.
-
1835 г.
-
1835 г.
-
1835 г.
-
1835 г.
-
1841 г.
-
1841 г.
-
1907 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Вежа
-
Фрагмэнт
-
З боку Аршыцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Грынявецкі В. Аршанскі езуіцкі калегіум // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 251.
- ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 695.
- ^ Аршыца Ю. Орша: чыноўнікі супраць гістарычнай спадчыны // Народныя навіны Віцебска, 28 сьнежня 2007 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 274.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Дятликович К. Коллегиум иезуитов. Возвращение // Мастерская. Современное строительство : белорусский аналитический журнал для практиков строительного дела. ― 2008. ― № 6. — С. 62—64. (3ОК13063)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000113 |