Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д.Каардынаты: 54°30′19.49″ пн. ш. 30°24′57.96″ у. д. / 54.5054139° пн. ш. 30.4161° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1649, 1780 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялкае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1649 годзе князь Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў-дамініканаў і збудаваў ім драўляны касьцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў Літоўскай правінцыі).
Пры кляштары існаваў шпіталь на 10 ложкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1780—1808 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскі ўлады ліквідавалі кляштар, а пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня — зруйнавалі ў 1863 годзе вежы касьцёла як пакараньне за актыўны ўдзел каталікоў у выступленьні. Прыкладна ў гэты ж час яны зьнішчылі кляштарны корпус.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гады помнік перабудавалі.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Фасад падзяляўся на 3 часткі, разьмежаваныя глыбокімі прастакутнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завяршаецца прастакутным 2-ярусным атыкам, раней меў трыкутны франтон, які пераходзіў да роўніцы фасаду бакавымі акруглымі прасьценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарня. Ад пачатку плястыку фасаду ўзбагачалі кутнія калёны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы.
У інтэр'еры захоўваліся партрэты фундатара кляштару Гераніма Альбрэхта Друцкага-Саколінскага і ягонай жонкі[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
-
Ю. Дзержаноўскі, 1913 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
(?) да 1918 г.
-
да 1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
1943 г.
-
1943 г.
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку ракі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000120 |
- Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў у Воршы, Radzima.org
- Орша — парафія Сьвятога Юзафа. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.