Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
| |
Кляштар трынітарыяў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д.Каардынаты: 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры выхадзе гістарычнай Пацыянаўскай вуліцы на Рынак[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Аршанскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з дзьвюма брамамі ў стылі клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштар трынітарыяў у Воршы фундавалі ў 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі.
У 1725—1735 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла з фундацыі падкаморага віцебскага Казімера Саковіча і Тэклі зь Лярскіх. У 1740 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла. У 1740—1746 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і ў 1835—1840 гадох перабудавалі кляштарны корпус пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе яны гвалтоўна перарабілі касьцёл пад Васкрасенскі сабор Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і пераабсталявалі былы касьцёл пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў — зруйнавалі помнік архітэктуры.
У 2002—2004 гадох праводзілася аднаўленьне кляштарнага корпуса.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка. Інтэр’ер аздабляўся пяцьцю драўлянымі алтарамі, у галоўным зь іх была фігура Хрыста, прывезеная ў 1728 годзе з Рыму.
Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным прыступкавым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх адзначаецца рустам. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1833 г.
-
1833 г.
-
1835 г.
-
1837 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
М. Астанковіч, да 1900 г.
-
1904 г.
-
1904 г.
-
1907 г.
-
1914 г.
-
1915 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
красавік 1935 г.
-
траень 1936 г.
-
1936—1941 гг.
-
1941 г.
-
А. Дыкман, жнівень 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1940-я гг.
-
1940-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
З боку двара
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 21
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 707.
- ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар трынітарыяў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000111 |