Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944Каардынаты: 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з 2 брамамі ў стылі клясыцызму. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы фундавалі ў Воршы кляштар трынітарыяў. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі. Да сярэдзіны XVIII ст. на месцы драўляных збудавалі мураваныя касьцёл і жылы корпус.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. У 1835—1840 гады кляштарны корпус перабудавалі пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву (Васкрасенскі сабор) Маскоўскага патрыярхату[1].

У 1920-я гады былы касьцёл пераабсталявалі пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка.

Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх вылучаецца рустоўкай. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 21

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар трынітарыяў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 252.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000111

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў