Заходнія славяне
Заходнія славя́не — група славянскіх народаў і плямёнаў, якая вылучаецца паводле геаграфічных і моўных прыкметаў.
У працэсе міграцыі й экспансіі славянаў (VI—VII стст.) гэтае насельніцтва здолела амаль уніфікаваць культуру й у значнай ступені мову. Толькі калянізацыя вуграмі Вугорскай нізіны ў пачатку IX ст. разарвала сувязь паміж славянамі, якія жылі на поўнач ад Карпатаў і Судэтаў з балканскімі 1 наддунайскімі славянамі. Гэта стала прычынай разьмежаваньня заходніх і паўднёвых славянаў. Разьмежаваньне ўсходніх і заходніх славянаў пачалося ў X ст., калі паўсталі дзьве дзяржавы, што на той час мелі канкурэнцыю між сабою — Кіеўская Русь і Польшча. Вельмі паглыбіла адчужэньне й тое, што ў краінах вызнавалася хрысьціянства розных абрадаў (каталіцтва й праваслаўе, пасьля сярэдзіны XI ст. пасьля гістарычна засьведчанага распаду на каталіцтва й праваслаўе). Такім чынам ужо ў X ст. больш ці менш маналітная славянская супольнасьць распалася на тры розныя галіны.
Да заходніх славянаў адносяцца сучасныя народы:
- лужычане (сорбы)
- палякі
- сылезцы (могуць лічыцца як асобным народам, так і субэтнасам у складзе палякаў)
- кашубы
- славакі
- чэхі
Агульная колькасьць гэтых народаў — каля 80 млн.
Гістарычнымі плямёнамі й ваенна-племяннымі хаўрусамі заходніх славянаў зьяўляюцца:
- абодрычы (ваенна-племянны хаўрус)
- вагры
- гліняне
- драване
- люцічы (ваенна-племянны хаўрус)
- ратары
- руяне
- славінцы
- смалінцы
- лужычане лужыцкія сэрбы (ваенна-племянны хаўрус)
- мільчане
Усе гэтыя плямёны адносіліся да так званых палабскіх славянаў ці палабаў. Акрамя гэтага:
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |