Джэйсан Стэтэм
Джэйсан Стэтэм | |
па-ангельску: Jason Statham | |
Джэйсан Стэтэм у 2018 | |
Імя пры нараджэньні | Джэйсан Стэтэм |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1967[1][2] (57 гадоў) |
Месца нараджэньня |
|
Грамадзянства | Вялікая Брытанія |
Занятак | актор, пісьменьнік, створца карцінаў |
Гады дзейнасьці | 1993 — цяперашні час |
Жанры | баявік[d] |
IMDb | ID nm0005458 |
Джэйсан Стэтэм (па-ангельску: Jason Statham) — амэрыканскі і брытанскі актор. Нарадзіўся 26 ліпеня 1967 году. Дж. Стэтэм вядомы з-за свайго вобраза злыдня. Ён вядомы дзяяч у карцінах баевіках, дзе мае вобраз чалавека ў цяжкіх і небясьпечных для жыцьця абставінах.
Пра жыцьцё Дж. Стэтэма да «славы» вядома мала.
Джэйсан Стэтэм нарадзіўся ў Брытаніі, Ангельшчына, воласьць Дэрбі, Шырбрук. Вучыў у вольны час ад работы куньфу, кікбоксінь і каратэ пры гэтым адначасова рабіў у мясцовай краме. Гуляў у футбол і займаўся плаваньнем. У 1990 годзе прайшоў адбор у Брытанскую дружыну плаўцоў для ўдзелу ў «Спаборах Брытанскае садружнасьці»[a]. Затым, Дж. Стэтэма рабіў мадэлем у розных прадпрыемствах:
Мінулая работа Дж. Стэтэма ў краме[b] стала адной з прычынаў для адбору Гаем Рычы для здымкаў у карцінах:
- Зёлы, грошы, два ружжы (1998)
- Хват (2000).
У сваім жыцьці Дж. Стэтэм меў удачы й правалы. Сярод посьпехаў можна выдзяліць наступыя карціны:
- Франк Мартын у карціне ''Возны'' тры часткі (2002-08)
- Італьянская работа (2003)
- Дзівак (2006)
- Вайна (2007)
- Работа ў банку (2008)
- Мэханік (2011)
- Шпіён (2015)
- Мэханік ажыў (2016).
Гэтыя карціны дазволілі пісаць аб Дж. Стэтэме, як аб пасьпяховым чалавеку ў Галівудзе. Аднак Дж. Стэтэм меў правальныя карціны, якія пярэчаць раней напісанаму сказу. Сярод правалаў трэба ўказаць на:
- Рэвальвэр (2005)*
- Хаос (2005)
- У імя караля (2007)
- 13 (2010)
- Скоры (2011)
- Добры душагуб (2011)
- Кіпеньне (2013)
- Дзікая карта (2015).
Дж. Стэтэм меў даволі малы посьпех пры продажы працяглых карцінаў:
- «Захопнікі» (2010—14)
- «Скоры і злы».
Джэйсан Стэтэм гуляў свой вобраз Дэкарда Шоў у карціне Скоры і злы (2013), Злы 7 (2015), Кон злога (2017) і Скоры і злы хваліць Гобса і Шоў (2019), дзе Дж. Стэтэм упершыню стаў займацца прадаваньнем свайго кіно.
Яго работы былі па рознаму апісаныя гледачамі. Многія ўказывалі на прастату вобразаў, зьместу карцінаў. Гэта было для адных нецікавым, а для другіх прывабным і цікавым для прагляду і баўленьня часу. Большасьць карцінаў — баевікі і «стралялкі»[3]. У 2018 годзе Бібісі заявіла, што карціны Джэйсана Стэтэма мелі выручку з 2002 па 2017 каля 1,5 млрд даляраў (1,1 млрд хвунтаў Брытаніі) пры продажы квіткоў у кінатэатрах[4] Пра яго пачалі пісаць, што ён мабыць адзін з самых прыбытковых кінадзеячоў[5].
Дзяцінства і маладосьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэйсан Стэтэм нарадзіўся 26 ліпеня 1967 ў Брытаніі, Ангельшчына, воласьць Дэрбі, Шырбрук[6][7][8]. Бацькамі былі[9]:
- тата Бэры Стэтэм прадавец у кіёску
- маці Эйлін танцаўшчыца.
Яго бацька рабіў у розны час мастаком па роспісы дамоў, вуглякопам і пясьняром на Канарах[10]. Дж. Стэтэм разам з бацькамі пераехаў у Вялікі Ярмут, Норхвальк, дзе ён рашыў жыць сваім розумам і не займацца татавай работай — прадаўцом за прылаўкам на рынку. Дж. Стэтэм у той час захапляўся усходнім баявым мастацтвам. Ён рос разам з футбалістастам Віні Джонсам, пазьней Дж. Стэтэм граў зь ім у кіно. Джонс прывёў Дж. Стэтэма ў тамтэйшую школьную футбольную дружыну, дзе ён граў з 1978 па 1983 гады. Дж. Стэтэм у той час цікавіўся плаваньнем[11]. Яно яму давалася добра і ён меў пэўны посьпех, бо быў 12 гадоў уключаны ў запас брытанскае дружыны плаўцоў[12][13]. Дж. Стэтэм прымаў удзел у спаборах 1990 года, якія былі праведзеныя Брытанскаю садружнасьцю. Ён выступаў за Ангельшчыну на адлегласьці 190 мэтраў, 3 мэтры і 1 мэтар[14] . У 2003 годзе Дж. Стэтэм заявіў у гутарцы, што час праведзены ў дружыне плаўцоў быў „вялікай падзеяй“ і дало яму „навуку быць паслухмяным, уважлівым і быць спакойным у бядзе“[15].
Жыцьцё ў СМІ для Джэйсана Стэтэма пачалося з таго, што яго ўзялі на працу ў „Спорт слава“. Ён рабіў „спартовым мадэлем“, калі вучыўся целадзьвігу ў Лёндане, ў „Народным доме спорту „Крыштальны двор““. Ён быў наняты Томім і Гільхвігерам, Грыхвінам і Лявайсам для ўдзелу ў розным мерапрыемствах для расхвальваньня адзеньня вясна-лета 1996 года[16]. У 1997 годзе Дж. Стэтэм быў мадэлем для таварнага знаку „Сувязь з Францыяй“. Прадстаўнік грамады заявіў, што прычынаю выбару Дж. Стэтэма была такая:
— Мы выбралі Джэйсана, бо мы хацелі, каб наша мадэль выглядала як звычайны мужчына. Яго выгляд зараз як трэба — вельмі жылісты, але не за-надта для мужчыны-мадэлі.
— Заява "Сувязь з Францыяю"[8]
Праўда, трэба сказаць, што Дж. Стэтэм у той час пастаянна хацеў пайсьці па сьлядах таты на рынак і стаць прадаўцом „дурных парфумаў і брыльянтаў на вуглу вуліцы“[17][10]/. Ён выступіў у некаторых здымка-песьнях: „Зараз“ зробленае Шэймэн у 1993, „Бяжы за сонцам“ зробленае Эрэйжэ у 1994,[18] і „Мар, малая мара мая“ зробленае Прыгожы поўдзень у 1995.[19][20]
Кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большую славу Джэйсан Стэтэм меў пасьля выступу ў некаторых карцінах.
Зь небыцьця: 2000—2010
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад час работы для „Сувязі з Францыяй“ Джэйсана Стэтэма прадставілі брытанскаму кінавытворцу Гай Рычы[21]. У той час Гай Рычы спрабаваў зрабіць дзіва, дзе патрэбны быў чалавек для граньня прадаўца з чорнага рынку. Ён пазнаёміўся зь мінулым Дж. Стэтэма прадаўца на рынку, затым выбраў Джэйсана для свайго дзіва для вобразу „Бэйкана“ ў 1998 годзе для дзіва „Зёлы, грошы, два ружжы“[22]. Выраб быў прыхільна прыняты простымі гледачамі і нават крытыкамі, што прывяло да ўсенароднай вядомасьці й славы для Дж. Стэтэма. За свой удзел у здымках яму заплацілі 5 000 хвунтаў[10]. Другім разам Дж. Стэтэм і Гай Рычы пачалі рабіць у 2000 годзе для стварэньня дзіва „Хват“, дзе граў вобраз „Пава“. Разам з Дж. Стэтэмам ў тым кіно гралі вядомыя людзі Брэд Піт, Дэніс Хварына і Бэнічыя Дэльтара. Дзіва сабрало больш за 80 млн даляраў. За граньне вобраза „Пава“ Дж. Стэтэм заплацілі 15 000 хвунтаў[10]. Стэтэм папаў у Галівуд, дзе зьняўся ў некаторых карцінах: навуковая выдумка і жахі Духі Марса і навуковыя выдумкі з дракамі й стральбою карціна Адзін.
Джэйсану Стэтэму пачалі даваць вобразы. У 2002 годзе яго выбралі для вобразу вадзіцеля Франка Мартына ў баевіку Возны, дзе пісарам для дзіва быў Люк Бэсон. Для добрага граньня Дж. Стэтэм пачаў вучыцца барацьбе: куньфу, кікбоксінь і каратэ[23]. „Возны“ меў некалькі працягаў: Возны 2 (2005) і Возны 3 (2008). Ён таксама граў негалоўныя вобразы ў Машына разумее (2002), Італьянская работа (2003)[24] і Сечка (2004), дзе меў галоўны вобраз злыдня.
У 2005 годзе Джэйсан Стэтэм ізноў выбралі для граньня вобразу ў Рэвальвэр, дзе яго рабіў Гай Рычы. Аднак пракат быў няўдалы[25]. Затым для Дж. Стэтэма настаў цяжкі час, бо правалы ў ЗША не забываюцца. Ён быў вымушаны здымацца ў г. зв. „незалежным кіно“, дзе вытворцы й акторы — адны і тыя ж асобы. Яны адказваюць сваімі грашыма за стварэньне дзіва й за продаж яго. Гэта вельмі рызыкоўна й можа пагражаць тым, што Джэйсан Стэтэм мог „пайсьці з торбамі па сьвеце“. Ён зьняўся у драматычным вобразе ў Лёндан у 2006. Тым жа 2006 годзе ён граў галоўны вобраз у баевіку Дзівак. Дж. Стэтэм быў вымушаны сам расхвальваць свае дзіва ў Сан-Дыега, што каля Лос-Анджэлесу, дзе здымалі кіно[26]. Цікавае, тое рабіў ён на зьезьдзе комікаў.
У 2008 годзе Джэйсан Стэтэм вымушаны быў прыпыніць работу ў ЗША й пачаць здымкі ў Эўропе, ў Брытаніі. Ён зьняўся ў наступных карцінах Работа ў банку і Гон на сьмерць, што быў пераробкай Гон на сьмерць 2000 (1975). У ЗША яго не забылі. Пачалася барацьба зь ім. СМІ пачалі расказваць аб аднастайнасьці вобразаў Дж. Стэтэма, бо ён „вечна“ грае злыдняў і забіякаў. Армант Вайт грымнуў аб каранаваньні Стэтэма ў вобразе злыдня. Адносна новага выраба з удзелам Дж. Стэтэма Гон на сьмерць, Вайт бараніў Стэтэма за „лепшы сьлед, які увекавечаны над усімі сучаснымі зоркамі кіно.“[27]. Пазьней у 2008 годзе Вайт хваліў Стэтэмаў „Возны 3“, як вялікі прыклад кінэтычнага народнага мастацва. Крыс Г’юіт з „Ампір часопіс“ заявіў, што карціна — „суворы, тусклы раман“, але прыпісаў карціне „лёгкасьць з грубаю прамалінейнасьцю, як тое было з джэкі-чанаўскімі ляганьнямі нагою“[28]
У 2009 годзе Дж. Стэтэм пачаў разьвіваць задуму, якую напісаў Давыд і Джанэт Піпальз. Стэтэм заявіў:
Мы мелі кіно, якое мы хацелі зрабіць, напісанае Давыдам Піпальзам і Джанэт Піпальз у настроі старога кіно „Скарбы гор Мадрэ“. Гэта не пераробка ці нешта такое, але трошкі такое, аб адносінах і як сьцяжаньне заражае адносіны тых трох людзей. Рабочая назва — „Хва́ты“
— Навіна Галівуду[29].
Ён агалосіў свой вобраз Чэва Чэльза ў 2009 годзе для працягу Дзівак.[30].
У 2010 годзе Дж. Стэтэм граў каля зоркаў баевікоў: Сыльвэстар Сталёнэ, Джэт Лі, Дольп Люндагрэн і Мікі Рурк і іншыя ў карціне зборныя вобразы баевіку Захопнікі. Дж. Стэтэм граў вобрах Лі Крыстмаса, які быў колішнім ваякам брытанскіх вайсковых тайных забіякаў і знаўцам кулацкага бою з нажом[31]. Было дзіўна, бо продаж „Захопнікаў“ быў даволі вялікі. Ён займаў першае месца па продажы галівудзкіх карцінаў у Брытаніі, ЗША, Індыі, Кітаі. Агулам было сабрана 274 млн даляраў.
Дзейнасьць у 2011—2015
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая карціна ў 2011 годзе для Дж. Стэтэма была карціна-пераробка Чарльза Бронсана з 1972года — Мэханік, дзе граў вобраз Артура Бішапа. Карціна хвалілася за стральбу й забойствы мужчын і за надзвычайнае насільле[32]. Яго вобраз у „Мэханіку“ быў станоўча прыняты ў крытыкамі Брытаніі й ЗША. Стораж хваліла яго выкананьне як валоданьне „зараз звычайным навыкам“ у дасягненьні „забавы ў забіваньні людзей“[33]. 'Новы-Ёрк таймс адзначыў Стэтэма, як „гладкі як куля“, а яго карціна „больш моцнае вяртаньне“, чым папярэнік[34]. Брытанская газэта Тыднёвы тэлеграф вітала Стэтэма за „ангельскі добры продаж баевікоў у зараз „каля“ вечнасьць, дзелавое добрае віно з шляхетнаю сольлю“[35].
Джэйсан Стэтэм застаўся ў Брытаніі, дзе працягнуў здымкі ў карцінах. Можна назваць Скоры, дзе ён быў у вобразе сьледчага Тома Бранта. Карціна мела мяшаныя водгукі ў СМІ. Кэт Кэйк са „Стоража“ апісала карціну „напалову ня так дурной“ і „дзіўна забаўная“[36]. Ён быў выбраны для ўдзелу ў здымках у карціне Добры душагуб. Карціна заснаваная на падзеях, якія былі апісаныя Рэнальфам Хвінэсам у творы Чалавек зь пер'ямі. Дж. Стэтэм граў вобраз забіякі Дэні, які вярнуўся да свае работы забойцы для аховы старога сябра, якога граў Робэрт Дэніра[37]. Карціна не дала зварот расходаў на яго здымкі і быў высьмеяны крытыкамі[38].
У жніўні 2011 Дж. Стэтэм пачаў здымаць Паркера для начальніка Тэйлара Гэкгарда. Карціна была выпушчана для прагляду ў студзені 2013 году. Дж. Стэтэм граў вобраз Паркера, ліхога „крутога“ чалавека, раней той вобраз граў Мэл Гібсан у 1990 годзе ў карціне Расплата і Лі Марвін у 1967 годзе Кропка (праўда тыя вобразы мелі іншыя прозьвішчы)[39]. Скот з „Новы-Ёрк таймз“ сказаў аб Дж. Стэтэме ў карціне:
— Стэтэм, які здаецца зроблены толькі з жылаў і тканіны рубцоў, што зручна з-за яго абмежаваньняў як актора. Яго Паркер, у любым выпадку, па-за аксыёмай, чым звычайны чалавек.
— "Паркера", граюць Джэніхвэр Лёпэз і Джэйсан Стэтэм[40].
У 2012 годзе Навіны Бібісі сказала, што 10 гадоў здымак карцінаў за рокі (2002—2012) прынесла 1 млрд даляраў, стаўшы адным з даходных зорак[4]. Ён быў наняты зноў на граньне вобразу Лі Крыстмаса ў Захопнікі 2[41].
У 2013 годзе Дж. Стэтэм граў у „Скоры і злы 6“ вобраз брата злыдня ў карціне Овэна Шоў (Люк Эванс)[42]. Ён граў тым разам галоўнага злыдня ў Злы 7, які быў выпушчаны ў прагляд у красавіку 2015 году[43][44][45]. Ён граў разам з Джэймсам Пранкам у баевіку Вайна дома, напісаным Сыльвэстрам Сталёнэ[46], і граў у брытанскім баевіку Кіпеньне. Карціна была расхваленая, бо Стэтэмава здольнасьць граньня дасягнула новых вышынь. Яго „спроба разьвіць яго „вобраз“ з-за спробы болей дадаць прыгодаў“ заявіў Марк Кермад („Сторажы“), „расшырыў яго драматычны набор“[47][48]. Дж. Стэтэм зьняўся ў 2014 годзе ў музычным дзіве Лета Кальвіна Гарыса, дзе заграў аднаго з гоншчыкаў. У 2014 ён аб’явіўся ў вобразе Лі Крыстмаса ў карціне „Захопнікі 3“. Хоць карціна была высьмеяная ў СМІ[49], яна сабрала 215 млн даляраў пры расходах на стварэньне 90 млн даляраў[50].
У 2015 годзе Джэйсан Стэтэм зьняўся ў баевіку-камэдыі „Шпіён“ разам з Мэлісай Макарці, Джуд Лё і Роўз Бэрн. Карціна мела гаспадарчы посьпех. Была расхваленая за Стэтэмаву здольнасьць граць сьмешныя вобразы, што пярэчыць яго сур’ёзным вобразам[51][52][53][54]. У адпаведнасьці з допісам у „Ампір часопіс“, „Шпіён 2“ задуманы быў у канцы 2015 году. У ім было многа месца для вобразу Стэтэма — Рык Хворд[55]. Ён быў разгляданы ва Ўзнагародзе „Выбар крытыкаў“ у разрадзе „Добры выканаўца ў камэдыі“ за яго граньне ў „Шпіён“[56].
Джэйсану Стэтэму прапанавалі дагавор на здымкі ў трох карцінах „Вознага“ у канцы 2015 году, аднак перадумаў, ён не падпісаў, бо быў незадаволены платай[57][58]. „Стораж“ пісала, што Дж. Стэтэм праявіў цікавасьць да граньня Джэймса Бонда ў карціне Вясёлка. Яго начальнік, Стыў Роз заявіў, што „няма сумневу Стэтэм можа хадзіць Бондавым крокам. І гаварыць можа цьвёрда, як вобраз з вымоваю паміж шатлядзкае Шона Конары і валійскае Тыматы Дальтана[59]. Пасьля гутаркі было мноства званкоў ад людзей, каб даведацца ад яго пра Джэймса Бонда ў будучай карціне[60][61][62]
Дзейнасьць 2016—2021
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працяг карціны „Мэханік“ (2011) быў распісаны на вытворчасьць у канцы 2016 году і абвешчаны пад назваю „Мэханік ажыў“. Карціна была добрая, бо сабрала ў сусьветным праглядзе каля 109,4 млн даляраў[63]. Згодна з „часопісам Хворбс“, карціна Стэтэма стала даходнай і карціна з прыгодамі стала найбольшым посьпехам ў яго дзейнасьці[63].
У лютым 2017 Джэйсан Стэтэм разам з Гэлем Гэдатам зьняўся ў платнай абвестцы для „Вікс“ пад час спабораў у амэрыканскім хвутболе[64]. Платная абвества мела назіральнасьць 22 млн чалавек[65]. Дж. Стэтэм быў запрошаны зьняцца ў „Скоры й злы“ яшчэ раз у 2016 годзе. „Кон злога“ быў выпушчаны для прагляду ў красавіку 2017 году для чарговая грашовага посьпеху. У цэлым карціна мела неадназначныя ацэнкі. Стэтэм быў адзначаны за яго сьмешнасьць і за хімію з сучасьнікамі[66][67][68]. Карціна была трэцім у сьпісе даходных карцінаў 2017 году і 12-ым у сьпісе карцінаў „усіх часоў“[69][70].
„Шпіён 2“ быў зацьверджаны для выпуску 15 лютага 2018 году[71][72]. Пазьней у 2018 годзе Фіг тлумачыў, што ўсё яшчэ можа будзе працяг „Шпіёна“. Ён гаварыў: „Няма цікавасьці з боку вытворцы“, — каб працягнуць задуму[73][74].
Джэйсан Стэтэм граў важны вобраз, колішняга марака капітана Джонаса Тэйляра, ў 2018 годзе ў карціне жахах „Мэг“. Яго выпусьцілі для агляду 10 жніўня 2018 году. У час здымкаў Дж. Стэтэм вучыўся плаваць з акуламі ў вадзе ў Фіджы, бо ў карціне яму трэба было плаваць у вадзе з акуламі[75]. Карціна сабрала многа грошаў каля 527,8 млн даляраў, што дало права СМІ хваліцца выручкай і назваць карціну самай даходнай ЗША-кітайскай работай „усіх часоў“[76].
У 2019 годзе Джэйсан Стэтэм прадставіў вобраз Дэкарда Шоў ізноў у карціне „Скоры і злы: Гобс і Шоў“ працягу „Скоры і злы“ працяг[77][78]. Карціна сабрала каля 758 млн даляраў, што дало 10-ае месца ў сьпісе найбольш прыбытковых заходніх карцінаў 2019 году. Гледачы сустрэлі карціну з задавальненьнем і многія хвалілі Стэтэма за добрае граньне вобраза ў карціне[79].
Вобраз у грамадзтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі допіс Адама Гэбэта у „Сторажы“ апісаў вобраз Стэтэма ў кінавытворчасьці як „цьвёрды (і) неадступны“[80][81].
Некаторыя СМІ пісалі, што Дж. Стэтэм зараз — „азначэньне баевіка“[82], што ўплывае на зьмест карцінаў. Падобыя мысьлі: „Вы ведаеце, што вы маеце са Стэтэмавых карцінаў. Ён б’е людзей. Ён б’е возы. Ён робіць нязграбным амэрыканскую гаворку“[80] .
Адам Гэбэт заўважыў, што ўплыў Джэйсана Стэтэма ў карціны баевікі замяніў уплыў наступных асоб:
Яны мелі ўплыў з большага ў 1980-ыя гады[80]. Стэтэм асабіста перанімаў вобразы Сталёнэ, Бруса Лі, Пола Ньюмэна, Стыва Маквіна і Клінта Іствуда, якія былі для Дж. Стэтэма захапленьнем[83].
Уплыў у СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У камічнае кнізе „Астатні павукалюд“ злодзей быў выкананы Маркам Бэглі падобным да Стэтэма, як хацеў пісьменьнік Браян Майкал Бэндыс[84].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэйсан Стэтэм пачаў сустракацца з мадэльлю Розі Гантынгтэн-Вайтлі ў 2010 годзе[85]. Яны абвясьцілі пра свой шлюб 10 студзеня 2016 году[86]. У лютым 2017 году яны заявілі аб тым, што чакаюць свайго першае дзіцё[87]. Іх сын нарадзіўся ў чэрвені 2017 году[88]. Яны жывуць у ЗША, Лос-Анджэлес[89].
Джэйсан Стэтэм любіць катацца на лыжах, плаваць і лазіць па скалах[83]. Калі здымаўся ў Баўгарыі, ў Варне для карціны „Захопнікі 3“, ён зьехаў на машыне з дарогі ў Чорнае мора і зламаў воз[68][90].
Сьпіс карцінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэйсан Стэтэм здымаўся ў многіх карцінах.
Карціны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Назва | Вобраз | Запіс |
---|---|---|---|
1998 | Зёлы, грошы, два ружжы | Бэйкан | |
2000 | „Хват“ | Паў | |
Вярні тое | Спадар Бэ | ||
2001 | „Духі Марса“ | Сяржант Джэрыка Батлер | |
2001 | МВА | ||
Разумная машына | Монк | ||
2002 | Возны | Франк Мартын | |
2003 | Італьянская работа | Гэндсам Роб | |
2004 | Другасны | Франк Мартын | Камэя |
Клетка | Этан Грыер | ||
2005 | „Возны 2“ | Франк Мартын | |
„Рэвальвэр | Джэйк Грын | ||
“Лёндан“ | Бэйтман | ||
Хаос» | Сьледчы Квэнтын Конэрс | ||
2006 | Ружовая пантэра | Іў Глюант | |
Дзівак | Чэў Чэліез | ||
2007 | Вайна | Слуга ФБР Джон Кроўхвард | |
2008 | Работа ў банку | Тэры Лезэр | |
«У імя караля» | Фармэр Дэйман | ||
«Гон на сьмерць» | Джэнсэн Гарнэр «Франкенштын» Эймз | ||
Праўда ў 24 | Баяцель | Дакумэнтальны | |
«Возны 3» | Франк Мартын | ||
2009 | "Дзівак | Чэў Чэліез | |
2010 | 13 | Джаспэр Бэйджыз | |
«Захопнікі» | Лі Крыстмас | ||
2011 | «Мэханік» | Артур Бішап | |
«Гнамэа і Джульета» | Тайбольт | Агучка | |
Скоры | Сьледчы сяржант Том Брант | ||
Добры душагуб | Дэні Брайс | ||
2012 | Праўда ў 24 (працяг) | Баяцель | Дакумэнтальны |
Бясьпека | Люк Райт | ||
«Захопнікі 2» | Лі Крыстмас | ||
2013 | «Паркер» | Паркер | |
Скоры і злы | Дэкард Шоў | Камэя | |
«Кіпеньне» | Джой Джонс | У ЗША назва: Redemption | |
Вайна дома | Хвіл Брокер | ||
2014 | «Захопнікі 3» | Лі Крыстмас | |
2015 | Дзікая карта | Нік Вайльд | |
«Злы 7» | Дэкард Шоў | ||
«Шпіён» | Рык Хворд | ||
2016 | «Мэханік ажыў» | Артур Бішап | |
2017 | «Кон злога» | Дэкард Шоў | |
2018 | «Мэг» | Джронас Тэйлар | |
2019 | «Скоры і злы: Гобс і Шоў» | Дэкард Шоў | Першая работа вытворцам карціны |
2021 | «Гнеў чалавека» | Гэры «Эйч» | Продаж |
ТБА | «Пяць вокаў» | Орсан Хворчун | Здымкі |
Відэагульні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Назва | Вобраз | Заўвагі |
---|---|---|---|
2002 | Чырвоная братва 2 | Шрайк | |
2003 | Доўг | Сяржант Вотэрс | |
2015 | «Стралок Ікс з Джэйсанам Стэтэмам» | Дружыновы | Рухомая гульня |
Музычнае відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Асобы | Назва | Вобраз | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1993 | Шэймэн | «Чакайце» | Танец ззаду | |
1994 | Падчыстка | «Бег да сонца» | Танец ззаду | |
1995 | Прыгожы захад | «Мара, малая мая мара» | Мувігор | |
2014 | Кальвін Гарыс | «Лета» | Вадзіцель |
Узнагароды і спробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Работы на ўзнагароды | Грамада | Узнагарода | Вынік | Refs |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Шпіён | Таварыства крытыкаў карцінаў | Лепшая асоба ў камэдыі | Спроба | [56] |
2015 | «Злы 7» | Выбар малых | Выбар карцінаў — злодзей | Спроба | [91] |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ "Спаборы Брытанскае садружнасьці" ня маюць высокага ўзроўню, калі параўнаць з Алімпійскімі гульнямі.
- ^ У Брытаніі часта крамары робяць самі ў краме. Яны выконваюць абавязкі прадаўца і часта старажоў, якія пільнуюць тавары ад злачынцаў. Бывае крамары самі даганяюць ліхіх людзей і іх палоняць і здаюць паліцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jason Statham // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Jason Statham // Munzinger Personen (ням.)
- ^ The Reel Truth: Everything You Didn’t Know You Need to Know About Making an Independent Film Рыд Мартын. Выдаў «Макмілян» isbn=9780571211036. (анг.)
- ^ а б Jason Statham: Billion dollar man. Эма Джонс. Бібісі. 01.09.2018. Ангельская мова.
- ^ Scholars tackle soaraway success of Jason Statham. Выдавец «Вышэйшыя веды Таймс» (анг.)
- ^ Thanks for all the Birthday messages. The real date is 26 July…. Jason Statham
- ^ Thanks for all the Birthday messages. The real date is 26 July…. Jason Statham
- ^ а б His name’s Jason Statham, he’s 26 in June 1995
- ^ Action Bloke. The New York Times.
- ^ а б в г Jason Statham, for Your Amusement. Esquire.
- ^ Jason Statham Bio
- ^ Jason Statham, last action hero. Iley Chrissy. The Times.(недаступная спасылка)
- ^ All action. Barlow Helen. The Sydney Morning Herald.
- ^ Commonwealth Games: Watch Jason Statham diving at the 1990 Games. Rice Simon. The Independent.
- ^ An Interview with Jason Statham. Head Steve. IGN.
- ^ Jason Statham: Taking Stock. Brown Len. Orion Publishing Group.
- ^ Today Show Interview Jason Statham. Today Show.
- ^ „This clip of Jason Statham dancing in his pants in a Shamen video may cause your jaw to drop“. Мэтро.
- ^ „The Beautiful South — Dream a Little Dream (1995)“. Брытанскі інстытут кіно.
- ^ „Jason Statham: the early years“. Дэн Джык.
- ^ Джэйсан Стэтэм.
- ^ [http://www.filmbug.com/db/342545 Jason Statham. Filmbug. MISJA.COM
- ^ Jason Statham interview. USAToday.com. 10 кастрычніка 2002 года.
- ^ [url=https://nymag.com/nymetro/movies/reviews/n_8755/ The Professionals. NYMag.com]
- ^ How to flog a turkey. Silver James. The Guardian.
- ^ LakeshoreEnt. Jason Statham and Efren Ramirez at Comic-Con for CRANK.
- ^ Transcendent Thrill Drive. White Armond. Nypress.com(недаступная спасылка)
- ^ Transporter 3. Hewitt Chris. Empire.
- ^ The Hollywood News
- ^ You Have Reached a 404 Page
- ^ Arnold Schwarzenegger Is Exiting The Expendables Because He Felt Too Expendable. Desta Yohana. HWD.
- ^ The Mechanic film advert banned from television. Бібісі
- ^ The Mechanic — review. Brooks Xan. the Guardian.
- ^ Jason Statham in 'The Mechanic' — Review. Dargis Manohla. The New York Times.
- ^ The Mechanic, review. Robey Tim. Daily Telegraph.
- ^ Blitz — review. Clarke Cath. the Guardian.
- ^ Jason Statham embraces 'Killer Elite'. Swart Sharon. Вэраяты
- ^ 'Killer Elite,' With Jason Statham and Robert De Niro — Review. Dargis Manohla. The New York Times.
- ^ FilmDistrict Acquires Taylor Hackford-Helmed 'Parker' With Jason Statham. Mike Fleming. Deadline Hollywood.
- ^ 'Parker,' Starring Jennifer Lopez and Jason Statham. Scott A. O. The New York Times.
- ^ Sylvester Stallone Hints That 'The Expendables 4' Is Back on Track. Ramos Dino-Ray. Deadline Hollywood.
- ^ 'Fast & Furious 6' spoilers ending. Darren Franich. Entertainment Weekly.
- ^ 'Fast & Furious 6' Post-Credits Scene & 'Fast & Furious 7' Villain Revealed. Keyes Rob. Screenrant.
- ^ Jason Statham Talks Fast & Furious 7. Frappier Rob. Screen Rant.
- ^ Jason Statham talks 'Furious 7'…and 'Crank 3'. Darren Franich. Entertainment Weekly’s.
- ^ Jason Statham Hopes Jackie Chan Will Join Him in THE EXPENDABLES 3; Updates on HOMEFRONT Written by Sylvester Stallone
- ^ Hummingbird — review Kermode Mark. the Guardian.
- ^ Jason Statham breaks into new acting territory with Hummingbird. Thorpe Vanessa. the Guardian.
- ^ The Expendables 3 review — Sly Stallone and co return for another macho bout of sparring. Barnes Henry. the Guardian.
- ^ The Expendables 3 (2014) — Box Office Mojo. www.boxofficemojo.com
- ^ Comedy genius! Even Jason Statham is surprised he delivered funny blows in 'Spy'. USA TODAY.
- ^ Le film a voir ce soir : Spy. lefigaro.fr TVMag/ (фр.)
- ^ It’s no secret: 'Spy' is a hilarious sendup. USA TODAY.
- ^ Associated Press. Jason Statham: Comedy Genius.
- ^ Jason Statham’s Rick Ford will be back in Spy 2. Semlyen Phil de. Empire.
- ^ а б Jason Statham on the Red Carpet 2016 Critics' Choice Awards. A&E
- ^ Jason Statham admits that money kept him from returning to the Transporter series. Barsanti Sam. News.
- ^ Jason Statham Comments on Why He Left The Transporter Series. Moser Cassidee. IGN.
- ^ Jason Statham: 'Do I want to be the next James Bond? Absolutely'. Rose Steve. the Guardian.
- ^ Jason Statham Would Love to Play James Bond, Says His 007 Would Be „Very, Very Different“. The Hollywood Reporter.
- ^ Jason Statham Wants to Play James Bond. Time.
- ^ Idris Elba on All Those James Bond Rumors: I Blame Daniel Craig. Time.
- ^ а б Box Office: 'Mechanic: Resurrection' Becomes Jason Statham’s Biggest Solo Hit. Mendelson. Scott Forbes.
- ^ Jason Statham and Gal Gadot launch Wix.com’s Super Bowl LI campaign. Ad Meter.
- ^ Gal Gadot, Jason Statham, Wix kick butt in Super Bowl ad race. CNET.
- ^ The best part of the 'Fate of the Furious' is shockingly the villain from the last movie.
- ^ #JusticeForHan: Does 'Fate of the Furious' twist betray the 'Fast and Furious' family? Los Angeles Times.
- ^ а б Jason Statham on Furious 7 and the Real Reason He’s Not in the New Transporter Movie. Vulture.
- ^ HIGHEST GROSSING MOVIES 2017. IMDb.
- ^ The highest grossing films of 2017. Screenwriter. www.irishtimes.com
- ^ Jason Statham to play assassin in 'The Killer’s Game' after 'Fast and Furious' spinoff: report. Men’s Fitness.
- ^ Jason Statham’s Rick Ford will be back in Spy 2. Semlyen Phil de. Empire.
- ^ Paul Feig Explains Why Spy 2 Isn’t Happening.
- ^ Paul Feig reveals why Bridesmaids 2 probably won’t happen — but Spy 2 definitely could. Games Radar.
- ^ Jason Statham prepared for his role in shark thriller The Meg in the most dangerous way possible. Weiss Josh. Syfy.
- ^ 'The Meg' Producers on Keys to U.S.-China Co-Production Success: „It Had to Be Culturally Sound“.
- ^ Hobbs and Shaw.
- ^ Dwayne Johnson, Jason Statham to star in 'Fast and Furious' spinoff. USA TODAY.
- ^ Critics: Hobbs & Shaw pulls a fast one with furiously fun, if overstuffed, spinoff. SyFy Wire. Jackson, Matthew.
- ^ а б в Jason Statham: our last action hero (50 million Facebook fans can’t be wrong). Gabbatt Adam. The Guardian.
- ^ Which Jason Statham Character Would Win a Tournament of Jason Statham Characters? Vulture.
- ^ Jason Statham Says Stuntmen Deserve Oscars If „Poncy“ Actors Faking It Get Them. Miller Julie. HWD.
- ^ а б Jason Statham in His Own Words. Men’s Fitness.
- ^ Brucie, Dylan (March 2007). „Ultimate Spider-Man“. Wizard Xtra!. p. 117.
- ^ Rosie Huntington-Whiteley cozies up to One Direction in Glamour: 'The lads are like puppies — they’re adorable!' New York Daily News.
- ^ Rosie Huntington-Whiteley & Jason Statham Are Engaged — See the Ring She Debuted at Golden Globes! Yahoo! TV.
- ^ Jason Statham and Rosie Huntington-Whiteley Expecting First Child. People.
- ^ Jason Statham and Rosie Huntington-Whiteley Welcome Son Jack Oscar. People.
- ^ Rosie Huntington-Whiteley and Jason Statham Will Definitely Have to Babyproof Their Immaculate House. Architectural Digest. Architectural Digest.
- ^ On Location: Bulgaria Shines in Grueling 'The Expendables 3' Shoot. TravelPulse.
- ^ Teen Choice Awards 2015 Winners: Full List. Variety.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Дэрбішыры
- Брытанскія акторы і акторкі
- Ангельскія акторы XXI стагодзьдзя
- Ангельскія каратысты
- Ангельскія ўдзельнікі Гульняў Садружнасьці
- Плыўцы на Гульнях Садружнасьці 1990 году
- Ангельскія плыўцы
- Ангельскія кікбаксэры
- Ангельскія акторы
- Ангельскія мадэлі
- Акторы з Кенту