Акулы
| Акулы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Храстковыя рыбы |
| Надатрад | Акулы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Selachimorpha | |
Аку́лы (па-лацінску: Selachimorpha) — надатрад храстковых рыбаў, які ўключае восем атрадаў, дваццаць сямействаў і каля 350 відаў. Акулы маюць ад 5 да 7 жаберных шчылінаў па баках галавы й грудныя плаўнікі, якія ня зьлітыя з галавой. Сучасныя акулы належаць да асобнага падатраду, у той час як скаты зьяўляюцца іхнымі блізкімі сваякамі. У адпаведнасьці з шырокім вызначэньнем акулаў, самыя раньнія зь іх існуюць больш за 420 мільёнаў гадоў[1].
Яны значна вар’ююцца паводле памераў, ад маленькага Etmopterus perryi, глыбокаводнага віду, які мае даўжыню ўсяго толькі ў 17 сантымэтраў, да кітовай акулы, найбуйнейшай рыбы ў сьвеце, чые памеры дасягаюць каля 12 мэтраў. Прадстаўнікі надатраду шырока распаўсюджаныя ва ўсіх марах і акіянах. Як правіла акулы не жывуць у прэснай вадзе, хоць ёсьць некалькі вядомых выключэньняў, як то акула-бык і рачныя акулы, якія здольныя да жыцьця як ў марской, гэтак і ў прэснай вадзе[2]. Большасьць відаў адносіцца да гэтак званых сапраўдных драпежнікаў, асобныя віды (у прыватнасьці, кітовая й гіганцкая акулы) харчуюцца плянктонам.
Многія папуляцыі акул знаходзяцца пад пагрозай выміраньня ў выніку дзейнасьці чалавека.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Orectolobiformes (напрыклад, Зебравая акула, Акула-нянька)
- Carcharhiniformes (напрыклад, Шэрыя акулы)
- Squaliformes
- Lamniformes (напрыклад, Акула-дамавік, Марская лісіца звычайная)
- Hexanchiformes (напрыклад, Попельная сямішчэлепавая акула)
- Pristiophoriformes
- Heterodontiformes
- Squatiniformes
- † Xenacanthida
- † Symmoriida
- † Cladoselachiformes
- † Eugeneodontida
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Martin, R. Aidan. "Geologic Time". ReefQuest.
- ↑ Allen, Thomas B. (1999). The Shark Almanac. New York: The Lyons Press. ISBN 1-55821-582-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Акулы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дасьледчы інтытут акулаў (анг.)
- Зьветка па нападам акулаў (анг.)
- Фатаздымкі акулаў (анг.)
- Акулы (анг.) BBC Nature