Перайсьці да зьместу

Дарожныя знакі Беларусі

Гэта добры артыкул. Націсьніце на выяву зоркі, каб атрымаць дадатковыя зьвесткі.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Даро́жныя зна́кі Белару́сі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99[1] і якія ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140-2013.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы паводле часу ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасьці ад прызначэньня. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасьці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэньні зь іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзеньня рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках апэратыўных зьменаў у арганізацыі дарожнага руху, зьвязаных з забесьпячэньнем яго бясьпекі або правядзеньнем спэцыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэньні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэньні да небясьпечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцьця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасьць зь іх маюць форму роўнабаковага трыкутніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.36 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі (месца ўсталяваньня спэцыяльных тэхнічных сродкаў). Пры неабходнасьці (пачатак небясьпечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласьці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласьці ад 20 да 50 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца беспасярэдне ў пачатку ўчастку правядзеньня рамонтных і іншых працаў. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небясьпечнага ўчастку дарогі або беспасярэдне перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне Дублюецца
1.1 Чыгуначны пераезд з шлягбаўмам Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлягбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.2 Чыгуначны пераезд без шлягбаўму Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлягбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.3.1 Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлягбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасьці не абсталяванага шлягбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.3.2 Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца беспасярэдне перад чыгуначнымі пераездамі без шлягбаўма. Папярэджваюць кіроўцаў аб наяўнасьці не абсталяванага шлягбаўмам чыгуначнага пераезду зь некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.4.1 Набліжэньне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 150—300 мэтраў.
1.4.2 Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 100—200 мэтраў.
1.4.3 Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 50-100 мэтраў.
1.4.4 Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.1.
1.4.5 Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.2.
1.4.6 Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.3.
1.5 Перасячэньне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэньне да перасячэньня з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваньнем ці перад скрыжаваньнем пры абмежаванай бачнасьці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжаваньня, кіроўца павінен быць асабліва ўважлівым, бо ў большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.6 Канец дарогі з удасканаленым пакрыцьцём Папярэджвае пра набліжэньне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыцьцём[a][3] у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.7 Перасячэньне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэньне да кругавога скрыжаваньня. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.8 Сьветлафорнае рэгуляваньне Папярэджвае аб скрыжаваньні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца светлафорам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.9 Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўезьдзе на паром неабходна кіравацца ўказаньнямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія зьязджаюць з парома. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.10 Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небясьпека зьезду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.11.1 Небясьпечны паварот Закругленьне дарогі малога радыюсу або з абмежаванай агляднасьцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.11.2 Закругленьне дарогі малога радыюсу або з абмежаванай агляднасьцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
1.12.1 Небясьпечныя павароты Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, разьмешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.

1.12.2 Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, разьмешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манэўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.

1.13 Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.14 Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху кіроўца, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.15 Сьлізкая дарога Участак дарогі з падвышанай сьлізкасьцю праезнай часткі.
1.16.1 Штучная няроўнасьць Папярэджвае аб штучнай няроўнасьці на праезнай частцы дарогі.
1.16.2 Няроўная дарога Участак дарогі зь няроўнасьцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.).
1.16.3 Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэньні з пакрыцьцём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка).
1.16.4 Участак дарогі, які мае пашкоджаньні пакрыцьця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак.
1.17 Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыцьцём, на якім магчымы выкід друзу з-пад колаў транспартных сродкаў.
1.18.1 Звужэньне дарогі З абодвух бакоў
1.18.2 З правага боку
1.18.3 Зь левага боку
1.18.4 З абодвух бакоў
1.18.5 З правага боку
1.18.6 Зь левага боку
1.19.1 Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасьля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам.
1.19.2 Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасьля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам. Ужываецца пры правядзеньні дарожных прац, калі часова арганізуецца двухбаковы рух на адной з праезных частак, прызначанай для руху ў адным кірунку.
1.20 Наперадзе пешаходны пераход Набліжэньне да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разьметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе.
1.21 Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма зьяўленьне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, лякарні і г. д.), прылеглай беспасярэдне да дарогі.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.22 Перасячэньне з роварнай дарожкай Месца перасячэньня роварнай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваньнем.
1.23 Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя працы.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку, у населеных пунктах беспасярэдне ў пачатку небясьпечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаваньне па ходзе руху для агароджваньня або накіравальньня.
1.24 Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае зьяўленьне жывёлы.
1.25 Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае зьяўленьне дзікіх жывёлаў.
1.26 Падзеньне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзьні, падзеньне камянёў.
1.27 Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы.

Неабходна зьнізіць хуткасьць і трымацца як мага бліжэй да цэнтру займанай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на ўзбочыне або на сустрэчнай паласе.

1.28 Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні.
1.29 Аварыйна-небясьпечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэньні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая ўказвае на від небясьпекі. Рэкамэндуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.
1.30 Іншыя небясьпекі Небясьпечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі.
1.31.1 Напрамак павароту Напрамак руху на павароце дарогі малога радыюсу з абмежаванай агляднасьцю.
Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.
Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні з кругавым рухам.
Напрамак руху на Т-падобным скрыжаваньні, разгалінаваньні дарог.
Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца.
1.31.2
1.31.3
1.31.4
1.31.5
1.32 Небясьпечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца працы па рамонце ўзбочынаў.
1.33 Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя сьнежныя заносы або ледзяныя ці сьнежна-ледзяныя ўтварэньні.

Рэкамэндуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

1.34 Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор.
1.35 Сэзонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя зьяўленьні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамэндуецца значна зьнізіць хуткасьць вясной і восеньню і павысіць увагу.
1.36 Кантроль рэжыму руху Рэкамэндацыйны[5]. Папярэджвае, што рух на ўчастку дарогі кантралюе камэра з фотафіксацыяй[6]. Дублюецца на разьдзяляльнай паласе[6].

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў, перасячэньняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сыгналамі рэгулявальніка або сьветлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спыненьня забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны зь іх у любым стане можна было пазнаць паводле формы.

Знак 2.1 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваньнем з складанай пляніроўкай або на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак. Пагатоў па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласьці ад 100 да 150 мэтраў да скрыжаваньня, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — беспасярэдне перад скрыжаваньнем. Знак 2.1, усталяваны з знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праезьдзе ўсіх скрыжаваньняў населенага пункта, разьмешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгуляваных скрыжаваньнях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаваньні зьяўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэньня дарог, на якіх даецца перавага пры праезьдзе скрыжаваньняў, і ставяцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня. Знак 2.4 ставіцца беспасярэдне перад скрыжаваньнем, а пры наяўнасьці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога зьмяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыцьцём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў да скрыжаваньня. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да скрыжаваньня.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
2.1 Галоўная дарога Даецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог).
Адмяняецца знакам 2.2.
2.2 Канец галоўнай дарогі Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог) (знак 2.1).
2.3.1 Перасячэньне з другараднай дарогай Папярэджвае аб блізкасьці перасячэньня з другараднымі дарогамі адначасова справа і зьлева.
2.3.2 Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі справа.
2.3.3 Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі зьлева.
2.3.4 Перасячэньне раўназначных дарог Набліжэньне да скрыжаваньня роўных па значэньні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаваньні пункту 110 ПДР (неабходна саступаць дарогу любым транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа, пешаходам і трамваям)[7]. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сытуацыю.
2.4 Саступіць дарогу Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13  — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі.
2.5 Рух без спыненьня забаронены Забараняецца рух без спыненьня перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разьметкай 1.12), а пры яе адсутнасьці — перад краем праезнай часткі, дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе.
Знак 2.5 можа быць усталяваны перад чыгуначным пераездам ці карантынным пастом. У гэтых выпадках кіроўца павінен спыніцца перад стоп-лініяй, а пры яе адсутнасьці — перад знакам.
2.6.1 Перавага сустрэчнага руху Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад’езьдзе да яго.
2.6.2
2.7 Перавага перад сустрэчным рухам Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненьні да сустрэчных транспартных сродкаў.

Забараняльныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаваньні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасьць зь іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеяньне не распаўсюджваецца:[8]:

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплюатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, разьмешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасьці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінныя ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць зь яе на найбліжэйшым да месца прызначэньня скрыжаваньні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксомэтрам.

Дзеяньне распаўсюджваецца:[9]:

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеяньне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаваньняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжаваньня — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаваньне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэньне праезных частак дарог на скрыжаваньні, калі дарога, на якую ажыцьцяўляецца паварот, утрымлівае разьдзяляльную паласу (разьдзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяньня можа быць зьменшаная для:[10] для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем гэтых знакаў зь іншым значэньнем максымальнай хуткасьці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненьнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
3.1 Уезд забаронены Забараняецца ўезд транспартных сродкаў у дадзеным кірунку.
Паўсядзённая назва знаку — «цэгла».
3.2 Рух забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў.
3.3 Рух мэханічных транспартных сродкаў забаронены Забараняецца рух мэханічных транспартных сродкаў.
3.4 Рух грузавых аўтамабіляў забаронены Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтацягнікоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не пазначаная маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машынаў.
3.5 Рух матацыклаў забаронены Забараняецца рух матацыклаў і мапэдаў.
3.6 Рух трактароў забаронены Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машынаў.
3.7 Рух з прычэпам забаронены Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машынаў з прычэпамі, а таксама буксаваньне мэханічных транспартных сродкаў.
3.8 Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёлаў пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы.
3.9 Рух ровараў забаронены Забараняецца рух на роварах.
3.10 Рух пешаходаў забаронены Забараняецца рух пешаходаў.
3.11.1 Абмежаваньне масы Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтацягнікоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку.
3.11.2
3.12.1 Абмежаваньне нагрузкі на вось Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку.
Дзейнічае да першага скрыжаваньня. Для двухвосевага транспартнага сродку на пярэднюю вось прыходзіцца 1/3 масы, на заднюю — 2/3. Калі больш за 2 восяў, то маса разьмяркоўваецца па іх раўнамерна.
3.12.2
3.13 Абмежаваньне вышыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.14 Абмежаваньне шырыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.1 Абмежаваньне даўжыні Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтацягнікоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.2
3.16 Абмежаваньне мінімальнай дыстанцыі Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку.
3.17.1 Мытня Забараняецца праезд без спыненьня каля мытні (кантрольнага пункту). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункту).
3.17.2 Небясьпека Забараняецца рух усіх без выключэньня транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем, аварыяй, стыхійным бедзтвам або іншай небясьпекай для руху.
3.18.1 Паварот направа забаронены Паварот направа забаронены.
3.18.2 Паварот налева забаронены Паварот налева забаронены, пры гэтым разварот дазваляецца.
3.19 Разварот забаронены Разварот забаронены, пры гэтым паварот налева дазваляецца.
3.20.1 Абгон забаронены Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
3.20.2
3.20.3 Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасьць руху якіх большая за названую на знаку.
3.21.1 Канец зоны забароны абгону Адмяняе дзеяньне знакаў 3.20.1-3.20.3.
3.21.2
3.22 Абгон грузавым аўтамабілям забаронены Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых вэлясыпэдаў, гужавых транспартных сродкаў.
3.23 Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям. Адмяняе дзеяньне знаку 3.22
3.24.1 Абмежаваньне максымальнай хуткасьці Забараняецца рух з хуткасьцю (км/г), якая перавышае названую на знаку.
3.24.2
3.25.1 Канец зоны абмежаваньня максымальнай хуткасьці. Адмяняе дзеяньне знакаў 3.24.1, 3.24.2.
3.25.2
3.26 Падача гукавога сыгналу забароненая Забараняецца карыстацца гукавым сыгналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухіленьня дарожна-транспартнага здарэньня.
3.27 Прыпынак забаронены. Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.
3.28 Стаянка забароненая. Забараняецца стаянка ўсіх транспартных сродкаў.
3.29 Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў няцотныя дні месяца.
3.30 Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца. Стаянка забароненая ў цотныя дні месяца.
Пры адначасовым прымяненьні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінныя быць перастаўленыя з аднаго яе боку на іншы ў пэрыяд з 19 да 24 гадзінаў.
3.31 Канец зоны ўсіх абмежаваньняў Пазначэньне канца зоны дзеяньня наступных знакаў: 3.16, 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30.
3.32 Рух транспартных сродкаў зь небясьпечнымі грузамі забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».

Прадпісальныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэньня неабходных напрамкаў, умоваў і рэжымаў руху.
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісаньняў (указаньняў).
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеяньне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваньнем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжаваньня. Зона дзеяньня дадзенага знаку можа быць паменшаная прымяненьнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (ня менш за тры знакі) для пазначэньня лініі адхіленьня траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і разьмешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасьці таблічкі 7.14 дзеяньне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеяньне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаваньне.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
4.1.1 Рух прама Рух дазволены толькі прама. Таксама дазволены паварот направа на прылеглую тэрыторыю.
4.1.2 Рух направа Рух дазволены толькі направа.
4.1.3 Рух налева Рух дазволены толькі налева або з крайняй левай паласы руху на разварот, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.4 Рух прама або направа Рух дазволены толькі прама або направа.
4.1.5 Рух прама або налева Рух дазволены толькі прама, налева, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.6 Рух направа або налева Рух дазволены толькі налева або направа, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разьметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.2.1 Аб’езд перашкоды справа Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай.
4.2.2 Аб’езд перашкоды зьлева
4.2.3 Аб’езд перашкоды справа або зьлева Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца зь любога боку.
4.3 Кругавы рух Дазваляецца аб’езд цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі.
4.4 Рух легкавых аўтамабіляў Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
4.5.1 Роварная дарожка Дазваляецца рух толькі на роварах, а пры адсутнасьці ходніка або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінныя ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.2 Канец роварнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт пешахода.
4.5.3 Пачатак роварнай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамэндацыйны[5].
4.5.4 Канец роварнай дарожкі з дазволеным рухам пешаходаў Рэкамэндацыйны[5].
4.6.1 Пешаходная дарожка Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасьці роварнай дарожкі — і на роварах, пры гэтым раварысты не павінныя ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.2 Канец пешаходнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сылюэт раварыста.
4.6.3 Пачатак пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамэндацыйны[5].
4.6.4 Канец пешаходнай дарожкі з дазволеным рухам раварыстаў Рэкамэндацыйны[5].
4.7 Абмежаваньне мінімальнай хуткасьці Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасьцю, але ня болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правілаў.
4.8 Канец зоны абмежаваньня мінімальнай хуткасьці Канец зоны дзеяньня знаку 4.7.
4.9.1 Напрамак руху транспартных сродкаў зь небясьпечнымі грузамі Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа.
4.9.2
4.9.3
4.10.1 Дарожка для коньнікаў Дазваляецца рух толькі коньнікам.
4.10.2 Канец дарожкі для коньнікаў Канец зоны дзеяньня знаку 4.10.1.
4.11.1 Пачатак пешаходнай і роварнай дарожкі Рэкамэндацыйны[5].
4.11.2
4.11.3 Канец пешаходнай і роварнай дарожкі Рэкамэндацыйны[5].
4.11.4

Інфармацыйна-ўказальныя знакі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб разьмяшчэньні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункту або да іншага аб’екта будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасьля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункту або да іншага аб’екту будзе ажыцьцяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
5.1 Аўтамагістраль Знак інфармуе аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі[11].
5.2 Канец аўтамагістралі
5.3 Дарога для аўтамабіляў Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў.
5.4 Канец дарогі для аўтамабіляў Адмяняе дзеяньне знаку 5.3.
5.5 Дарога з аднабаковым рухам Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыцьцяўляецца ў адным напрамку.
5.6 Канец дарогі з аднабаковым рухам Адмяняе дзеяньне знаку 5.5.
5.7.1 Выезд на дарогу з аднабаковым рухам Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку.
5.7.2
5.8.1 Напрамкі руху па палосах Колькасьць палосаў руху на скрыжаваньні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай зь іх.
5.8.2


Напрамак руху па паласе Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваньнях дарожнага руху на скрыжаваньні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць зьмененая ў адпаведнасьці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжаваньня.
Дзеяньне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1-4.1.6, усталяваныя на скрыжаваньні, не даюць іншых указаньняў.
5.8.3
Пачатак паласы Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэньня.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесеная выява знаку 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які ня можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаваньняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху.
5.8.4
Пачатак участку сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэньня для павароту налева або развароту.
Калі на знаку 5.8.4 намаляваны знак, які забараняе рух якім-небудзь транспартным сродкам, то рух гэтых транспартных сродкаў па адпаведнай паласе забараняецца.
5.8.5 Канец паласы Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону.
5.8.6 Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку.
5.8.7 (часова адсутнічае)
Напрамак руху па палосах Калі на знаку 5.8.7 нанесеная выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаваньні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасьць палосаў для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананыя ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласьці адзін ад аднаго.
5.8.8
5.9.1 Паласа для маршрутных транспартных сродкаў Паласа, прызначаная для руху толькі маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца адначасна агульнаму патоку транспартных сродкаў.
Дзеяньне знаку распаўсюджваецца на паласу, над якой ён разьмешчаны.
Дзеяньне знаку, усталяванага справа ад дарогі, распаўсюджваецца на крайнюю правую паласу.
5.9.2 Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў Канец зоны дзеяньня знаку 5.9.1.
5.10.1 Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыцьцяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў.
5.10.2 Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Выезд на дарогу, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыцьцяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач патоку транспартных сродкаў.
5.10.3
5.10.4 Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Адмяняе дзеяньне знаку 5.10.1.
5.11.1 Месца для развароту Пазначае разрыў у падзяляльнай зоне, разьдзяляльнай паласе альбо частку скрыжаваньня, дзе дазволены разварот.
5.11.2 Зона для развароту Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня.
5.12.1 Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцьця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем адлегласьці, роўнай працягласьці пасадачнай пляцоўкі.
5.12.2 Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам разьмяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасьці транспарту агульнага карыстаньня (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад).
5.13.1 Пункт прыпынку трамвая Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем адлегласьці, роўнай працягласьці зоны пункта прыпынку трамвая.
5.13.2 Месца прыпынку трамвая Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам разьмяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад).
5.14.1 Пункт прыпынку экспрэс-маршрута Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыцьцяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэньні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з пазначэньнем працягласьці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасьці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку.
5.14.2 Месца стаянкі таксі Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спэцыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасьць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначаная двума знакамі 5.14.2, адзін зь якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі.
5.15 Месца стаянкі Знак пазначае адмысловую пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладненьня напрамку руху, адлегласьці да адмысловай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоваў стаянкі з знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі.
5.16.1 Пешаходны пераход Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 мэтраў з знакам 5.16.2 можа быць усталяваная таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой пазначаецца шырыня зоны пешаходнага перахода.
5.16.2
5.17.1 Падземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе падземнага пешаходнага пераходу.
5.17.2
5.17.3 Надземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе надземнага пешаходнага пераходу.
5.17.4
5.18.1 Рэкамэндаваная хуткасьць Хуткасьць, зь якой рэкамэндуецца рух на гэтым участку дарогі. Зона дзеяньня знаку распаўсюджваецца да знаку 5.18.2 або да знаку 5.18.1 зь іншым значэньнем рэкамэндаванай хуткасьці або да найбліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а пры прымяненьні знаку 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласьцю небясьпечнага ўчастку дарогі.
5.18.2 Канец дзеяньня знаку «Рэкамэндаваная хуткасьць» Канец зоны дзеяньня знаку «Рэкамэндаваная хуткасьць».
5.19.1 Тупік Пазначае ўчастак дарогі, дзе немагчымы скразны рух, не забараняючы пры гэтым рух у кірунку тупіка.
5.19.2
5.19.3
5.20.1


Папярэдні паказальнік напрамкаў Указвае напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаках могуць быць нанесеныя сымбалі аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сымбаляў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знаку 5.20.1 пазначаецца адлегласьць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжаваньня або пачатку паласы тармажэньня.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказаньня схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13-3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінныя быць нанесеныя схема маршрута аб’езду і выява адпаведнага забараняльнага знаку.
5.20.2
5.20.3 Схема руху Маршрут руху на скрыжаваньні ў выпадку забароны асобных манэўраў, паказваньне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаваньні з складанай пляніроўкай.
5.20.4 Схема руху да пункта абслугоўваньня электроннага збору платы за праезд Рэкамэндацыйны[5].
5.21.1 Паказальнік напрамку Паказвае напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаку могуць быць нанесеныя адлегласьці да названых на іх аб’ектаў, сымбалі аўтамагістралі, аэрапорту, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сымбаляў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху
5.21.2 Паказальнік напрамкаў
5.22.1 Пачатак населенага пункту Пачатак населенага пункту, у якім дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.22.2
5.23.1 Канец населенага пункту Месца дарогі, зь якога губляюць сілу спэцыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.23.2
5.24 Пачатак мяжы населенага пункту Пачатак мяжы населенага пункту, пры руху па якім на дадзенай дарозе ня дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.25 Канец мяжы населенага пункту Канец мяжы населенага пункту, пазначанага знакам 5.24.
5.26.1 Найменьне аб’екту Найменьне аб’екту, які не зьяўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасьці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі.
5.26.2 Найменьне аб’екту ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музэя і г. д.).
5.27 Паказальнік адлегласьцей Адлегласьць да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў (км).
5.28 Кілямэтровы знак Адлегласьць ад пачатку дарогі (км).
5.29.1

Нумар дарогі Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 зь зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Эўрапейскую сыстэму аўтамабільных магістраляў, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, зь белым фонам — нумар мясцовай дарогі.
5.29.2 Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыцьцяўляецца рух.
5.29.3 Нумар і напрамак дарогі Указвае напрамак дарогі (сіні фон — кірунак у бок дарогі) з адпаведным нумарам.
5.30.1
5.30.2
5.30.3


Напрамак руху грузавых аўтамабіляў Напрамак, які рэкамэндуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машынаў, калі іх рух на скрыжаваньні ў адным або некалькіх напрамках забаронены.
5.31 Схема аб’езду Маршрут аб’езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху.
5.32.1
5.32.2
5.32.3


Напрамак аб’езду Напрамак аб’езду ўчастку дарогі, часова зачыненага для руху.
5.33 Стоп-лінія Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сыгнале рэгулявальніка, сьветлафора.
5.34.1 Папярэдні паказальнік перастраеньня на іншую праезную частку Адпаведна напрамак аб’езду ўчастка праезнай часткі дарогі з разьдзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху.
5.34.2 Напрамак руху для вяртаньня на правую праезную частку дарогі.
5.35 Рэверсіўны рух Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы.
5.36 Канец рэвэрсіўнага руху Пачатак ўчастку дарогі, пазначанага знакам 5.35.
5.37 Выезд на дарогу з рэвэрсіўным рухам Выезд на ўчастак дарогі, на якім на адной або некалькіх палосах кірунак руху можа зьмяняцца на супрацьлеглы.
5.38 Жылая зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах[12].
5.39 Канец жылой зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.40 Пешаходная зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах[12].
5.41 Канец пешаходнай зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць адмысловыя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.42 Платная аўтамабільная дарога Знак інфармуюе аб пачатку ўчастку дарогі, на якім выкарыстоўваецца сыстэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.43 Канец платнай аўтамабільнай дарогі Знак інфармуюе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сыстэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.44 Паказальнік напрамку да пункта абслугоўваньня электроннага збору платы за праезд Рэкамэндацыйны[5].


Знакі сэрвісу інфармуюць аб разьмяшчэньні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласьць да аб’екту» белага колеру.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
6.1 Пункт першай мэдычнай дапамогі
6.2 Лякарня
6.3.1 Аўтазаправачная станцыя Аўтазаправачная станцыя (толькі вадкае паліва).
6.3.2 Газавая аўтазаправачная станцыя (толькі газ).
6.3.3 Сумесная аўтазаправачная станцыя (вадкае паліва і газ).
6.3.4 Станцыя для зарадкі Рэкамэндацыйны[5].
6.3.5 Аўтазаправачная станцыя, сумешчаная з станцыяй для зарадкі Рэкамэндацыйны[5]. Вадкае паліва і электразарадка.
6.3.6 Рэкамэндацыйны[5]. Газ і электразарадка.
6.3.7 Рэкамэндацыйны[5]. Вадкае паліва, газ і электразарадка.
6.4 Тэхнічнае абслугоўваньне аўтамабіляў
6.5 Мыйка аўтамабіляў
6.6 Тэлефон
6.7 Пункт харчаваньня
6.8 Пітная вада
6.9 Гасьцініца або матэль
6.10 Кэмпінг
6.11 Месца адпачынку
6.12.1 Міліцыя
6.12.2 ДАІ
6.13 Туалет
6.14 Пункт кантролю аўтамабільных перавозак
6.15 Славутасьць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеяньне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі разьмяшчаюцца беспасярэдне пад знакам, зь якім яны выкарыстаныя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры разьмяшчэньні знакаў над праезнай часткай, узбочынай або тратуарам разьмяшчаюцца збоку ад знаку.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
7.1.1 Адлегласьць да аб’екту Пазначае адлегласьць ад знаку да пачатку небясьпечнага ўчастка дарогі або да месца, зь якога пачынае дзейнічаць абмежаваньне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), разьмешчанага па ходзе руху.
7.1.2 Пазначае адлегласьць ад знаку 2.4 да скрыжаваньня, калі беспасярэдне перад скрыжаваньнем усталяваны знак 2.5.
7.1.3 Пазначае адлегласьць да аб’екта, разьмешчанага ўзбоч ад дарогі.
7.1.4
7.2.1 Зона дзеяньня Указвае працягласьць небясьпечнага ўчастку дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяньня забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў.
7.2.2 Паказвае зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а таксама шырыню зоны пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2.
7.2.3 Пазначае канец зоны дзеяньня знакаў 3.27-3.30.
7.2.4 Інфармуе кіроўцаў аб знаходжаньні транспартных сродкаў у зоне дзеяньня знакаў 3.27-3.3.
7.2.5 Паказваюць напрамак і зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30 справа і (або) зьлева ад іх.
7.2.6
7.3.1 Напрамак дзеяньня Паказваюць напрамак дзеяньня знакаў, усталяваных перад скрыжаваньнем, або напрамак руху да пазначаных аб’ектаў, якія знаходзяцца беспасярэдне каля дарогі.
7.3.2
7.3.3
7.4.1 Від транспартнага сродку Паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеяньне знаку.
Таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеяньне знаку на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны.
Таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна.
Таблічка7.4.8 — на транспартныя сродкі, абсталяваныя апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».
7.4.2
7.4.3
7.4.4
7.4.5
7.4.6
7.4.7
7.4.8
7.4.9 Транспартны сродак, што прыводзіцца ў рух электрарухавіком Рэкамэндацыйны[5]. Электрамабіль
7.5.1 Суботнія, нядзельныя і сьвяточныя дні Паказваюць дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.2 Працоўныя дні
7.5.3 Дні тыдня
7.5.4 Час дзеяньня Пазначае час сутак, на працягу якога дзейнічае знак.
7.5.5 Пазначаюць дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.6
7.5.7
7.6.1 (7.6.10) Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку Пазначае, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўленыя на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж ходніка адпаведна зьлева або справа ад яго.
7.6.2 Паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца.
7.6.3
7.6.4
7.6.5
7.6.6
7.6.7
7.6.8
7.6.9
7.7 Колькасьць небясьпечных паваротаў Ставіцца з знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасьці небясьпечных паваротаў, разьмешчаных адзін за адным.
7.8 Платныя паслугі Пазначае, што падаюцца платныя паслугі.
7.9 Абмежаваньне працягласьці стаянкі Паказвае максымальную працягласьць знаходжаньня транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15.
7.10 Месца для агляду аўтамабіляў Паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсьць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў.
7.11 Абмежаваньне максымальнай масы Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы.
7.12 Нанясеньне разьметкі Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб правядзеньні працаў па нанясеньні дарожнай разьметкі.
7.13 Напрамак галоўнай дарогі Ставіцца з знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаваньні.
7.14 Паласа руху Паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеяньне сьветлафору або знаку.
7.15 Пешаходы — інваліды па зроку Паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку.
7.16 Вільготнае пакрыцьцё Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на пэрыяд часу, калі пакрыцьцё праезнай часткі дарогі зьяўляецца вільготным.
7.17 Інваліды Выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.18 Акрамя інвалідаў Паказвае, што дзеяньне знаку не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.19 Кляса небясьпечнага грузу Ставіцца з знакам 3.32 і ўказвае нумар клясы небясьпечнага грузу, зь якім рух транспартных сродкаў забаронены.
7.20 Эвакуатар Ставіцца з знакамі 3.27-3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блякаваньні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасьці кіроўцы ў транспартным сродку або ў беспасярэдней блізкасьці ад яго.
7.21 Сьлізкая паласа накату Ставіцца з знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым зьмяненьні каэфіцыента счапленьня па шырыні праезнай часткі дарогі.
7.22.1 Від небясьпекі Ставіцца з знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэньня.
7.22.2
7.22.3
7.22.4
7.23 Экстраная дапамога Інфармуе аб наяўнасьці экстранай сувязі на дарозе.
7.24 Служыце прыкладам свайму дзіцяці Рэкамэндацыйны[5]. Разьмяшчаецца на пешаходным пераходзе побач з школай, дзіцячай дашкольнай установай і ўстановай аховы здароўя, пярэднім бокам да пешаходаў.
7.25 Колькасьць дазволеных месцаў для стаянкі Рэкамэндацыйны[5].

17 сьнежня 1992 году Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 3 «Аб наданьні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зьняцьці абмежаваньня тэрміну іх дзеяньня»[13]. Паводле гэтай Пастановы, у Беларусі працягнуў дзейнічаць ГОСТ 10807-78 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», які набыў моц 1 студзеня 1980 году замест ГОСТ 10807-71[14].

26 лютага 1999 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 2 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне і зьмяненьні дзяржаўных стандартаў». Паводле Пастановы, зацьвердзілі «СТБ 1140-99 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» зь 1 кастрычніка 1999 году замест ГОСТ 10807-78»[15]. У выніку ў Беларусі зьявіліся ўласныя дарожныя знакі, што сталі адпавядаць Венскаму пагадненьню 1968 году «Аб дарожных знаках і сыгналах» і Жэнэўскаму эўрапейскаму пагадненью 1971 году, што дапаўняла Венскае. Распрацоўнікам СТБ 1140-99 выступіла НВА «Белаўтадарпрагрэс»[16].

31 кастрычніка 2013 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (ДКС Беларусі) ухваліў Пастанову № 56 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне, адмене і зьмяненьні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармаваньня і стандартызацыі...». Паводле Пастановы, зь 1 ліпеня 2014 году ўвялі ў дзеяньне СТБ 1140-2013 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» замест СТБ 1140-99[17]. Распрацоўнікам СТБ 1140-2013 было УП «Беларускі дарожны навукова-дасьледчы інстытут» («БелдарНДІ»)[18]. 7 жніўня 2018 году ДКС Беларусі ўхваліў Пастанову № 42, паводле якой зацьвердзіў Зьмяненьне № 1 у СТБ 1140-2013 ад 1 сакавіка 2019 году[19]. Згодна з Пастановай дадалі 18 дарожных знакаў: 1 папераджальны знак пра камэру з фотафіксацыяй (1.36), 8 прадпісальных знакаў для ўпарадкаваньня руху на пешаходна-роварных дарожках (4.5.3-4, 4.6.3-4 і 4.11.1-4), 2 інфармацыйна-ўказальныя знакі з схемай руху і паказальнікам напрамку да пункту дарожнай аплаты «БелТол» (5.20.4 і 5.44), 4 знакі сэрвісу пра станцыі зарадкі і сумешчаныя зь імі АЗС (6.3.4-7), а таксама 3 адпаведныя таблічкі (7.4.9 і 7.24-25)[6]. Новыя знакі былі рэкамэндацыйнымі, таму засталіся па-за Правіламі дарожнага руху[5].

  1. ^ удасканаленае пакрыцьцё — пакрыцьцё дарогі з асфальтабэтонных або цэмэнтабетонных сумесяў, з друзавых, гравійных, шлакавых або іншых мінэральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінэральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама з штучных матэрыялаў: брукаванкі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п.
  1. ^ СТБ 1140-99, с. 1
  2. ^ а б в г д е ПДР, Дадатак 2, п. 10
  3. ^ ПДР, Разьдзел 1, п. 2.75
  4. ^ а б ПДР, Разьдзел 12, п. 99
  5. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Новыя дарожныя знакі: чаму іх няма ў ПДР і дзе іх будуць усталёўваць // «Хартыя’97», 11 студзеня 2019 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  6. ^ а б в У Беларусі зьявяцца новыя дарожныя знакі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 студзеня 2019 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  7. ^ ПДР, Разьдзел 13, п. 110
  8. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 19.
  9. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 20.
  10. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 21.
  11. ^ ПДР, Разьдзел 17
  12. ^ а б ПДР, Разьдзел 18
  13. ^ Валеры Карашкоў. Пастанова Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 1992 г. № 3 «Аб наданьні дзяржаўным стандартам былога СССР статусу міждзяржаўных і аб зьняцьці абмежаваньня тэрміну іх дзеяньня» (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 2012 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  14. ^ ГОСТ 10807-78 (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 2012 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  15. ^ Валеры Карашкоў. Пастанова Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 1999 г. № 2 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне і зьмяненьні дзяржаўных стандартаў» (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 2012 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  16. ^ СТБ 1140-99 (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 1 ліпеня 2014 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  17. ^ Віктар Назаранка. Пастанова Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2013 г. № 56 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне, адмене і зьмяненьні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармаваньня і стандартызацыі...» (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 2012 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  18. ^ СТБ 1140-2013 (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў, 1 сакавіка 2019 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.
  19. ^ Валянцін Татарыцкі. Пастанова Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2918 г. № 42 «Аб зацьвярджэньні, увядзеньні ў дзеяньне, адмене ТНПА і ўнясеньні зьмяненьняў у некаторыя ТНПА» (рас.) // Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ТНПА), 7 жніўня 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]