Брук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брук

Брук — паверхня вуліцы, пляцу ці ходніка, узмоцненая з дапамогаю пакладзеных на яе пласту шчыльна прылеглых адзін да аднаго камянёў, каменных кубікаў (брукаванкі), цэмэнтавых кубікаў.

Камяні ўкладаюцца на адмыслова падрыхтаваную аснову з друзу і пяску, якія патрэбныя для выраўнаньня глебы і дрэнаж у дажджвавой вады. Брук гэта трывалы, лёгкі да дэмантажу і рамонту. Пачаткова тэрмін брук тычыўся паверхні звычайных камянёў, ці няправільна абцясанага каменьня, з часам тэрмін пачаў ужывацца і да паверхні з каменных ці бэтонных кубікаў.

Брукаваньне вуліц гарадоў і дарог было папулярным яшчэ ў старажытным сьвеце, аднак пазьней было забыта і адрадзілася ў Эўропе толькі пасьля 1100 году.

Беларускае слова «брук» мае нямецкае паходжаньне і ў перакладзе азначае «мост». Выходзіць гэта з таго, што ў сярэднявечных гарадах стан вуліц быў вельмі дрэнны і ў дажджлівую пару цяжка было перайсьці нават з аднаго боку вуліцы на другі. Таму ў некаторых месцах праз дарогу клаліся драўляныя бэлькі і такім чынам атрымліваліся вулічныя «масты». З часам усю вуліцу пачалі выкладаць дрэвам, а пазьней — каменем.

Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя распачалася эпоха так званых «каціных лбоў», ці звычайнага бруку. Такое брукаваньне заключалася ва ўкладаньні адзін каля аднаго звычайных палявых камянёў у выніку чаго атрымлівалася ня вельмі зручная, але цалкам прыдатная для перамяшчэньня вуліца або дарога.

З 80-х гадоў XIX стагодьдзя ў найбагацейшых гарадах, напрыклад, у Варшаве, вуліцы пачалі брукаваць гранітнымі кубікамі, намнога больш трывалымі і зручнымі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бруксховішча мультымэдыйных матэрыялаў