Далёкаўсходняя фэдэральная акруга
Далёкаўсходняя фэдэральная акруга | |
Дальневосточный федеральный округ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | фэдэральная акруга |
Уваходзіць у | Расея |
Адміністрацыйны цэнтар | Хабараўск |
Улучае | 9 суб’ектаў фэдэрацыі |
Найбольшы горад | Хабараўск |
Іншыя буйныя гарады | Уладзівасток, Якуцк, Благавешчанск |
Дата ўтварэньня | 13 траўня 2000 |
Прадстаўнік прэзыдэнта | Юры Трутнеў |
Насельніцтва (2016) | 6 194 529 |
Шчыльнасьць | 1 чал./км² |
Плошча | 6 169 329 км² |
Шырата | ад 54° пн.ш. да 52°10' пн.ш. |
Даўгата | ад 31°10' у.д. да 35° 20' у.д. |
Месцазнаходжаньне Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Далёкаўсходняя фэдэральная акруга — фэдэральная акруга Расейскай Фэдэрацыі на яе Далёкім Усходзе. Утвораная ўказам Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 13 траўня 2000 году. Гэта найбуйнейшая па памерах тэрыторыі фэдэральная акруга. У акрузе практычна ўсе суб’екты (акрамя Амурскай вобласьці і Габрэйскай аўтаномнай вобласьці) маюць выхад да мора, а адзін суб’ект (Сахалінская вобласьць) ня мае сухапутнай мяжы зь іншымі суб’ектамі і асноўнай тэрыторыяй Расеі. Іншай асаблівасьцю акругі зьяўляецца наяўнасьць сухапутных межаў з КНР і КНДР, а таксама марскіх межаў зь Японіяй і ЗША. Акрамя таго, у фэдэральнай акрузе прадстаўлены ўсе віды суб’ектаў РФ (акрамя гораду фэдэральнага значэньня), у тым ліку адзіная ў Расеі аўтаномная вобласьць (Габрэйская) і адзіная ў Расеі аўтаномная акруга, якая выйшла са складу (Магаданскай) вобласьці (Чукоцкая). Адна з трох фэдэральных акругаў, у якой няма ніводнага гораду-мільянэру. У Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе таксама ёсьць Амурская вобласьць — адзіная вобласьць у РФ, найменьне якой розна з цэнтрам не па прычыне пераназваньняў або аб’яднаньня / падзелу суб’ектаў РФ. Адміністрацыйны цэнтар акругі Хабараўск — найбуйнейшы (з 2015 году) па колькасьці насельніцтва горад акругі, традыцыйна валодае найбольшай прыцягальнай сілай для засяленьня.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва акругі складае 6 194 529 чал. (2016). Шчыльнасьць насельніцтва — 1,00 чал. / км² (2016). Гарадзкое насельніцтва — 75,63 % (2015). Паводле зьвестак усерасейскага перапісу насельніцтва 2002 году ў Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе на 9 кастрычніка 2002 г. пражывала 6 692 865 чал., што складала 4,61% насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Паводле зьвестак усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году ў акрузе пражывала 6 293 126 чал. Такім чынам, за 8 гадоў насельніцтва ДУФА скарацілася на 400 тыс. чалавек. У цяперашні час працэс дэпапуляцыі запаволіўся, але не спыніўся. Асноўнай прычынай дэмаграфічных стратаў зьяўляецца міграцыйны адток насельніцтва. Колькасьць насельніцтва ДУФА на 1 студзеня 2012 году ацэньваецца ў 6,27 мільёну чалавек; гэта на 0,3% менш, чым у 2011 годзе. У цяперашні час у акрузе адбываецца натуральны прырост насельніцтва, г. зн. нараджальнасьць перавышае сьмяротнасьць. У студзені-кастрычніку 2012 году каэфіцыент нараджальнасьці ў ДУФА склаў 13,9 на 1000 чалавек насельніцтва, сьмяротнасьці — 13,1, каэфіцыент натуральнага прыросту — 0,8. Пры гэтым нараджальнасьць у ДУФА вышэй, чым у сярэднім па краіне, а сьмяротнасьць — ніжэй. У параўнаньні з папярэднім годам назіраецца рост нараджальнасьці, падзеньне сьмяротнасьці і рост каэфіцыенту натуральнага прыросту. Сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця насельніцтва акругі ў 2009 годзе склала 66 гадоў, у тым ліку сярод мужчынаў — 60 гадоў, сярод жанчынаў — 72 гады , гарадскога насельніцтва — 67 гадоў, сельскага насельніцтва — 64 гады. Працягласьць жыцьця насельніцтва акругі ў апошнія гады пастаянна расьце, за 2004—2009 гады яна вырасла на 3,6 году.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2009 годзе валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) акругі на душу насельніцтва склаў 268 тыс. рублёў, што на 19% вышэй аналягічнага паказчыку ў цэлым па Расеі. У 2000-х гадах у эканоміцы ДУФА адбываецца ўстойлівы рост, не перарывалася нават у пэрыяд сусьветнага эканамічнага крызісу 2008—2009 гадоў. З 1999 году па 2010 год валавы рэгіянальны прадукт ДУФА вырас на 73%. Пры гэтым з 2009 году рост ВРП акругі апярэджвае сярэднерасейскі. Так, у 2009 годзе ВРП ДУФА вырас на 1,5% (расейскі зьнізіўся на 7,6%), у 2010 годзе — на 6,8% (расейскі — на 4,6%). У 2011 годзе аб’ём ВРП павялічыўся на 5,4% у параўнаньні з 2010 годам і склаў 2,3 трлн рублёў. Галіновая структура ВРП акругі (на 2010 год):
- Сельская і лясная гаспадарка, рыбалоўства — 6,5%
- Здабыча карысных выкапняў — 24,7%
- Апрацоўчая прамысловасьць — 5,6%
- Вытворчасьць і разьмеркаваньне электраэнэргіі, газу і вады — 4,2%
- Будаўніцтва — 12,2%
- Гандаль — 10,2%
- Гасьцініцы і рэстараны — 0,8%
- Транспарт і сувязь — 13,4%
- Навука і ахова здароўя — 7,7%
- Фінансы і паслугі — 7,3%
- Дзяржкіраваньне і ваенная бясьпека — 7,4%
Аб’ём інвэстыцыяў у асноўны капітал у акрузе ў 2010 годзе склаў 726 расейскіх рублёў або 115 тыс. рублёў на душу насельніцтва. Аб’ём інвэстыцыяў на душу насельніцтва ў ДУФА амаль у два разы вышэй за сярэднерасейскі ўзровень. Сярэдняя зарплата, пэнсія і даход насельніцтва акругі вышэй сярэднерасейскі паказчыкаў. У 2010 годзе сярэдні заробак у ДУФА склаў 25,8 тыс. рублёў у месяц (на 23% вышэй за сярэдні па Расеі), сярэдні даход — 20,8 тыс. рублёў у месяц (на 10% вышэй за сярэдні па Расеі), сярэдняя пэнсія — 8,9 тыс. рублёў. З 2000 па 2010 год сярэдняя намінальная зарплата і сярэдні даход у акрузе павялічыліся ў 8 разоў, а пэнсія — у 9 разоў. Тым ня менш, з прычыны больш цяжкай і інтэнсіўнай працы, а таксама больш высокага ўзроўню коштаў, узровень жыцьця ў цэлым ніжэй, чым у сярэднім па Расеі. Ніжэй забясьпечанасьць таварнай масай, вышэй колькасьць бедных. Ступень аўтамабілізацыі ў акрузе апярэджвае сярэднерасейскі ўзровень. У 2010 годзе колькасьць легкавых аўтамабіляў на 1000 чалавек насельніцтва ў акрузе складала 235. Пры гэтым найбольшы ўзровень аўтамабілізацыі назіраецца ў Камчацкім краі (372 аўтамабіля на 1000 жыхароў, 1-е месца ў Расеі) і Прыморскім краі (304 аўтамабілі на 1000 жыхароў, 2-е месца ў Расеі).
Склад акругі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Сьцяг | Суб’ект фэдэрацыі | Сталіца | Плошча (км²) | Насельніцтва (чал.) | Унутраны даход (млрд руб.) | Унутраны даход (на чалавека, руб.) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Амурская вобласьць | Благавешчанск | 361 913 | 805 770 | 136,784 | 167 441 | |
2 | Габрэйская аўтаномная вобласьць | Бірабіджан | 36 266 | 166 140 | 26,695 | 154 600 | |
3 | Камчацкі край | Петрапаўлаўск-Камчацкі | 464 275 | 316 328 | 78,248 | 244 106 | |
4 | Магаданская вобласьць | Магадан | 462 464 | 146 275 | 41,948 | 275 325 | |
5 | Прыморскі край | Уладзівасток | 164 673 | 1 928 962 | 319,359 | 164 004 | |
6 | Якутыя | Якуцк | 3 083 523 | 959 875 | 304,986 | 319 163 | |
7 | Сахалінская вобласьць | Южна-Сахалінск | 87 101 | 487 419 | 335,878 | 681 015 | |
8 | Хабараўскі край | Хабараўск | 787 633 | 1 333 610 | 273,212 | 203 573 | |
9 | Чукоцкая аўтаномная акруга | Анадыр | 721 481 | 50 150 | 30,699 | 604 549 |
Плошча Далёкага ўсходу Расеі складае 6 169 329 км², што складае 36,08% плошчы ўсёй краіны (самая вялікая паводле плошчы фэдэральная акруга). Тэрыторыя Далёкаўсходняй фэдэральнай акругі супадае з тэрыторыяй Далёкаўсходняга эканамічнага раёну. Адзіныя фэдэральная акруга і эканамічны раён, у якіх супадаюць, як склад, так і найменьне.