Перайсьці да зьместу

Гістарычны цэнтар Львова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 49°50′30″ пн. ш. 24°1′55″ у. д. / 49.84167° пн. ш. 24.03194° у. д. / 49.84167; 24.03194

Львоў — ансамбль гістарычнага цэнтру
L'viv — the Ensemble of the Historic Centre*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Панарама старога места
Краіна Украіна
Тып культурны
Крытэры ІІ, V
Спасылка 865
Рэгіён** Эўропа й Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1998  (22 сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Анса́мбль гістары́чнага цэ́нтру Льво́ва або Старо́е ме́ста (па-ўкраінску: Ансамбль історичного центру Львова, Старе місто) — першы раён Львова, дзе было заснаванае места, якім яно доўгі час абмяжоўвалася, і адкуль разьвівалася; палітычны, эканамічны й культурны цэнтар Львова. Найбольш старажытная частка Старога места занесеная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.

Адзінага меркаваньня адносна вызначэньня межаў цэнтру Львова не існуе. Пераважна Цэнтрам Львова называюць мясцовасьць у катлавіне, абмежаванай пагоркамі.

Гісторыя фармаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Львоўская ратуша

Паводле археалягічных зьвестак, першае паселішча на гэтай тэрыторыі зьявілася яшчэ ў XII ст. у раёне сучаснага пляцу Стары Рынак. У сярэдзіне XIII ст. князь Даніла Раманавіч на месцы паселішча заснаваў Львоў у яго сучасным выглядзе. Тагачаснае места было разьмешчанае вакол Старога Рынку. Праз рынак праходзіла магчыма найстаражытнейшая львоўская вуліца, якая захавалася па сёньняшні дзень — г. зв. «Валынскі шлях» (цяпер вуліца Багдана Хмяльніцкага).

У далейшым разьвіцьцё цэнтру места адбывалася ў паўднёвым напрамку, дзе быў закладзены новы Рыначны пляц і гарадзкія кварталы. Часавыя межы гэтага працэсу зьяўляюцца прадметам дыскусіі навукоўцаў, зь якіх адна частка прытрымліваецца больш раньняга датаваньня — часоў рускіх князёў[1], а другая частка — больш позьняга, што супадае з анэксіяй Галічыны польскім каралём Казімерам ІІІ. Новы цэнтар места быў ​​акружаны трыма радамі абарончых сьценаў, валамі й равамі. На заходнім рубяжы акрамя зробленых цьвярдыняў як натуральны абарончы элемэнт выкарыстанае рэчышча ракі Полтвы. Да сярэдзіны 18 стагодзьдзя, места было абмежаванае абарончымі збудаваньнямі, якія не дазвалялі яму расьці. Зямельныя ўчасткі ў месьце, абмежаваным сьценамі, каштавалі шмат. За сьценамі знаходзіліся толькі пераважна бядняцкія прадмесьці, якія практычна былі асобнымі сёламі, нягледзячы на тое, што большасьць зь іх месьцілася на землях, якія належалі Львоўскаму магістрату. Пасьля зносу гарадзкіх сьценаў, які распачаўся ў 1777 годзе, гэтыя абмежаваньні зьніклі й места пачало актыўна расьці й разьвівацца. На месцы былых сьценаў і валоў паўсталі новыя вуліцы, якія зараз маюць назвы: Лесі Ўкраінкі, Падвальная, Валавая й праспэкт Свабоды.

Спачатку была забудавана частка ў катлавіне, якую сёньня называюць цэнтрам гораду. Будаўніцтва вялося ў клясычных архітэктурных стылях. На пачатак XX ст. катлавіна было забудаваная й места пачало разрастацца на пагоркі. З павялічэньнем папулярнасьці новых архітэктурных стыляў гэтыя раёны сталі забудоўвацца масавым безаблічным жыльлём, такім чынам, пакінуўшы клясычную архітэктуру ў гістарычным цэнтры, дзе яна фармавалася на працягу стагодзьдзяў.

Асноўнымі местаўтваральнымі фактарамі фармаваньня сучаснага Старога места зьяўляецца рэльеф, прыродныя ўмовы й гісторыя фармаваньня. Так, у выніку пуску Полтвы па падземных каналах, якая замінала будаўніцтву жылых кварталаў, была створаная асноўную вось гістарычнага цэнтру — праспэкт Свабоды. Другім важным фактарам зьяўляецца рэльеф, які ўскладняе будаўніцтва транспартных артэрыяў праз пагоркі, якія атачаюць цэнтар, асноўныя транспартныя патокі, якія злучаюць супрацьлеглыя раёны гораду, накіраваны праз гістарычны цэнтар. Іншым важным фактарам стала гістарычнае разьмяшчэньне гораду ў сьценах, ад якога разыходзіліся радыяльныя шляхі.

Сучаснай дамінантай Старога места зьяўляюцца пешаходныя сярэднявечныя кварталы паміж праспэктам Свабоды й Падвальнай вуліцай, якія разьмешчаныя вакол плошчы Рынак. Іх завяршае своеасаблівае кольца сквэраў, сфармаваных Парк На валах, пляцах і праспэктах на месцы былых гарадзкіх сьцен. Далей разыходзяцца радыяльныя вуліцы.

Гістарычны арэал вакол пляцу Рынак (таксама «Цэнтар места») уяўляе сабой у большай ступені пешаходна-трамвайная зону з паркінгамі. Тут разьмешчаная гарадзкая ратуша, шэраг вядомых культавых збудаваньняў (Армянская царква, Лацінскі катэдральны сабор, Усьпенская царква, Дамініканскі касьцёл, Бэрнардынскі кляштар), і, у найбольшай ступені, кавярні й рэстарана зь вялікай колькасьцю летніх тэрасаў. На ўсход ад цэнтру гораду месьціцца будынак Львоўскай аблдзяржадміністрацыі й Львоўскага аблрады. З праспэктаў Свабоды-Шаўчэнка пачынаюцца гандлёвыя галерэі, пасажы, буцікі й крамы. Да поўнач і на поўдзень месьцяцца рынкі. Далей пачынаецца сетка гарадзкіх кварталаў забудовы пераважна 19 стагодзьдзя, якія выкарыстоўваюцца пад жыльлё, офісы й крамы. Сярод іх месьцяцца Палац Патоцкіх, Львоўскі ўнівэрсытэт, Галоўпаштамт, Бібліятэка Стэфаніка.

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 22-й канфэрэнцыі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, якая праходзіла ў Кіёта (Японія) з 30 лістапада па 5 сьнежня 1998 годы, Львоў быў прыняты ў Сусьветную спадчыну. Камітэт ЮНЭСКА падаў наступныя чыньнікі занясеньня Львова ў Сусьветную спадчыну[2] і адпаведнасьць такім крытэрам ЮНЭСКО:

  • Крытэр ІІ: Па сваёй гарадзкой забудове й архітэктуры Львоў зьяўляецца выбітным прыкладам сынтэзу архітэктурных і мастацкіх традыцыяў Усходняй Эўропы з такімі ж традыцыямі Італіі й Нямеччыны;
  • Крытэр V: Палітычная й гандлёвая роля Львова заўсёды прыцягвала вызначаную колькасьць этнічных груп з рознымі культурнымі й рэлігійнымі традыцыямі, якія складалі разнастайныя й усе ж узаемазлучаныя супольнасьці гораду, доказам чаго заўсёды быў і зьяўляецца гарадзкі архітэктурны ляндшафт.

Тэрыторыя ансамблю гістарычнага цэнтру складаецца з 120 га старажытнарускай і сярэднявечнай часткі гораду Львова, а таксама тэрыторыі сабора Сьвятога Юра на Сьвятаюрскай горы. Буфэрная зона Ансамблю гістарычнага цэнтру вызначаная межамі гістарычнага арэалу й складае каля 3000 га[3].

Аховай помнікаў Гістарычнага цэнтру Львова займаюцца два міністэрствы — Міністэрства рэгіянальнага будаўніцтва й Міністэрства культуры[4]. Нягледзячы на наяўнасьць асаблівага статусу помнікі культуры часьцяком падвяргаюцца перабудове з боку грамадзянаў, якія імі валодаюць, а таксама прадпрыемстваў, царкоўных арганізацыяў, што прыводзіць да зьмены першароднага вонкавага выгляду ці інтэр’ераў[4]. На тэрыторыі запаведніка зьяўляюцца таксама новабудоўлі, які ўносяць дысананс у гістарычнае асяродзьдзе[4][5]. Парушэньне дамоваў зь ЮНЭСКО прыводзіць да асьцярогаў, што гістарычны цэнтар Львова могуць выключыць з Сусьветнай спадчыны[6].

  1. ^ Могитич Р. І. Плянувальна структура львівського середмістя і проблеми його датуваньня // Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том CCXXVII. Праці Секції мистецтвознавства. — 1994. — С. 279—88.
  2. ^ L’viv — the Ensemble of the Historic Centre, UNESCO — World Heritage.
  3. ^ Львів у UNESCO, www.lviv.ua
  4. ^ а б в Дзесяцігадовы юбілей 752-гадовага Львова(недаступная спасылка)
  5. ^ Хроніки пластикового міста
  6. ^ Історичний цэнтар Львова можуть виключити зі спадщини ЮНЭСКА