Гібрыдны рэжым
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
Іншае |
рэд · пр · разм |
Гібры́дны рэжы́м — палітычны рэжым, пры якім назіраецца заняпад дэмакратычных каштоўнасьцяў: слабая палітычная культура, малаактыўнасьць апазыцыі; пры ім дзяржава ня ёсьць аўтарытарнай, але пераход да дэмакратыі не завершаны[1][2]. Падобныя рэжымы ўстойлівыя й жывучыя.
Гібрыдныя рэжымы спалучаюць у сабе аўтакратычныя рысы з дэмакратычнымі, гэта значыць у іх адначасова могуць праводзіцца палітычныя рэпрэсіі й легальная палітычная барацьба[2].
Прыкметы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкметы гібрыднага рэжыму па Г. Аʼдонэлу, Ф. Шмітэру, Л. Дайманду й Т. Карозэрсу:
- Наяўнасьць зьнешніх атрыбутаў дэмакратыі (выбары, шматпартыйнасьць, легальная апазыцыя);
- Нізкая ступень прадстаўленасьці інтарэсаў грамадзян у працэсе прыняцьця палітычных рашэньняў (недзеяздольнасьць абʼяднаньняў грамадзян, да прыкладу прафсаюзаў, або іх падкантрольнасьць дзяржаве);
- Нізкі ўзровень палітычнага ўдзелу насельніцтва;
- Дэкляратыўнасьць палітычных правоў і свабод (фармальна ёсьць, фактычна абцяжараная рэалізацыя);
- Нізкі ўзровень даверу грамадзян палітычным інстытутам.
Краінамі з гібрыднымі рэжымамі лічацца Вэнэсуэла, Эгіпет, Турэччына, Інданэзія, Туніс, Малайзія, Танзанія, Уганда, Мэксыка, Сэрбія, Расея, Іран, Казахстан, Азэрбайджан і Беларусь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэцяя хваля дэмакратызацыі прывяла да зьяўленьня гібрыдных рэжымаў, якія не зьяўляюцца ні цалкам дэмакратычнымі, ні цалкам аўтарытарнымі. Ні канцэпцыі неліберальнай дэмакратыі, ні канцэпцыі электаральнага аўтарытарызму не апісваюць гэтыя гібрыдныя рэжымы ў поўнай меры[3].
З канца халоднай вайны падобныя рэжымы сталі самымі часта сустракаемымі сярод недэмакратычных[4]. Заканчэньнем працэсу трансфармацыі аўтарытарных рэжымаў, калі адбываецца лібэралізацыя, зьяўляюцца абмежаваныя тым ці іншым чынам выбары, заўсёды меркавалася паўнавартасная лібэральная дэмакратыя, у той час як на практыцы ў асноўным гэты працэс заміраў «на паўдарозе»[5].
У дачыненьні да рэжымаў, якія раней называлі «пераходнымі». Ў 1980-х гадах стаў выкарыстоўвацца тэрмін «гібрыдны рэжым», які ўмацаваўся таму што, па словах Томаса Карозэрса[1],
…большасьць «пераходных краін» не зьяўляюцца ні цалкам дыктатарскімі, ні якія імкнуцца да дэмакратыі, а па вялікім рахунку іх нельга назваць і пераходнымі. Яны знаходзяцца ў палітычна стабільнай «шэрай зоне», перамены ў якой могуць не адбывацца дзесяцігодзьдзямі.
Такім чынам, ён заявіў, што неабходна разглядаць гібрыдныя рэжымы без здагадкі што яны ў канчатковым рахунку стануць дэмакратыямі. Гэтыя гібрыдныя рэжымы называлі паўаўтарырызмам або электаральным аўтарытарызмам[5].
Адным зь першых паняцьце «гібрыдны рэжым» выкарыстаў пры аналізе кадараўскай Вугоршчыны сацыёляг Элемэр Ханкіш[6].
Тыпалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па словах прафэсара Ельскага ўнівэрсытэта Хуана Хасэ Лінца, сёньня існуе тры асноўных тыпу палітычных сыстэм: дэмакратыі, таталітарныя рэжымы й, разьмешчаныя паміж гэтымі двума, аўтарытарныя рэжымы з мноствам розных тэрмінаў, якія апісваюць канкрэтныя тыпы гібрыдных рэжымаў[8][1][9][10].
Навукоўцы звычайна называюць поўную дыктатуру альбо формай аўтарытарызму, альбо таталітарызмам у параўнаньні з «гібрыднай сыстэмай»[11][9][12]. Аўтарытарныя ўрады, якія праводзяць выбары, на думку многіх навукоўцаў, зьяўляюцца не гібрыдамі, а пасьпяховымі, добра інстытуцыяналізаванымі стабільнымі аўтарытарнымі рэжымамі[13][14]. Дэмакратычныя элемэнты могуць адначасова служыць аўтарытарным мэтам і спрыяць дэмакратызацыі[15]. Вылучаюць некалькі тыпаў гібрыднага рэжыму:
Тып |
---|
Электаральны аўтарытарызм |
Электаральная аўтакратыя |
Неліберальная дэмакратыя |
Неліберальная дэмакратыя |
Дамінуючая партыйная сыстэма |
Дэлегатыўная дэмакратыя |
Дыктаблянда |
Кіраваная дэмакратыя |
Лібэральная аўтакратыя |
Паўдэмакратыя |
Недасканалая дэмакратыя |
Укаранёная дэмакратыя |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Падлесны Д. В. — Паліталёгія: Вучэбны дапаможнік ХГУ НУА, 2016; старонкі 62—65/164 (рас.)
- ^ а б Jean-François Gagné — Hybrid Regimes Архіўная копія ад 2019-07-29 г. (фр.)
- ^ Matthijs Bogaards. 2009. «How to Classify Hybrid Regimes? Defective Democracy and Electoral Authoritarianism.» Democratization, 16 (2): 399—423.; (анг.)
- ^ Andreas Schedler. ed., 2006. Electoral Authoritarianism: The Dynamics of Unfree Competition, Boulder, CO: Lynne Rienner; (анг.)
- ^ а б YONATAN L. MORSE Review: THE ERA OF ELECTORAL AUTHORITARIANISM (анг.)
- ^ Лілія Шэўцова — Расея: дзесяць пытаньняў аб найгалоўнейшам, Маскоўскі цэнтар Карнэгі, 1997; старонкі 21/79 (рас.)
- ^ World citizens living under different political regimes Архіўная копія ад 27 September 2016 г.
- ^ Dobratz, B.A. Power, Politics, and Society: An Introduction to Political Sociology. — Taylor & Francis, 2015. — P. 47. — ISBN 978-1-317-34529-9
- ^ а б Totalitarian and Authoritarian Regimes. — Lynne Rienner Publisher. — P. 143. — ISBN 978-1-55587-890-0
- ^ Reader's Guide to the Social Sciences. — Routledge. — P. 95. — ISBN 978-1-135-93226-8
- ^ History for the IB Diploma Paper 2 AuthoritariaAuthoritarian States (20th Century). — Cambridge University Press. — P. 10–. — ISBN 978-1-107-55889-2
- ^ {{{загаловак}}}. — Vol. 23. — P. 599–620. — DOI:10.1017/S0022216X00015868
- ^ Schedler, Andreas The SAGE Handbook of Comparative Politics. — SAGE Publications Ltd, 2009. — P. 380–393. — ISBN 9781412919760
- ^ Barbara Geddes — Why Parties and Elections in Authoritarian Regimes?; Department of Political Science ; March 2006
- ^ {{{загаловак}}}. — Vol. 17. — P. 313–326. — ISSN 1094-2939. — DOI:10.1146/annurev-polisci-052013-115248