Гутаркі ўдзельніка:Zedlik/2010

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаблён: Пісьменьнік[рэдагаваць крыніцу]

Можа вы зробіце тое самае, што і ў шаблёне: літаратурны твор, калі пакінулі каляровую раску ўверсе толькі для беларускага варыянту імя? Калі ніхто ня супраць. --Jauhienij 08:07, 31 сьнежня 2009 (UTC)

Так, не праблема, толькі спачатку лепей пісаць там у гутарках, каб усе, у каго шаблён стаіць у сьпісе назіраньня, былі ў курсе. Пакуль напішу там гэтую прапанову, калі ніхто ня будзе супраць цягам пары дзён, то зьменім. —zedlik 19:57, 1 студзеня 2010 (UTC)
Зрабіў. —zedlik 01:00, 6 студзеня 2010 (UTC)

Вікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкі[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Трэба хіба яшчэ дадаць дзесьці (у інструмэнты пад акном пошуку?) спасылку на гэтую старонку, што б можна было карыстаць. Bocianski 19:29, 4 студзеня 2010 (UTC)

Прывітаньне! Так, рацыя. Гэта я пляную дадаць у панэль прыладаў з правага боку старонкі, вось як тут: Вікіпэдыя:Форум/Архіў_5#Блёк спасылак зьлева, толькі я ўсё ніяк не зьбяруся гэтым пільна заняцца і зрабіць апытаньне. Вось зьбіраюся паціху :) —zedlik 21:59, 5 студзеня 2010 (UTC)
Напэўна ўсё ж зь левага боку ;) Мяркую, гэта мусіць быць спасылка, якая стварае новую сэкцыю (?section=new) з перадустаўленым загалоўкам, які і ёсьць залінкованая назва артыкула, дзе мяркуецца, што ёсьць памылка. Wizardist г 22:15, 5 студзеня 2010 (UTC)
Дэжавю :) А як так зрабіць, каб спасылка на артыкул устаўлялася? У мяне вялікія сумневы, што назва/зьмест артыкула ўвогуле мае нейкае дачыненьне да спасылак у мэню збоку-зьнізу. Можна паспрабаваць на лякальным сэрвэры, але ня думаю, што атрымаецца. —zedlik 22:44, 5 студзеня 2010 (UTC)
А глядзі тут. Bocianski 23:18, 5 студзеня 2010 (UTC)
Мабыць і рацыя, назва артыкула дублюеццаў JS, наколькі я памятаю, можна праз JS і спасылку генэраваць... Wizardist г 23:21, 5 студзеня 2010 (UTC)
Крута, дзякуй, спадарства, што накіравалі мяне куды трэба :) Так сапраўды будзе працаваць, проста я заўжды адкрываў гэтую старонку паведамленьняў у новай укладцы і падумаць ня мог, што па левым кліку там можа гэтае дзеньне знаходзіцца. Абавязкова трэба будзе зрабіць! —zedlik 23:43, 5 студзеня 2010 (UTC)

Дапамажыце, калі ласка![рэдагаваць крыніцу]

http://ru.wikipedia.org/wiki/Шаблон:РисПортала/Украина — ці не маглі б зрабіць аналягічны шаблён тут? --Vasyl` Babych 20:35, 12 студзеня 2010 (UTC)

Не праблема, але калі толькі крыху пазьней. Пакуль, на жаль, зусім няма часу. —zedlik 00:22, 13 студзеня 2010 (UTC)
Гэта не тэрмінова. дзякуй! --Vasyl` Babych 00:38, 13 студзеня 2010 (UTC)
Ды няма за што пакуль :) —zedlik 00:55, 13 студзеня 2010 (UTC)

Пры магчымасьці варта было бы робатам выправіць спасылкі і, мабыць, выдаліць гэтыя перанакіраваньні. Дзякуй. --EugeneZelenko 15:17, 16 студзеня 2010 (UTC)

Так, сапраўды. Паспрабую. —zedlik 17:49, 16 студзеня 2010 (UTC)
Зрабіў. Апошнія два перанакіраваьні выдаліў, Злучаныя Арабскія Эміраты пакуль пакінуў, бо назва нібыта выкарыстоўваецца, хоць і вельмі рэдка. Зрэшты, я ня буду супраць, калі хто-небудзь выдаліць гэтае перанакіраваньне. —zedlik 21:29, 17 студзеня 2010 (UTC)

Шаблён:Ці ведаеце вы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Ці магчыма зрабіць так, што б у шаблёне Ці ведаеце вы зрабіць месца для выявы? Часам у некалькіх цікавых артыкулах ёсьць выявы, а можа шаблён з графікай выглядаў б лепш? Bocianski 19:48, 17 студзеня 2010 (UTC)

Прывітаньне. Трэба падумаць, ідэя добрая. —zedlik 19:58, 17 студзеня 2010 (UTC)
Хуткі пошук паказаў, што трэба альбо чакаць выхаду MediaWiki 1.7, альбо прыбіраць водступы пад шматкроп’ямі. Ці яшчэ ёсьць варыянт з мыліцамі ў існы шаблён. Хм. —zedlik 22:22, 17 студзеня 2010 (UTC)
Так, нават у іншых разьдзелах робяць так. Але трэ' крыху больш матэр'ялу, каб зьмясьціць. А то зараз блёк паўпусты (вядома, залежыць ад вышыні блёку з абраным артыкулам, таму трэба ці скарачаць тэкст абр. арт., ці рабіць сьпіс, каб усё было роўна. Wizardist г 20:01, 17 студзеня 2010 (UTC)
Зрабіў! Выявы можна дадаваць, пазначаючы ў парамэтры выяваX назву файла выявы, дзе X — нумар пункту, перад якім будзе дададзеная выява. Памер выстаўляецца аўтаматычна і роўны 120 піксэлаў па даўжэйшым боку. Вынік — на галоўнай старонцы. —zedlik 23:52, 24 студзеня 2010 (UTC)

Шаблён: Тэлеперадача[рэдагаваць крыніцу]

Вырвеш хвілінку, каб зрабіць адпаведнік? :) --Jauhienij 05:46, 19 студзеня 2010 (UTC)

Так, зрабіў: {{Тэлеперадача}}. Дадаў колер па змоўчаньні ў загалоўкі, бо безь яго сумна было. Калі што, то можна зьмяніць. —zedlik 11:27, 19 студзеня 2010 (UTC)
Дзякуй вялікі. З колерам сапраўды лепей. --Jauhienij 21:34, 19 студзеня 2010 (UTC)

Добры дзень!

Ну што, калі ўжо будзем праводзіць галасаваньне і іншыя працэдуры па слове "рок"? :) --Bacian 17:14, 22 студзеня 2010 (UTC)

Пажартаваў :D Сапраўды, неяк цягнецца валакіта гэтая, набрыдла, фу. Wizardist г 17:17, 22 студзеня 2010 (UTC)
Вітаю! Перапрашаю за затрымку. Я глядзеў ўчора, кволая дыскусія там яшчэ ішла, таму я вырашыў пачакаць, можа праблема вырашыцца. Добра, ня вырашылася, дык ня вырашылася. Яшчэ заставалася вырашыць пытаньне з фармулёўкай галасаваньня, але ў мяне сёньня ўзьнікла яшчэ адна ідэя: калі вы былі за такое галасаваньне ўвогуле, але супраць менавіта пары год-рок, то можна зрабіць дзьве часткі галасаваньня — асобна па самой ідэі (па якой, здаецца, ні ў кога пярэчаньняў няма, але ў самім правіле існуе патрэба як у замацаваным рашэньні суполкі) з уключэньнем туды ўсіх параў, апроч году-року, і другую частку галасаваньня — асобна па ўключэньні слова год-рок у сьпіс, у выпадку, калі першая прапанова будзе прынятая. Думаю, такі варыянт будзе адпавядаць у тым ліку і вашай прапанове па асобным разглядзе слова «рок». Што мяркуеце? Я зараз паспрабую перафармуляваць тэкст з улікам гэтага ў Абмеркаваньне:Год, калі новая фармулёўка будзе адпавядаць вашаму меркаваньню, то паведаміце, калі ласка, пра сваю згоду. Калі ёсьць жаданьне сабраць усе аргумэнты датычна року-году разам, як гэта зрабіў Казімер Ляхновіч, то калі ласка. На маю думку, гэта будзе нават лепей, бо дапаможа іншым удзельнікам зразумець сутнасьць праблемы, таму што ня ведаю, ці рэальна прачытаць цяпер усё абмеркаваньне цалкам тым, хто за ім не сачыў. —zedlik 23:41, 22 студзеня 2010 (UTC)
Зрабіў абгрунтаваньне [1] на сваёй старонцы, бо ня ведаю, як зрабіць гэта асобнай старонкай. Калі ласка, калі вам ня цяжка, перанясіце тэкст туды, дзе ён мае быць. Дзякуй.--Bacian 14:49, 23 студзеня 2010 (UTC)
Дзякуй за падсумаваньне. Насамрэч няма ніякіх загадзя вызначаных формаў, проста з пазыцыі, як будзе зручней іншым у гэтым разабрацца. Скапіяваў тэкст у Гутаркі ўдзельніка:Bacian/Абгрунтаваньне неўжываньня слова рок (такія старонкі ствараюцца проста шляхам набіраньня адрасу ў адрасным радку браўзэра) і дадаў у фармулёўку. Як Казімер Ляхновіч пацьвердзіць, што ў новым выглядзе ўсё добра, то адразу можна будзе ствараць галасаваньне (любы ўдзельнік можа гэта зрабіць, калі мяне раптам ня будзе побач; правілы — на ВП:Г). —zedlik 15:25, 23 студзеня 2010 (UTC)
  • Мяркую, што Этымалягічны слоўнік беларускай мовы НАН РБ [2] расставіў усё па сваіх месцах. У любым выпадку, мая аргумэнтацыя прыведзеная тут. --Казімер Ляхновіч 18:30, 22 студзеня 2010 (UTC)
    Цікава, дзякуй. Ну я гэта аспрэчыць ужо не магу :) Думаю, у гасалаваньне таксама варта дадаць спасылкі на Абмеркаваньне:Год і на гэтае абгрунтаваньне, каб усе ўдзельнікі маглі зразумець сутнасьць спрэчкі. Я зараз крыху перафармулюю тэкст галасаваньня, разьбіўшы яго асобна на першую частку з усімі словамі апроч году-року (тобо саму ідэю), а ўключэньне пары год-рок у сьпіс будзе другім пунктам галасаваньня, бо вакол гэтага ідзе спрэчка. Калі новая фармулёўка будзе прымальная, паведамі калі ласка, пра сваю згоду. —zedlik 23:41, 22 студзеня 2010 (UTC)
    У мяне ёсьць пэўныя заўвагі, але прапаную трохі пачакаць: тут зьняцацку высьветлілася, што апанэнт ня надта абазнаны ў карыстаньні слоўнікамі. Мяркую, да атрыманьня больш-менш уцямнага адказу нейкія зрухі з апытаньнем будуць выглядаць непэдагагічна =) --Казімер Ляхновіч 17:18, 23 студзеня 2010 (UTC)
    Слухай, шчанюк, я табе ўжо пісаў, падбірай словы, ты яшчэ засранец, каб мне пісаць слова "непедагагічна". Шкада, што нельга на цябе глянуць, бо за такія словы цябе трэба рамнём адхадзіць. Па спасылцы тваёй ня думаю нават пераходзіць. Ты сваю лухту выклаў, я выклаў свае аргументы, чакаем галасаваньня.--Bacian 19:46, 23 студзеня 2010 (UTC)
    Ё-маё, асабістыя абразы — гэта ўжо зусім не вікіпэдыйныя паводзіны, і мне ня надта хочацца пачынаць даваць папярэджаньні. Карацей, я раблю галасаваньне. —zedlik 20:03, 23 студзеня 2010 (UTC)
    Ну пачакаць, дык пачакаць. Дай тады ведаць, калі ласка, як будзеш гатовы, бо я нешта стармазіў, пакуль ішло абмеркаваньне ў Абмеркаваньне:Год, магу і зараз выпадкова празяваць патрэбны момант :) —zedlik 17:58, 23 студзеня 2010 (UTC)

Перарабіў фармулёўку: Абмеркаваньне:Год#Фармулёўка галасаваньня — 3. —zedlik 23:58, 22 студзеня 2010 (UTC)

Галасаваньне створанае: Вікіпэдыя:Галасаваньні/Выкарыстаньне сынанімічных словаў у Вікіпэдыі. —zedlik 20:27, 23 студзеня 2010 (UTC)

Выбачаюся, ці правільна я разумею? Калі нехта галасуе "за" ці "супраць" у раздзеле "Галасаваньне па ўключэньні ў сьпіс сынонімаў пары «год — рок»", то ён тым самым галасуе адпаведна за ці супраць ужываньня слова "рок", верна?--Bacian 20:13, 24 студзеня 2010 (UTC)

Натуральна, у адпаведнасьці з звычайным разуменьнем: «за» — за ўключэньне, «супраць» — супраць уключэньня. Калі існая фармулёўка можа выклікаць неадназначнае ўспрыманьне, то можна яе крыху ўдакладніць, але пакуль ня ведаю, як гэта зрабіць найлепей. —zedlik 20:18, 24 студзеня 2010 (UTC)
Значыць, калі пара год-рок ня будзе ўключана ў спіс сынонімаў, то ўжываньне слова "рок" у Вікіпэдыі зробіцца неправамерным?--Bacian 22:37, 25 студзеня 2010 (UTC)
А, цяпер зразумеў. Відаць, першапачаткова думкі ў мяне былі скіраваныя ў іншым кірунку. Не, ня зробіцца: апытаньні/галасаваньні варта ўспрымаць так, як там напісана; іншымі словамі гэтае галасаваньне можа дазволіць, але ім немагчыма нешта забараніць, бо там няма фармулёўкі пра забарону ўжываньня. Дзіўна, што раней гэтага ніхто не заўважыў, у тым ліку і я, бо яно можа вырашыць толькі адзін бок праблемы. У мяне ўзьнікла іншая думка. У Вікіпэдыі безапэляцыйна дзейнічае ВП:НПГ. У адпаведнасьці зь ім у Вікіпэдыі мусяць быць прадстаўленыя ўсе больш-менш значныя меркаваньні, распаўсюджаныя ў грамадзтве. Мяркую, што мовы гэта таксама тычыцца, у прыватнасьці ў гэтай сытуацыі, ужываньне аднаго слова «рок» у прапорцыі да, скажам, 10 (15, 20 — не істотна) словаў «год» будзе абсалютна дапушчальным. Я магу паспрабаваць дамовіцца з сп. Ляхновічам на захаваньне такой прапорцыі, а таксама пра пазьбяганьня невідавочных словаформаў (напрыклад, дзесяцірочча) да часу, пакуль яны ня ўвойдуць у больш-менш значны ўжытак і будуць зразумелыя патэнцыйным чытачам. То бок у выніку можна будзе пакінуць Дняпро ў спакоі (з годам), але, напрыклад, у выдатным артыкуле Траецкае прадмесьце я ня бачу нічога кепскага, калі там будзе захаваны рок, бо такі артыкул адзін на сотню іншых з «гадамі», і напісаны сп. Ляхновічам з нуля з выкарыстаньнем процьмы крыніцаў. Атрымаецца, што з нэўтральнасьцю ўсё будзе добра. Я сам не прыхільнік выкарыстаньня «рокаў», але калі бачу, што гэта спрыяе разьвіцьцю і стварэньню добрых артыкулаў, то ня маю нічога супраць, каб яно было, тым больш хто ведае, як мы будзем размаўляць празь 10 гадоў: ліцэнзія ж вольная, з часам само вырашыцца, як трэба. Вядома, што пакуль ні пра якую замену артыкулаў пра гады на атрыкулы пра рокі і гаворкі не ідзе. Хаця ў Вікіпэдыі яшчэ столькі нявычытаных тэкстаў, што «рок» мог бы абзайздросьціцца. Часам трапляеш на артыкул, які тры гады ніхто ня бачыў, і там такооое. Але нешта я ўжо адхіліўся. —zedlik 00:35, 26 студзеня 2010 (UTC)

Скажы, як трэба перакладаць назвы артыкулаў зь імёнамі кшталту Лонг, Фрэнк Белнэп? Ці патрэбна ў назьве артыкула адлюстроўваць падвойнае імя? Здаецца ж так, але я неўпэўнены (можа было нейкае невядомае мне галасаваньне). --Jauhienij 10:14, 26 студзеня 2010 (UTC)

Не, такіх правілаў не існуе. Паводле пагадненьняў апускаць варта толькі імя па бацьку, але нічога такога, дзе было б яўна напісана пра імёны, няма. Я крыху палазіў па іншых артыкулах, тэндэнцыя атрымліваецца наступная: калі вядомыя два імёны, то абодва і запісваюцца, калі адно, то запісваецца адно (напрыклад, Шаблён:Віленскія ваяводы); калі існуе агульнараспаўсюджаны кароткі адпаведнік, то звычайна ён выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнай назвы артыкула, хаця ў тэксьце безумоўна згадваюцца ўсе імёны (напрыклад, Біл Гэйтс). Што тычыцца Лонга, то можна такім самым чынам, як з імёнамі беларускай шляхты, і паступіць, назваць артыкул як «Фрэнк Бэлнэп Лонг» (тым больш у рувікі таксама прыводзіцца такое імя), хаця «Фрэнк Лонг» таксама дапушчальны варыянт. То бок у гэтай сытуацыі глядзі ўжо на ўласны густ, абодва варыянты цалкам прымальныя. —zedlik 13:56, 26 студзеня 2010 (UTC)
Дзякуй. --Jauhienij 16:37, 26 студзеня 2010 (UTC)

Шаблён: Праслухаць[рэдагаваць крыніцу]

Ці складана будзе зрабіць адпаведнік шаблёну Template: Listen як у ангельскай вікі? Ён неяк больш зграбна выглядае, у параўнаньні з ужо існуючым. Я бы хацеў запампаваць першыя 30 сек Песьняроўскай «Пагоні» у артыкул пра Багдановіча. --Jauhienij 16:56, 26 студзеня 2010 (UTC)

Ну я на яго таксама вока паклаў, бо ён сапраўды лепшы. Па ідэі, калі такая функцыя рэалізаваная там, то і ў нас можна падобнае зрабіць. Паспрабую разабрацца, але, напэўна, толькі пад канец тыдня недзе, бо там, напэўна, грунтоўна трэба будзе разабрацца. Ну а з самім кавалкам песьні, калі ён будзе адпавядаць патрабаваньням з en:Wikipedia:Music samples, я думаю, праблемаў быць не павінна. —zedlik 22:31, 26 студзеня 2010 (UTC)
Нагадваю пра шаблён дзеля стымулю :) --Jauhienij 21:01, 21 лютага 2010 (UTC)
Так :) —zedlik 21:17, 21 лютага 2010 (UTC)
Зрабіў: {{Слухаць}}. Апісаньне дадатковых парамэтраў яшчэ перакладзенае ня цалкам, але шаблён ужо прыдатны да выкарыстаньня, на старонцы дакумэнтацыі ёсьць прыклады. —zedlik 01:43, 22 лютага 2010 (UTC)
Выдатна, дзякуй! З.ы. Ты можа ведаеш якую праграму, каб урэзаць ogg-ы файл? Стандартны муві-мэйкэр не падтрымлівае гэтае пашырэньне --Jauhienij 07:29, 22 лютага 2010 (UTC)
Не, ніколі не рэдагаваў такія файлы, таму ня ведаю. Думаю, калі ёсьць такія рэдактары, то варта шукаць у бок рэдактараў пад вольнымі ліцэнзіямі, бо ад іх у першую чаргу можна чакаць падтрымку гэтага фармату. Як варыянт яшчэ можна расьціснуць назад у wav з дапамогай стандартнай бібліятэкі ogg vorbis, абрэзаць любым гукавым рэдактарам і сьціснуць назад у ogg. —zedlik 11:56, 22 лютага 2010 (UTC)

Шаблён: Філёзаф[рэдагаваць крыніцу]

Для поўнасьці карціны варта было б зрабіць адпаведнік шаблёну:Філёзаф з рускай альбо з ангельскай Вікі. Разумею, што ты заняты. Проста каб было на вачох. --Jauhienij 20:10, 28 студзеня 2010 (UTC)

Так, дзякуй, з галавы вылецела. Трэба яго зрабіць. —zedlik 02:11, 31 студзеня 2010 (UTC)
Зрабіў: Шаблён:Філёзаф. —zedlik 22:50, 14 лютага 2010 (UTC)

Вітаю. Ці ёсьць магчымасьць запусьціць робата, што б пашукаў усіх артыкулаў, якія не зьмяшчаецца тэксту «Катэгорыя:» ? Часам удзельнікі робяць накіды артыкулаў, але не дадаюць катэгорыі. Я стараюся дадаваць іх, але не заўсёды маю час і гэтыя артыкулы губяцца. Калі б робат яе найшоў, мог б дадаць :Катэгорыю:?, што б іх адзначыць на будучае. Bocianski 15:17, 30 студзеня 2010 (UTC)

Так, слушная ідэя. Ёсьць старонкі накшталт Спэцыяльныя:Некатэгарызаваныя старонкі, але наколькі разумею, у іх не ўключаюцца старонкі з шаблёнамі накідаў, катэгорыі з шаблёнаў (але тут трэба падумаць, бо часам ёсьць і слушныя катэгорыі) і г.д. --EugeneZelenko 15:35, 30 студзеня 2010 (UTC)
Я так разумею, што туды ўключаныя ня ўсе старонкі, бо прынамсі існуе шмат некатэгарызаваных старонак у прасторах назваў удзельнікаў, якіх там няма. Відаць, існуюць нейкія абмежаваньні. —zedlik 02:26, 31 студзеня 2010 (UTC)
Прывітаньне. Я паглядзеў API, але атрыманьня артыкулаў без катэгорыяў там няма. Тэарэтычна, можна паспрабаваць прайсьціся па ўсіх старонках і атрымаць для кожнай сьпіс катэгорыяў (такая магчымасьць існуе), але трэба высьветліць, ці трапляюць туды катэгорыі, якія дадаюцца шаблёнамі. Сам па сабе такі робат будзе не зусім трывіяльным, але я паспрабую як-небудзь і паведамлю, калі што выйдзе, але, напэўна, не ў бліжэйшы час. —zedlik 02:26, 31 студзеня 2010 (UTC)

Аказалася крыху прасьцей, чым я думаў, таму калі пашанцуе, то сёньня ўвечары будзе сьпіс. Калі не пашанцуе, то будзе пазьней, але будзе :) —zedlik 09:52, 31 студзеня 2010 (UTC)

Дарэчы, а на ToolServer гэткага інструмэнту яшчэ няма? Варта было б пашукаць… --EugeneZelenko 15:43, 31 студзеня 2010 (UTC)
Знайшоў толькі адну прыладу [3], але яна працуе толькі для ангельскай Вікіпэдыі, а публікаваць выточны код аўтар адмаўляецца. Усё астатняе альбо не працуе, альбо не знаходзіцца. Відаць, з гэтым тупік, хаця сапраўды было б зручней. —zedlik 19:22, 31 студзеня 2010 (UTC)

Зрабіў: Удзельнік:Zedlik/Артыкулы без катэгорыяў. Думаю, сьпіс будзе лепей за расстаноўку катэгорыяў у самі артыкулы (ды і хутчэй). Няісныя катэгорыі ня ўлічваліся (прыведзеныя побач з назвай артыкула); таксама ня ўлічваліся схаваныя катэгорыі і катэгорыі, назвы якіх пачынаюцца з «Вікіпэдыя:» (апроч Катэгорыя:Вікіпэдыя:Неадназначнасьці). Калі каму-нубудзь спатрэбіцца перагенэраваць сьпіс, то дайце ведаць, калі ласка. Але магчыма яшчэ што выйдзе з генэраваньнем гэтага сьпісу на тулсэрвэры ў рэальным часе. —zedlik 02:02, 1 лютага 2010 (UTC) — неактуальна. —zedlik 15:29, 1 лютага 2010 (UTC)

Вось яшчэ адзін сьпіс: артыкулы зь няіснымі катэгорыямі: Удзельнік:Zedlik/Артыкулы зь няіснымі катэгорыямі. —zedlik 12:48, 1 лютага 2010 (UTC)

  • Канчатковы вынік: прылада на тулсэрвэры ў рэжыме рэальнага часу — http://toolserver.org/~wizardist/uncatarticles/ — усе некатэгарызаваныя артыкулы зьмяшчаюцца сюды. Дзякуй Wizardist’у. —zedlik 15:29, 1 лютага 2010 (UTC)

Цікава. Два артыкулы, два тое жа самыя інфабоксы. У адным артыкуле відаць катэгорыю Катэгорыя:Асобы па альфабэце й Катэгорыя:Чартарыскія спачатку, ў другім ужо не. Лічу, што прычына ў карыстаньню шаблёнам нарадзіўся, які выкарыстаў у другім прыпадку. Калі будзе час, глядзі калі ласка, як гэта паправіць. Bocianski 18:29, 30 студзеня 2010 (UTC)

Так, справа менавіта ў выкарыстаньні шаблёну {{Нарадзіўся}} — катэгорыі дадаюцца ў атрыкул у такой пасьлядоўнасьці, у якой яны зьяўляюцца ў самім артыкуле. Зьмяніў шаблён {{Кінэматаграфіст}}, цяпер Катэгорыя:Асобы па альфабэце ідзе першай у абодвух артыкулах. —zedlik 03:00, 31 студзеня 2010 (UTC)

Абраны артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, я разабраўся з выявамі ў артыкуле пра Багдановіча. Можна абіраць. --Jauhienij 03:01, 31 студзеня 2010 (UTC)

Дзякуй. Я тады пакуль запытаюся там у гутарках, ці ёсьць у каго пытаньні. Калі няма, то будзе выбраным артыкулам лютага. На мой погляд, цяпер усё добра. —zedlik 03:14, 31 студзеня 2010 (UTC)
Слухай, а калі я ў музэі Багдановіча знайду дакумэнт аб яго нараджэньні ў Рас. імпэрыі, мне рабіць фотздымак? --Jauhienij 21:56, 31 студзеня 2010 (UTC)
Думаю, будзе толькі лепей. Я паспрабаваў пашукаць падобныя дакумэнты, яны не ахоўваюцца аўтраскім правам як афіцыйныя дакумэнты Расейскай імпрэрыі — Файл:Паспорт дорожный 1915.jpg, Файл:Prostitution passport Russian Empire 1904 front.jpg — таму ніякіх праблемаў з публікацыяй і дакумэнта пра нараджэньне быць не павінна. —zedlik 22:09, 31 студзеня 2010 (UTC)
Можа заўтра зайду і нахабна папрашу іх ўсё алічбаваць :)) --Jauhienij 22:17, 31 студзеня 2010 (UTC)
Калі так проста пагодзяцца, то будзе выдатна! :) —zedlik 22:24, 31 студзеня 2010 (UTC)

А чаму спасылка на Багдановіча ў вакне выбраных артыкулаў на галоўнай старонцы адсылае да Летувы? --Jauhienij 04:41, 1 лютага 2010 (UTC)

Я памыліўся, а вынік, відаць, закэшаваўся. Скінуў кэш, цяпер усё мусіць быць добра. Дзякуй за выпраўленьне! —zedlik 06:41, 1 лютага 2010 (UTC)

Пазначэньне асобаў на фотаздымках[рэдагаваць крыніцу]

Ці магчыма ў нас зрабіць функцыю пазначэньня асобаў на фотаздымках (падобна як уКантакце)? Вось прыклад з ангельскай Вікі? --Jauhienij 18:38, 1 лютага 2010 (UTC)

Чытайце пра тэг <imagemap /> :) Wizardist г 19:00, 1 лютага 2010 (UTC)
Сапраўды, гэта imagemap, усе палігоны мусяць быць апісаныя, каардынаты вылічваюцца ўручную, магчымасьці зьмяніць памер выявы няма, бо ўсе каардынаты трэба будзе пералічваць наноў, атрымліваецца вось такі код [4] з усімі гэтымі лічбамі і разьметкай. Карацей, прыемнага ў гэтым вельмі мала, хаця працаваць і ў нас будзе, нічога зь ім ня зробіцца, калі проста скапіяваць. —zedlik 20:59, 1 лютага 2010 (UTC)
Зразумела, дзякуй. --Jauhienij 21:03, 1 лютага 2010 (UTC)
Трэба чакаць, пакуль зробяць штосьці накшталт Image Annotations, што ў Commons, каб паказвалася ў артыкулах. :) Wizardist г 21:18, 1 лютага 2010 (UTC)
Наколькі я памятаю, там гэта зроблена асобным плагінам і працуе толькі на старонцы выявы, а не ў артыкуле. Хаця, магу памыляцца, я моцна ў сутнасьць не ўдаваўся. Хаця калі зробяць, будзе файна :) —zedlik 21:53, 1 лютага 2010 (UTC)

Навігацыйная табліца з руйнуючыміся групамі[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць адпаведнік такога кшталту шаблёну (1)? Планую зрабіць аналіз кожнага верша Багдановіча. --Jauhienij 22:33, 1 лютага 2010 (UTC)

Здаецца, не. Прынпмсі, я пра існаваньне такога ня ведаю. А звычаная табліца (ru:Шаблон:Произведения Эдгара Аллана По) сюды не падыдзе? Хаця твораў там сапраўды шмат. —zedlik 22:38, 1 лютага 2010 (UTC)
Аналіз "папахівае" арыгінальным дасьледваньнем. ;) Таму загадзьдзя чакаю на крыніцы. :) А шаблён як шаблён. Толькі, як я зразумеў, тамака кожны сьпіс - абавязкова згортваемы. :( Wizardist г 22:40, 1 лютага 2010 (UTC)
На кожны верш Багдановича ёсьць камэнтары. У 3-х томніке дакладна. Не кажучы пра публіцыстычныя артыкулы і паэмы. --Jauhienij 22:43, 1 лютага 2010 (UTC)
Можна і проста табліцай, толькі яна будзе дужа вялікай. Згортваемы сьпіс выглядае неяк прывабней. --Jauhienij 22:45, 1 лютага 2010 (UTC)
Ну там вельмі грувасткі шаблён. Магчыма, як-небудзь пазьней, але ня зараз. —zedlik 23:12, 1 лютага 2010 (UTC)

Шаблён: Славутасьць[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць, каб каардынаты адлюстроўваліся ў самім шаблёну? --Jauhienij 16:20, 4 лютага 2010 (UTC)

Там трэба крыху перарабіць шаблён і спосаб заадваньньня каардынатаў, але пакуль артыкулаў, якія выкарыстоўваюць такі шаблён няшмат, таму мусіць быць нескладана, пагляджу. Дарэчы, можа і лякалізацыйную мапу варта таксама дадаць? —zedlik 20:51, 4 лютага 2010 (UTC)
Выдатная ідэя. Было б даволі наглядна. --Jauhienij 20:52, 4 лютага 2010 (UTC)
Тады дадам і яе. —zedlik 20:54, 4 лютага 2010 (UTC)
Зрабіў, выглядае цяпер наступным чынам: Бабруйская фартэцыя. —zedlik 00:48, 5 лютага 2010 (UTC)
Выглядае выдатна! Толькі чамусьці каардынаты два разы дублююцца, у самім шаблёну, і ўверсе.--Jauhienij 05:24, 5 лютага 2010 (UTC)
Звычайна так робіцца, з разьмяшчэньнем каардынатаў уверсе артыкула і ў шаблёне, у нас ёсьць такія шаблёны, і ў іншых Вікіпэдыях (ru:Минск, en:St Patrick's Cathedral, Dublin). Хаця можна прыбраць, мне гэта ня надта прынцыпова. —zedlik 19:12, 6 лютага 2010 (UTC)

Шаблён: Аніманга[рэдагаваць крыніцу]

Заўважыў, што ў нас пачалі зьяўляцца артыкулы на тэму японскай культуры. Цябе на зацемку шаблён en:Template:Infobox_animanga. Мяркую, што ён спатрэбіцца. --Jauhienij 22:49, 6 лютага 2010 (UTC)

Добра. —zedlik 22:52, 6 лютага 2010 (UTC)

Мяркую, варта перанесьці гэты файл у Commons. --Red_Winged_Duck 14:12, 25 лютага 2010 (UTC)

Рацыя, перанёс. —zedlik 21:08, 25 лютага 2010 (UTC)
Zedlik/2010
англ. Buggy

Заўважыў, што пасьля слова ў таблічцы стаіць лішні апостраф, якога там быць не павінна. --Jauhienij 21:03, 27 лютага 2010 (UTC)

Шаблён парамэтар {{{Арыгінал імя}}} і так курсівам робіць. Тут два выйсьця: без курсіву вызначаць парамэтар, ці выправіць шаблён, каб усё самому рабіць. Wizardist г 22:42, 27 лютага 2010 (UTC)
Калі самастойна выправіць, то навернецца выкарыстаньне гэтага парамэтру ў іншых артыкулах. Прасьцей будзе ўвесьці дадатковы парамэтар для пазначэньня мовы. —zedlik 14:14, 28 лютага 2010 (UTC)
У гэты парамэтар немагчыма дадаваць тэкст зь вікі-разьметкай. Калі ёсьць неабходнасьць пазначыць мову, то трэба будзе ўвесьці дадатковы асобны парамэтар, іначай ніяк (дакладней, ёсьць спосабы абыходу, але лепей імі не карыстацца). —zedlik 14:14, 28 лютага 2010 (UTC)

Цяпер зразумеў. Лішні курсіў ставіў. --Jauhienij 14:31, 28 лютага 2010 (UTC)

Яно падыдзе як часовы варыянт, бо канструкцыі кшталту «[[ангельская мова|англ.]] Buggy» лепей паказваць праз асобны шаблён (зьвязана з дадаваньнем тэхнічных зьвестак з пазначэньнем коду мовы для тэксту «Buggy»). Але пакуль такіх шаблёнаў няма, думаю, зьявяцца праз пэўны час. —zedlik 14:36, 28 лютага 2010 (UTC)

А можна зрабіць тло шаблёну poem/ для цытаваньня вершаў шэрым, як у расейскай вікі? альбо любым каляровым? --Jauhienij 20:16, 28 лютага 2010 (UTC)

А ў нас ёсьць такі шаблён? Нешта ў мяне не атрымалася знайсьці. —zedlik 21:09, 28 лютага 2010 (UTC)
Гэта спэшл тэг. <poem />. Wizardist г 21:28, 28 лютага 2010 (UTC)
Зразумела, займуся. —zedlik 00:41, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Нагадваю для стымулу :) --Jauhienij 16:25, 13 сакавіка 2010 (UTC)
Палез глядзець і выявілася, чаму з самага пачатку нічога не атрымалася знайсьці. Я так разумею, што патрэбнае выкарыстаньне як, напрыклад, у ru:Дроздовская дивизия або ru:Первый Кубанский поход, так? У такіх выпадках шэры фон з-за таго, што тэг <poem> зьмещчаны ў апісаньне выявы з шэрым фонам, а тэг <poem> сам па сабе ніякага колеру ня мае і займае ўсю шырыню старонкі, а не шырыню зьмешчанага ў яго тэксту. Карацей, нічога тут ня выйдзе. Бачу 2 выйсьця: або дадаваць вершаваныя тэксты аналягічным чынам праз выяву, як гэта зроблена ў рувікі, альбо зрабіць адмысловы шаблён для вершаў, калі такое магчыма, і карыстацца ўжо ім. Паспрабую другое. —zedlik 17:32, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Зрабіў шаблён: {{Верш}}, там ёсьць пара прыкладаў. —zedlik 19:15, 14 сакавіка 2010 (UTC)

А можна зрабіць, каб тэкст (накшталт У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых... унізе) адлюстроўваўся пасьля таблічкі зь вершам?

Можна, але мне здаецца, што тады трэба сам верш іначай афармляць. Рамка і дробны шрыфт падыходзіць для ўстаўкі ўбаку ад тэксту дадатковых зьвестак («заўвагаў на палях»), якія можна прыбраць і фактычна нічога ня зьменіцца. А калі афармляць верш як асобны твор і частку артыкула, то, мне здаецца, лепей будзе прыбраць рамку і зрабіць простае афармленьне, як напрыклад, у цытатаў у {{Цытата}}, толькі без двукосься, вядома. —zedlik 19:56, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Так, можна і так зрабіць. Проста паглядзіце артыкулы пар Пана Тадэвуша і Бадлера. Аформіць тыя цытаты немагчыма гэтым шаблёнам. --Jauhienij 20:15, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Рацыя, зраблю для такіх выпадкаў асобны шаблён. —zedlik 20:18, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Зрабіў: новы шаблён {{Верш}}, папярэдні перанёс у {{Картка верша}}. —zedlik 21:40, 14 сакавіка 2010 (UTC)
  • Выдатна. Дзякуй за працу. --Jauhienij 15:00, 15 сакавіка 2010 (UTC)

Абнаўленьне стыляў[рэдагаваць крыніцу]

Глядзі мой monobook.css. Палову, здаецца, ты ноччу дадаў. Але вось шашачкі і празрыстае тло абвестак зьверху — можна дадаць. Плюс яшчэ падумаць, што зрабіць. Wizardist г 19:00, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Не разумею, чаму яно ў цябе непразрыстае. Трэба будзе ў код залезьці. —zedlik 23:04, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Напэўна твая вопраткаопэра спадкуе тло, хоць і не павінна (бо там, здаецца, яўна ўказваецца белы колер). Wizardist г 23:11, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Правяраў учора ў розных браўзэрах, нічога анамальнага не заўважыў. Трэба будзе больш пільна паглядець. —zedlik 23:15, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Request to use photo of Minsk[рэдагаваць крыніцу]

Zedlik, McGraw-Hill wishes to use your photo of Miensk dated 12 september 2009 in a college textbook. Please email me at shirley_lanners@mcgraw-hill.com for details. Thank you! Shirley Lanners, Permissions Coordinator for McGraw-Hill CLS

Hello Shirley. If the photo you are talking about was released under CC-BY-SA license, you are free to use it for any purpose if the picture will be attributed. See license description page for detail. —zedlik 13:38, 6 сакавіка 2010 (UTC)

ВікіТабліца[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што варта было б ужо стварыць асобны стылізаваны шаблён ВікіТабліца, бо class="wikitable" мае відавочныя хібы з водступамі. За ўзор можна ўзяць шаблён {{prettytable}}:

Клясыфікацыя па міжнародным рэглямэнце радыёсувязі
Даўжыні хваль Назва дыяпазону Паласа частот Назва паласы Ужываньне
100 — 10 Мм Дэкамэгамэтровыя 3 — 30 Гц Вельмі нізкія (ВНЧ; ELF) Сувязь з падводнымі лодкамі
Клясыфікацыя па міжнародным рэглямэнце радыёсувязі
Даўжыні хваль Назва дыяпазону Паласа частот Назва паласы Ужываньне
100 — 10 Мм Дэкамэгамэтровыя 3 — 30 Гц Вельмі нізкія (ВНЧ; ELF) Сувязь з падводнымі лодкамі
Дык можа ёсьць сэнс палепшыць wikitable, чым ствараць два асобныя стылі для адных і тых жа мэтаў? —zedlik 00:38, 13 сакавіка 2010 (UTC)
Рацыя. Можна і так. --Jauhienij 13:41, 13 сакавіка 2010 (UTC)
Файна, тады так і зробім. Тады каб удакладніць, як менавіта трэба зьмяніць wikitable? Дадаць водступы ў ячэйках табліцы, што яшчэ? Памер шрыфту пакінуць як цяпер або зьменшыць да 85%, як у prettytable? —zedlik 19:20, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Прапаную паменшыць па ўзоры prettytable --Jauhienij 20:19, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Добра, тады так і зробім. —zedlik 20:22, 14 сакавіка 2010 (UTC)

Трэба дадаць у гэты код {{Commons||выгляд=міні}} слова Category:, накшталт {{Commons|Category:|выгляд=міні}}

Асабіста я мяркую, што ў артыкулы ў большасьці выпадкаў лепш па магчымасьці дадаваць спасылку на старонку ў Сховішчы, а не на катэгорыю. Wizardist г 22:09, 11 сакавіка 2010 (UTC)
Зь іншага боку, Сховішча на тое і Сховішча, што гэта хутчэй сьпіс файлаў, чым старонкі па рознай тэматыцы, а катэгорыі абнаўляюцца прасьцей і лепш. Таму мяркую, што спасылкі на старонку можна даваць, калі няма адпаведнай катэгорыі. --Red_Winged_Duck 10:54, 12 сакавіка 2010 (UTC)
Катэгорыі — асноўны шлях арганізацыі файлаў у Commons. Старонкі — другасны, у іх меней файлаў, няма падкатэгорый, абнаўляюцца ўручную (калі абнаўляюцца ўвогуле). --EugeneZelenko 14:39, 12 сакавіка 2010 (UTC)
Згодны з вышэйпрыведзенымі аргумэнтамі: у асобных старонак пакуль вельмі шмат недахопаў. —zedlik 00:32, 13 сакавіка 2010 (UTC)
Рацыя, дадаў. Таксама была такая думка, а пасьля з галавы вылецела. —zedlik 00:32, 13 сакавіка 2010 (UTC)

Паляпшэньні Вікіфікатара[рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з масавым імпартам артыкулаў варта было бы зрабіць паляпшэньні ў Вікіфікатары (дарэчы калісьці абмяркоўвалі :-):

  • замены магічных словаў (асабліва для файлаў)
  • замены выклікаў шаблёнаў lang- -> мова-

Вядома, калі будзе час. Дзякуй.

EugeneZelenko 13:54, 15 сакавіка 2010 (UTC)

Здаецца, для робата гэта абмяркоўвалі, але магу памыляцца :) Згодны, для Вікіфікатара таксама будзе карысна. Зрэшты, у мяне ў робаце для аўтафарматаваньня амаль усё гатова, але былі пару затыкаў — адзін з моўнымі шаблёнамі для скарочаных назваў, і другі, ужо ня памятаю які — з-за якіх усё спынілася. Трэба будзе давесьці да канца. —zedlik 21:45, 15 сакавіка 2010 (UTC)

Два шаблёна-карткі ў адным арткуле[рэдагаваць крыніцу]

Ці дарэчна выкарыстоўваць два шаблёна-карткі ў адным артыкуле (напрыклад у артыкуле Адам Міцкевіч)? --Jauhienij 22:50, 17 сакавіка 2010 (UTC)

Я б не выкарыстоўваў, бо як па мне, выглядае ня вельмі. Думаю, лепшым, варыянтам было б дадаць усе гэтыя «шляхетныя» палі ў асноўны шаблён (пісьменьнік, палітык і г. д.). Неяк я паспрабаваў павыпраўляць, але на ўсё мяне не хапіла. Выдаляць таксама, мне здаецца, ня варта, бо там добрыя зьвесткі. Спадзяюся, з часам перанясем усё ў адзін шаблён. —zedlik 22:55, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Можна зрабіць гэтак, каб картку пра шляхту можна было інтэграваць: калі пазначаны адмысловы парамэтар, не выводзіць {| і |}, а ў першую картку дадаць парамэтар, куды можна інтэграваць іншыя шаблёны: першая картка, фактычна - табліца, таму даданьне радкоў у wiki-фармаце нічога кепскага ня зробіць. У выніку ідзе табліца асноўнай карткі, а патом з магічным парамэтрам у першую картку дадаецца другі шаблён, вынік якога - працягненьне табліцы. Пра стылі, гэта ўжо ў каго як фантазія будзе працаваць :) Wizardist г 23:29, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Калі хтосьці зможа гэта ўвасобіць, то можна ў Шаблёну:Пісьмньнік зрабіць такую ж фішку з катэгорыямі Паўплывалі і Паўплываў на аб чым я ўжо пісаў. --Jauhienij 23:32, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Рацыя, варта. Я думаў, гэта ўжо зроблена, але сапраўды не, трэба дадаць. Хаця на маю думку, гэтая назва ня вельмі (Паўплывалі і Паўплываў на), можа як зь філёзафамі? Там Наступнікі і Аказалі ўплыў. Але якія ў пісьменьніка могуць быць наступнікі? Ня ведаю... —zedlik 23:39, 17 сакавіка 2010 (UTC)
Можна як часовае разьвязаньне, але па мне гэта падпоркі і мыліцы :) Калі рабіць, то ўжо хай нармальна будзе, ды і табліцы ў розных шаблёнах розныя, там я бачыў некалькі спалучэньняў параў шаблёнаў было. У прынцыпе, там ня шмат працы, проста што манатонная. —zedlik 23:39, 17 сакавіка 2010 (UTC)

адрас электроннай пошты ў устаноўках адміністратараў[рэдагаваць крыніцу]

На старонцы Вікіпэдыя:Адміністрацыя, ў сэкцыі Сьпіс адміністратараў і адміністратарак, пры назьве кожнага адміністратара ёсьць спасылкі даслаць ліст. Яны аднак працуюць толькі калі удзельнікі пазначаюць ў сваіх устаноўках адрас электроннай пошты. Калі хто так не зрабіў, карыстаньне гэтакай спасылкай генэрыруе старонку Памылка. Цяпер адрасоў не пазначылі: Czalex, Red Winged Duck ды Vojt V. Варта падумаць, ці гэта ёсьць абавязак адміністратара і што з гэтым зрабіць. У лютым 2009 году ў польскай Вікіпэдыі былі пазбаўленыя статусу адміністратара 8 удзельнікаў, якія не ўключылі адрасоў (праўда, і так былі малаактыўныя). Bocianski 23:24, 24 сакавіка 2010 (UTC)

Слушнае патрабаваньне, якое не цяжка выканаць. Магчыма, што электронная пошта недаступная з-за зьменаў з абавязковым пацьверджаньнем адрасу. Дарэчы пра галасаваньні на статус адміністратараў у Commons пра гэта заўсёды нагадваецца. --EugeneZelenko 14:00, 25 сакавіка 2010 (UTC)
Перапрашаю за позьні адказ. Як бачна, цяпер сытуацыя на траціну зьмянілася :) Магчыма, сапраўды варта ўвесьці такое патрабаваньне, але з майго пункту глежданьня яно не зьяўляецца прынцыповым: удзельнік можа зьвярнуцца ў гутаркі да адміністратара. Адзінае, гэта ня можа зрабіць заблякаваны ўдзельнік, але ў такім выпадку, ён можа зьвярнуцца да любога іншага адміністратара, пры патрабаваньні абскарджаньня блякаваньня гэта будзе нават лепей. А ў іншым — справа адміністратара пазначаць адрас ці не. Пакуль я ня бачу перавагаў або недахопаў у пазначэньні альбо непазначэньні адрасу для адпраўкі паведамленьняў і, шчыра кажучы, не зусім разумею, навошта такое патрабаваньне зьяўляецца абавязковым у іншых разьдзелах. Ці існуюць якія аргумэнты на карысьць гэтага? —zedlik 01:16, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Для мяне не. Паводле мне удзельнік павінен мець права да непазначэньня адрасу. Варта толькі падумаць, што зробіць з гэтай старонкай. Ці прыбраць там спасылкі пры гэтых 3 адмінаў? А можа яны не ведаюць аб гэтым, а можа б і хацелі адрас падаць? Трэба нешта зрабіць, так ці так, што б не было некарэктных спасылак. Bocianski 10:27, 28 сакавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Карціна[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць гэты шаблён па прыкладу en:Template:Infobox Painting? --Jauhienij 12:58, 28 сакавіка 2010 (UTC)

Так, зараз зраблю. —zedlik 13:16, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Зрабіў: {{Карціна}}. —zedlik 14:37, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Дзякуй вялікі. Выправь 365.76 × 548.64× 144, каб было 365.76 × 548.64 × 144 --Jauhienij 14:46, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Можа наогул зрабіць як там 365.76 cm × 548.64 cm (144 in × 216 in) (дзюймы па-беларуску цалі) --Jauhienij 14:47, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Так, з прагалам рацыя. З цалямі там такі крыху зубадрабільны код. Зрэшты, я іх адмыслова прыбраў, бо памеры ў цалях (футах, мілях) беларусам абсалютна не зразумелыя, а ў ангельскім шаблёне і цалі, і сантымэтры для амэрыканскіх і эўрапейскіх наведвальнікаў адпаведна. Ці яны нам сапраўды патрэбныя? —zedlik 14:54, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Сапраўды лепш пакінем так. Дзякуй. --Jauhienij 15:54, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Файна. Дарэчы, памеры я таксама прыбраў на выпадак, калі памеры будуць вымярацца ў мэтрах, напрыклад, ці ў якіх іншых спэцыфічных велічынях, таму іх трэба ў шаблёне пазначаць яўна. Калі гэта па якіх-небудзь прычынах нязручна, то можна зрабіць, каб «см» дадавалася ў шаблёне аўтаматычна, але тады ў парамэтрах трэба будзе задаваць толькі значэнье ў лічбах, без адзінкі вымярэньня. —zedlik 16:06, 28 сакавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Навігацыйная табліца[рэдагаваць крыніцу]

Можа зрабіць колеры гэтага шаблёну па змоўчваньню такімі ж як і ў ангельскай Вікі (колер загалоўка, групаў)? --Jauhienij 17:00, 29 сакавіка 2010 (UTC)

Wizardist таксама ў форуме прапаноўваў яе перафарбаваць крыху, але ніякага жаданьня ў мяне корпацца ў гэтых усіх стылях. Калі хто зьменіць — то я ня супраць. Пакуль пазначу для сябе гэта, можа калі дабяруся. —zedlik 22:21, 29 сакавіка 2010 (UTC)
Зараз заглянуў у en:Template:Navbox, трэба разьбірацца зь ім і пераносіць. Даклданей, усю кагорту navbox'аў: і ўкладзеныя, згортваемыя і г. д. Wizardist г 13:11, 30 сакавіка 2010 (UTC)
Як па мне, то рацыя, яны зручнейшыя за нашыя. Калі раптам зробіш (ці хто іншы) — паведамі, калі ласка, дадам адпаведныя скрыпты/стылі. —zedlik 20:08, 30 сакавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Мультфільм[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, у вольны час шаблён ru:Шаблон:Мультфильм па расейскаму ўзору --Jauhienij 12:43, 30 сакавіка 2010 (UTC)

Зрабіў: {{Мультфільм}}. —zedlik 00:51, 4 красавіка 2010 (UTC)

Наконт начных цёрак[рэдагаваць крыніцу]

Карацей, вось у ангельскай ВП даволі добра адзначаныя адрозьненьні, маўляя нашымі паняткамі, паміж правіламі і рэкамэндацыямі. Wizardist г 13:21, 5 красавіка 2010 (UTC)

Так, дзякуй. Дык можа тады проста зрабіць такую старонку, дзе пазначыць, што рэкамэндацыі маюць менавіта такі сэнс, які маюць (то бок тоесныя ангельскім гайдлайнам), чым шукаць няісных адпаведнікаў? —zedlik 13:24, 5 красавіка 2010 (UTC)
Кшталту «ня трэба разумець рэкамэндацыі ў іх буквальным тлумачэньні»? :) Ну, карацей, трэба. Але гэта мусіць быць асобнае правіла. Wizardist г 13:32, 5 красавіка 2010 (UTC)
Кшталту таго :) Запытаюся пакуль у форуме. —zedlik 13:35, 5 красавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Музычны гурт[рэдагаваць крыніцу]

Паглядзі, калі ласка, Абмеркаваньне шаблёну:Музычны гурт --Jauhienij 20:51, 5 красавіка 2010 (UTC)

Так, я бачыў, крыху пазьней, можа заўтра. —zedlik 20:52, 5 красавіка 2010 (UTC)
Добра, дзякуй. --Jauhienij 20:54, 5 красавіка 2010 (UTC)
Зрабіў. —zedlik 20:37, 18 красавіка 2010 (UTC)

Шаблён:Авіякатастрофа[рэдагаваць крыніцу]

Накатай, калі ласка, у спрошчаным выглядзе шаблён пар авіякатастрофы па прыкладу en:Template:Infobox_Aircraft_occurrence --Jauhienij 12:30, 10 красавіка 2010 (UTC)

Зрабіў: {{Авіякатастрофа}}. —zedlik 16:11, 10 красавіка 2010 (UTC)

Як назваць катэгорыі, ў якае можна б дадаваць біяграфіі людзей, якія працавалі: 1) ў канцылярыі (адміністрацыі) прэзыдэнта Польшчы? 2) ў дзяржаўнай кантролі Польшчы?

Bocianski 23:23, 10 красавіка 2010 (UTC)

Прывітаньне. Ня бачу нічога больш удалага за «Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы» (або канцылярыі замест адміністрацыі — на ўласны густ). Наконт другога не зусім упэўнены, але напэўна «Супрацоўнікі Службы дзяржаўнага кантролю Польшчы». Ня ўпэўнены, бо не зусім уяўляю такую рэч. А як гэты другі пункт гучыць па-польску? —zedlik 23:35, 10 красавіка 2010 (UTC)
У 1919 годзе была створана дзяржаўная ўстанова па справам кантролі — Вышэйшая палата кантролі (Najwyższa Izba Kontroli). Pracownicy Najwyższej Izby Kontroli / Pracownicy Najwyższej Izby Kontroli Polski? Bocianski 23:42, 10 красавіка 2010 (UTC)
Знайшоў, Najwyższa Izba Kontroli будзе Вярхоўная кантрольная палата (прыклад ужываньня — [5]), адпаведна катэгорыя — «Супрацоўнікі Вярхоўнай кантрольнай палаты». Можна «Супрацоўнікі Вярхоўнай кантрольнай палаты Польшчы», але, здаецца, яна адна з такой назвай. У Беларусі была проста Кантрольная палата і іншых Вярхоўных я не знайшоў, таму тут таксама можна любы варыянт ужыць: альбо з назвай краіны, альбо без. —zedlik 00:01, 11 красавіка 2010 (UTC)
Thx. ~~

Пабач калі ласка, нешта ў шаблёне не працуе (паслядоўнасць катэгорыі, непатрэбная катэгорыя з прозьвішчам). Праблема відавочна ў канструкцыі Шаблён:Памёр (уключае шаблён Катэгорыя толькі ў артыкулах), але не ведаю, як яго перарабіць. Bocianski 21:43, 12 красавіка 2010 (UTC)

Так, наконт пасьлядоўнасьці катэгорыяў, справа ў шаблёне {{Памёр}}, бо ён дадае катэгорыі аўтаматычна. З-за таго, што гэтыя аўтаматычна даданыя катэгорыі ідуць раней за іншыя катэгорыі, яны адлюстроўваюцца ў самым пачатку. Раней атрымлівалася гэтага пазьбягаць, але тут прынцыповае пытаньне: альбо трэба адключыць аўтаматычнае дадаваньне катэгорыяў праз шаблёны і дадаваць усе катэгорыі ўручную — тады можна будзе зрабіць любую пасьлядоўнасьць (але гэта можа быць нязручна), альбо пакінуць аўтаматычнае дадаваньне катэгорыяў праз шаблёны і не зьвяртаць увагі на пасьлядоўнасьць. Магчыма, варта ўзьняць гэтую тэму ў форуме, але пасьлядоўнасьць катэгорыяў у артыкуле пра Юзафа Галера (там дзе памёр і ордэны) ніяк ня выправіць бязь зьменаў саміх гэтых шаблёнаў (але пасьля зьменаў трэба будзе дадаць адпаведныя катэгорыі ва ўсе артыкулы, дзе яны выкарыстоўваліся, бо яны адтуль зьнікнуць).
Што тычыцца катэгорыі з прозьвішчам, то пакуль не зразумеў, зараз пагляджу больш пільна. —zedlik 22:35, 12 красавіка 2010 (UTC)
Катэгорыю з прозьвішчам выправіў: справа была ў праблеме, апісанай у Абмеркаваньне шаблёну:Катэгорыя толькі ў артыкулах. Я зьбіраўся робатам выправіць але, але пакуль на выправіў. Трэба будзе. —zedlik 22:39, 12 красавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Вайсковы дзеяч[рэдагаваць крыніцу]

Можа крыху паменшыць шрыфт у гэтым шаблёне? Атрымліваецца неяк грувастка --Jauhienij 22:29, 12 красавіка 2010 (UTC)

Рацыя, зьменшыў. Але картку могуць яшчэ расьцягваць выявы ўзнагародаў: шаблён {{Блёк узнагародаў}} зьмяшчае па 3 узнагароды ў радок, а ў выпадку з артыкулам Юзаф Галер яны былі шырэйшыя, чым звычайна. У такіх выпадках проста трэба ўручную разьбіваць узнагароды, каб яны пераносіліся на новы радок. —zedlik 22:51, 12 красавіка 2010 (UTC)

Паводле працаўніка польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Славаміра Кальбарчыка, ў Курапатах у 3 пахаваньняў былі надзейныя прадметы амаль выключна несавецкай прадукцыі — польскай або чэхаславацкай, экспартаванай да Польшчы. Быў таксама вынайдзены грэбень з надпісам на польскай мове (Ciężkie chwile więźnia. Mińsk 25 04.1940. Myśl o was doprowadza mnie do szaleństwa.). Гэта можа значыць, што іх уладальнікі былі грамадзянамі Польшчы. Sławomir Kalbarczyk, Przedmioty odnalezione w Bykowni i Kuropatach świadczą o polskości ofiar, Biuletyn IPN Nr 10-11 (81-82), październik-listopad 2007, ISSN 1641-9561, ss. 47-54. Прашу дзесьці дапісаць. Bocianski 16:25, 18 красавіка 2010 (UTC)

Ого, пра грэбень з надпісам зьвесткі бачыў, але нідзе не было напісана, што надпісы былі зробленыя на польскай мове. Таксама сустракаў няпэўныя паведамленьні дзе згадвалася пра тое, што «былі пастаўленыя сьвечкі ля польскай магілы» (або нешта падобнае). Я думаю, нацыянальны складнік будзе дастаткова цікавымі зьвесткамі, але гэта прадмет, які можа выклікаць шмат спрэчак, таму стараўся абыходзіць гэтую тэму. Паспрабую пашукаць яшчэ крыніцы наконт гэтага і дадам зьвесткі ў артыкул, дзякуй! —zedlik 16:45, 18 красавіка 2010 (UTC)
Знайшоў спасылку і дадаў у Курапаты#Паходжаньне ахвяраў. —zedlik 23:16, 18 красавіка 2010 (UTC)
Можа прывесьці гэтыя цытаты і па-польску? --Jauhienij 04:54, 19 красавіка 2010 (UTC)
Рацыя, паспрабую дадаць. —zedlik 20:40, 19 красавіка 2010 (UTC)
Файна, дзякуй! --Jauhienij 20:50, 19 красавіка 2010 (UTC)
Дадай, калі ласка, інфармацыі як даехаць да Курапатаў (здаецца, можна на прыпынак Зялёны луг або, нават лепш, пяхотай з Цнянскага вадасховішча) і зьвесткі, дзе яны находзяцца паводле адміністрацыйнага падзелу (Бараўлянскі сельсавет?). Bocianski 18:11, 19 красавіка 2010 (UTC)
Добрая ідэя! Зараз дадам. —zedlik 20:40, 19 красавіка 2010 (UTC)
Толькі пра Цнянскае вадасховішча не пісаў, бо ня надта папулярнае гэта месца, ды і каб перайсьці кальцавую дарогу там ёсьць толькі адзін пераход: калі ў яго не патрапіць, то наступны толькі каля Зялёнага лугу, таму, напэўна, лепей будзе не дэзынфармаваць, бо той пераход я сам толькі па спадарожнікаваму здымку адшукаў. А пехатой праз кальцавую не пералезеш. —zedlik 21:47, 19 красавіка 2010 (UTC)
Можа й так. Пераход быў пры вуліцы Сасновы бор (бліз прыпынку Цна лініі 109а). Bocianski 22:01, 19 красавіка 2010 (UTC)
Твая праўда, паглядзеў больш уважліва, сапраўды там ёсьць пераход пад дарогай. Тады зараз дадам гэтыя зьвесткі таксама. —zedlik 22:56, 19 красавіка 2010 (UTC)

Вітаю. Ты ведаеш як тут разьмясьціць таблічку зь пералкдамі па цэнтру старонкі? --Jauhienij 09:41, 22 красавіка 2010 (UTC)

Зрабіў, дадаў margin: auto; Wizardist г 10:44, 22 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй! —zedlik 20:57, 22 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй! --Jauhienij 04:18, 23 красавіка 2010 (UTC)

Шаблён: Спойлер[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць адпаведны шаблён па ўзору польскай вікі? pl:Szablon:Spoiler

Зрабіў: {{Раскрыцьцё сюжэту}}. Там ёсьць 2 прыклады выкарыстаньня, для пачатку сэкцыі і для канца. Падрабязнае апісаньне ўжо пазьней. —zedlik 11:28, 2 траўня 2010 (UTC)
О, дзякуй вялікі. --Jauhienij 11:41, 2 траўня 2010 (UTC)

Commons і CommonsCat у катэгорыях[рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік:VolkovBot скарыстаўся стандартным робатам для даданьня спасылак у Commons у катэгорыях. У выніку часам атрымалася дзьве аднолькавых спасылкі. На жаль, пакуль уладальнік неактыўны. Мяркую, варта было бы стандартнага робата навучыць тутэйшым звычаям :-) Калі будзе час, калі ласка , паглядзі. Дзякуй. --EugeneZelenko 14:16, 16 траўня 2010 (UTC)

Так, сапраўды праблема. Калі гэта стандартны робат, то я так разумею, гэта pywikipedia? Проста зь пітонам у мяне адносіны пакуль ня склаліся, але я думаю, праблему варта будзе ўзьняць.
Дарэчы, пэўны час ужо крыва гляджу на абавязковае пазначэньне парамэтру выгляд у шаблёне {{Commons}}. Можа ёсьць сэнс зрабіць так, каб па змоўчаньні ў артыкулах шаблён заўжды быў згорнуты, у катэгорыях — заўжды поўны (рабіць праз вызначэньне прасторы назваў), а калі патрэбны іншы нестандартны выгляд, то вызначаць яго яўна праз парамэтар. Здаецца, так будзе зручней. —zedlik 16:05, 16 траўня 2010 (UTC)
Так, меў на ўвазе pywikipedia.
Пра розны выгляд {{Commons}} для розных прастораў назваў па змоўчваньні — цалкам згодзен. Гэтак сапраўды будзе прасьцей.
EugeneZelenko 13:44, 17 траўня 2010 (UTC)
Ага, зразумела. Паспрабую паглядзець, калі не атрымаецца, то там ёсьць старонка запытаў — можна будзе туды. Думаю, праблема будзе актуальнай ня толькі для нас.
І шаблён {{Commons}} паспрабую тады перарабіць на аўтаматычнае вызначэньне. —zedlik 09:24, 18 траўня 2010 (UTC)
Адправіў патч, думаю, у бліжэйшы час праблема мусіць вырашыцца, тады можна будзе выдаліць дубляваныя шаблёны. —zedlik 06:16, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Здаецца, праблемы больш няма. Зараз выдалю дубляваныя шаблёны і напішу Volkov, што можна працягваць дадаваньне шаблёнаў. —zedlik 17:57, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 18:10, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Ды няма за што, усё зрабіў, цяпер мусіць быць усё добра. —zedlik 22:30, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Вітаю. Зрабі, калі ласка, шаблён па ўзору en:Template:Infobox_VG --Jauhienij 16:49, 21 траўня 2010 (UTC)

Зрабіў: Шаблён:Кампутарная гульня. Апісаньне парамэтраў не перакладаў, бо надта там нудотна ўсё. Спадзяюся, назвы будуць зразумелыя самі па сабе. —zedlik 23:45, 21 траўня 2010 (UTC)
Так, вядома, дзякуй! --Jauhienij 04:16, 22 траўня 2010 (UTC)

Шаблён: Выдумленая лякацыя[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Зрабі, калі ласка, адпаведнік шаблёну Infobox fictional location з ангельскай Вікі --Jauhienij 05:41, 25 траўня 2010 (UTC)

Прывітаньне. Сёньня ўвечары зраблю. Толькі наконт назвы ня ўпэўнены, можа лепей будзе што-небудзь кшталту «выдуманая мясьціна»? —zedlik 07:08, 25 траўня 2010 (UTC)
Так. «Выдуманая мясьціна» будзе лепей. --Jauhienij 12:00, 25 траўня 2010 (UTC)
Зроблена — {{Выдуманая мясьціна}}. —zedlik 21:29, 26 траўня 2010 (UTC)
Дзякуй! А можна яшчэ зрабіць шжрую шапку для Крыніцы (Легенда пра Артура, як тут)--Jauhienij 21:39, 26 траўня 2010 (UTC)
Так, мусіла быць шэрай, гэта я памыліўся. Ці ўсё як трэба цяпер ў Камэлёт (замак)? —zedlik 22:03, 26 траўня 2010 (UTC)
  • Так, зараз супэр. Дзякуй! --Jauhienij 22:10, 26 траўня 2010 (UTC)
    Ды няма за што :) —zedlik 22:18, 26 траўня 2010 (UTC)

Шаблён: Выдуманы артэфакт[рэдагаваць крыніцу]

На дзіва ў ангельскай Вікі нават і такое ёсьць :-) Паглядзіце, калі ласка, ў вольны час en:Template:Infobox_fictional_artifact --Jauhienij 22:27, 26 траўня 2010 (UTC)

Ага, добра. —zedlik 22:30, 26 траўня 2010 (UTC)

Якую выбраць ліцэнзію для здымка чалавека, які загінуў у 1940 годзе, файл выканалі ў Польшчы перад 1939 годам? На ўсякі прыпадак даў Fair Use, але дакладна не ведаю, можа можна PD? Bocianski 22:09, 30 траўня 2010 (UTC)

Здаецца, вось. To zdjęcie jest w domenie publicznej ponieważ wedle Art.3 prawa autorskiego z 29 marca 1926 i Art. 2 prawa autorskiego z 10 lipca 1952 fotografie polskich autorów (lub które ukazały się po raz pierwszy w Polsce lub równocześnie w Polsce i za granicą) opublikowane bez wyraźnego zastrzeżenia prawa autorskiego przed zmianą prawa 23 maja 1994 nie podlegają ochronie - należy domniemywać, że są własnością publiczną. Wizardist г 22:25, 30 траўня 2010 (UTC)
Так, я пакуль шукаў тэрміны аховы. Паводле беларускага заканадаўства таксама PD, бо 50 гадоў ад даты публікацыі, калі аўтар невядомы, альбо жыцьцё + 50 гадоў пасьля сьмерці асобы на здымку, калі здымак зроблены на замову. Таму я мяркую, што можна пераносіць у Commons. Калі здымак упершыню быў апублікаваны ў Польшчы, то я мяркую, можна ўжыць commons:Template:PD-Polish. —zedlik 22:30, 30 траўня 2010 (UTC)
Дзякуй за дапамогу. Файл пераслаў, але лякальная копія хай пакуль што будзе. Пабачу, ці ніхто на команз не скасуе. Bocianski 22:59, 30 траўня 2010 (UTC)

Я ўсё думаў, чаму ў нас не працуе NavFrame як сьлед. І не зразумеў, чаму тут ён працуе, а ў маёй пясочніцы — не. Апынілася, штосьці здараецца, калі дадаецца кляса collapsed. Я яшчэ не глядзеў, што там менавіта здараецца, але паглядзі і ты.

І яшчэ, карыстаюся выпадкам: раптоўна сталі прападаць гузікі для прычыны рэдагаваньня. Пасьля Shift+R зьяўляюцца. А потым зноў зьнікаюць, як адчыню акно рэдагаваньня. Wizardist г 20:08, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Першае выправіў. Наконт другога — адпісаньне падобна як нібыта код дадаваньня гузікаў выконваецца раней, чым пасьпяваюць загрузіцца функцыі дадаваньня. Калі ня ўбачыш у наступны раз — скапіюй сюды апісаньні памылак з кансолі javascript. —zedlik 21:53, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Шаблён:Музычны альбом[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Сёньня заўважыў адрозьненьні памераў шапак у ангельскім шаблёне en:Infobox Album і нашым Шаблён:Музычны альбом. У нашага шапка больш тлустыя і бордэры крыху меншыя. Можаш зрабіць памер каляровага тла такімі, як у шаблёне музычны гурт? Глядзі адрозьнеьні: Showbiz і Muse --Jauhienij 22:21, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Прывітаньне. Выпавіў. Сапраўды, так лепей. —zedlik 23:03, 6 чэрвеня 2010 (UTC)

Глядзі артыкул Пан Тадэвуш. Раней кожны радок умяшчаўся ў адну лінію. Зараз чамусьці не. --Jauhienij 11:55, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

З width:auto; трэба пачараваць напэўна. Wizardist г 12:06, 10 чэрвеня 2010 (UTC)
Гэта з-за padding'аў унутры blockquote. Буду глядзець пасьля выходных ужо, калі ніхто раней ня вырашыць. —zedlik 21:39, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

Шаблён: Зброя[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, адпаведнік ангельскаму en:Template:Infobox weapon. У нас зьяўляюцца артыкулы на збройную тэматыку --Jauhienij 15:05, 11 чэрвеня 2010 (UTC)

Лепей асіміліяваць беларускамоўны шаблён be:Шаблон:Картка:Стралковая зброя --HK-47 15:21, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Ангельскі куды болей дасканалы. Wizardist г 16:15, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Ну не скажыце, я канешне лінгвіст не ахці які, алеж некаторые рэчы там адсутнічаюць. З другога боку, шаблён жа заўсюль можна падправіць --HK-47 16:33, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
У bewiki шаблён для пальнай зброі, у той час як у enwiki - унівэрсальны: і для пальнай зброі, і для артылерыі, халоднай зброі і іншага. Wizardist г 16:39, 11 чэрвеня 2010 (UTC)
Зразумела, у вас проста глабальныя пляны, гэта добра --HK-47 17:39, 11 чэрвеня 2010 (UTC)

Нагадваю дзеля стымулу :-) Пакуль артыкулаў па зброі няшмат будзе менш працы запаўняць картку для кожнай старонкі --Jauhienij 11:36, 23 чэрвеня 2010 (UTC)

Я як пагляджу на сьпіс парамэтраў, дык кепска робіцца :) Але паспрабую ўсё ж зрабіць. —zedlik 20:30, 23 чэрвеня 2010 (UTC)
Дапамагчы зь перакладам парамэтраў? --Jauhienij 13:46, 24 чэрвеня 2010 (UTC)
Там ня толькі ў іх справа :) Але я ўжо пачаў, паспрабую да канца выходных скончыць. —zedlik 01:56, 25 чэрвеня 2010 (UTC)

Амаль зрабіў, толькі апісаньне парамэтраў пакуль па-ангельску: {{Зброя}}. Зрэшты, ня так там усё і складана, ужо можна карыстацца, калі трэба :) —zedlik 02:06, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Дзякуй! --Jauhienij 07:16, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Калі ласка :*( Wizardist г 14:58, 12 чэрвеня 2010 (UTC)

гг :) —zedlik 20:30, 15 чэрвеня 2010 (UTC)

Новыя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Крыху прагадалі мы з новымі артыкуламі. Напрыканцы тыдню (дарэчы, чаму зь нядзелі?) бот стварае старонку для новага тыдню, але ня ўлічвае артыкулы, створаныя ў апошні дзень. Трэба пафіксіць. Wizardist г 20:07, 12 чэрвеня 2010 (UTC)

Адмыслова правяраў гэта у сябе, усё было добра. Імаверна, справа ў розьніцы часу, трэба будзе паглядзець. —zedlik 20:29, 15 чэрвеня 2010 (UTC)
Здаецца, цяпер усё добра. —zedlik 01:58, 25 чэрвеня 2010 (UTC)

Фундацыя «Вікімэдыя»[рэдагаваць крыніцу]

Трэба па ўсёй Вікіпэдыі адшукаць, дзе Вікімэдыя згадваецца, і выправіць у кананічную форму, наконт якой, здаецца, мы ўжо дамовіліся: Фундацыя «Вікімэдыя», Вікімэдыя (курсывам усё, што скланяецца). Wizardist г 20:16, 17 чэрвеня 2010 (UTC)

55 штук усягоzedlik 20:22, 17 чэрвеня 2010 (UTC)

Дзесяцігодзьдзі[рэдагаваць крыніцу]

Вось en:Template:Decadebox. Калі ласка, паглядзі калі будзе час :). Старонкі чакаюць шаблён, напрыклад, 1550-я. --Vera.tetrix 08:32, 28 чэрвеня 2010 (UTC)

Паспрабую :) —zedlik 13:11, 28 чэрвеня 2010 (UTC)

Новая рэдакцыя закону аб аўтарскім праве[рэдагаваць крыніцу]

Пабачыў учора ў навінах. На жаль, тэксту закону няма. --EugeneZelenko 13:39, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Я таксама ўчора шукаў. Пакуль няма. Wizardist г 13:50, 1 ліпеня 2010 (UTC)
О, дзякуй. У мяне атрымалася знайсьці наступны праект: [6]. Ніводнай даты там няма (калі не лічыць дату ў спасылцы), але ў канцы ёсьць „Признать утратившими силу: Закон Республики Беларусь от 16 мая 1996 года «Об авторском праве и смежных правах»“, таму, напэўна, гэта ён і ёсьць. —zedlik 13:52, 1 ліпеня 2010 (UTC)
Магчыма, яно. :) Цяпер гербы і сьцягі тэр.-адмін. адзінак - не аб’екты АП. Згодна гэтага праекту :) Wizardist г 13:58, 1 ліпеня 2010 (UTC)
Тады ёсьць добрыя навіны: Не являются объектами авторского права … почтовые марки … флаги, гербы административно-территориальных единиц Республики Беларусь
Нечакана, але тэрмін аховы — 50.
Свабоды панарамы няма.
EugeneZelenko 14:02, 1 ліпеня 2010 (UTC)
Тэрмін аховы і быў 50. Так, і свабоды панарамы не дадалася. Wizardist г 14:04, 1 ліпеня 2010 (UTC)
А як жа «агульна-чалавечыя каштоўнасьці» і «эўрапейскі выбар»? :-) Калі сур'ёзна, то ў адной з прапаноў зьменаў было 70 (без удакладненьня рэтраактыўнасьці). --EugeneZelenko 14:08, 1 ліпеня 2010 (UTC)
Так, прачытаў — зрабіў тыя ж высновы. Прынцыповых зьменаў ня ўбачыў, проста крыху дапрацавалі фармулёўкі да сучасных рэаліяў. Ну, што зробіш. —zedlik 14:14, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Паглядзі чаму тут шаблён не працуе цалкам? --Jauhienij 16:21, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Быў прапушчаны тып зброі: [7]. Тыпізаваныя парамэтры паказваюцца толькі для пазначаных тыпаў, бо ад тыпа залежаць подпісы пэўных агульных парамэтраў (напрыклад, патрон/снарад, даўжыня ствала/клінка). —zedlik 01:38, 2 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён: Верш[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Ты можаш у шаблёне верш прыбраць шэры blackquote і вярнуць выгляд да папярэдняй цытаты з дужкамі. Глядзі Зося (Пан Тадэвуш). Выглядае зусім нязграбна. --Jauhienij 15:54, 3 ліпеня 2010 (UTC)

Так, з гэтым трэба нешта рабіць... —zedlik 21:50, 5 ліпеня 2010 (UTC)
Выправіў, здаецца, цяпер усе радкі на сваіх месцах. —zedlik 00:48, 6 ліпеня 2010 (UTC)
  • Дзякуй! --Jauhienij 09:19, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён: Павет Польшчы[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць адпаведнік Шаблон:Повят Польши для артыкулаў пра польскія паветы? --Jauhienij 09:19, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Ёсьць агульны шаблён — {{Адміністрацыйная адзінка}}, ужываецца для Беларусі, Летувы, Расеі, Украіны, такім самым чынам можна і для Польшчы. —zedlik 11:06, 13 ліпеня 2010 (UTC)

--- A lot of thanks--HombreDHojalata 13:58, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Thanks for images! You are welcome! —zedlik 14:03, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Стасункі ботаў і шаблёнаў[рэдагаваць крыніцу]

Дарэчы, а ці можна неяк зрабіць, каб боты інтэрвікі прастаўлялі і на службовых старонках (напрыклад, на шаблёнах)? --Taravyvan Adijene 12:43, 13 ліпеня 2010 (UTC)

Добрае пытаньне. Пакуль атрымліваецца так, што дадаць толькі калі інтэрвікі знаходзяцца ў самім шаблёне: [8]. Як зрабіць так, каб дадаваліся на старонку дакумэнтацыі, пакуль незразумела, але калі гэта магчыма, то паспрабую разабрацца. —zedlik 13:46, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Паглядзеў у іншых вікіпэдыях: нейкія пачаткі, каб расстаўляць інтэрвікі на старонках дакумэнтацыі ў самім скрыпце расстаўленьня інтэрвікаў ёсьць, але рэальна яно нідзе не працуе: інтэрвікі расстаўляюцца толькі ў выпадку, калі знаходзяцца непасрэдна ў шаблёне. Магчыма, гэта справа часу, бо сапраўды рэч патрэбная. —zedlik 14:06, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Ведаеце, усё-ткі ў мяне падазрэньне (і даўно), што не дадаюцца інтэрвікі аўтаматычна ні ў якія шаблёны. Прыклад: сёньня дадаў інтэрвікі ў {{Згубленыя (сэрыял)}}, акрамя спасылкі на ру-вікі. Пакуль што недастатняя спасылка не зьявілася. --Taravyvan Adijene 08:10, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Мне здаецца, з шаблёнамі ня так усё проста. Або робаты іх абыходзяць, або надаюць меншы прыярытэт. То бок тут праблема ў тым, што інтэрвікі могуць быць і ў шаблёне (але толькі паміж <noinclude>), і ў дакумэнтацыі, якую ўвогуле незразумела дзе шукаць (ва ўсіх вікіпэдыях розныя назвы шаблёнаў дакумэнтацыі). Ня ведаю, у чым дакладна справа, але вось цікавы прыклад: інтэрвікі дададзеныя ў шаблён праз 2 гады пасьля стварэньня: [9]. Я паглядзеў гісторыю пэўных шаблёнаў у іншых разьдзелах, там тое самае — інтэрвікі дадаюцца абсалютна пераважна ўручную, робатамі вельмі рэдка. Дакладней, справа ў meta:Pywikipediabot/interwiki.py. Я пашукаў, існуюць некалькі багаў з гэтым скрыптом, нехта піша, што ён дадае інтэрвікі ў шаблёны няслушным чынам (па-за <noinclude>), у meta:Talk:Pywikipediabot/interwiki.py#Running on template space on EN ёсьць пытаньне наконт выкарыстаньня скрыпта на старонках дакумэнтацыі ангельскай вікіпэдыі, але за 2 гады там ніводнага адказу. Вельмі падобна, што скрыпт interwiki.py не прызначаны, адключаны або проста памылкова працуе з шаблёнамі. Робаты, якія расстаўляюць інтэрвікі звычайна тут ні пры чым, бо яны проста бяруць апошнюю вэрсію гэтага скрыпта і выкарыстоўваюць яе. Таму застаецца альбо чакаць, або прастаўляць пэўныя інтэрвікі ўручную (напрыклад, спасылку на нас зь якога-небудзь буйнейшага разьдзелу, каб робаты хутчэй знайшлі), або чакаць, пакуль распрацоўнікі разьбяруцца ў сытуацыі з шаблёнамі, але на гэта я ўплываць ужо не магу. Неяк так атрымліваецца. —zedlik 09:39, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Зьвярні, калі ласка, увагу на гэтыя праўкі: [10], [11], [12]. Падобна, што бот няслушна апрацоўвае тэг <ref> пры выцягваньні зьместу артыкулаў. --Red_Winged_Duck 11:54, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Так, сапраўды праблема, дзякуй. Насамрэч, пакуль аўтаматычна зрабіў частку, але там усё роўна кожны артыкул трэба правяраць, бо не заўжды ўсё дасканала, дык пакуль яшчэ не пасьпеў. Сёньня крыху пазьней прагляджу ўсе праўкі робата. —zedlik 14:40, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Зрабіць моўны шаблён для вугорская мовы. Аказваецца яго ў нас няма. --Jauhienij 13:19, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Доне. Wizardist г 13:24, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй :) —zedlik 14:40, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Таксанамія[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць адпаведнік наркамаўскаму шаблёну be:Шаблон:Таксанамія? Толькі крыху стылізаваўшы, напрыклад, паменшыўшы шрыфт парамэтраў? --Jauhienij 21:09, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Ёсьць шаблён {{Таксанамічная інфармацыя}}. Праўда, парамэтраў там меней, хаця ня ведаю, ці будуць яны патрэбныя. Паглядзеў у ангельскім і расейскім разьдзелах — там таксама няшмат. Зрэшты, калі спатрэбіцца які новы парамэтар, то паведамляй, дадаць будзе не праблема. —zedlik 21:25, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Выдатна, дзякуй вялікі. Зараз устроім партызанку. --Jauhienij 21:28, 14 ліпеня 2010 (UTC)
:) —zedlik 21:29, 14 ліпеня 2010 (UTC)

У шаблёне няма парамэтру Адзьдзел. Дадай, кали ласка. --Jauhienij 21:39, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Параўнаў код, шмат чаго, аказваецца, няма. Зараз дадам. —zedlik 21:49, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Дадаў новыя парамэтры, цяпер мусіць хапіць :) —zedlik 22:16, 14 ліпеня 2010 (UTC)
*Grammar Nazi* Аддзел. Wizardist г 22:10, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Лепей зрабіць ангельскі аналяг. Там ёсьць клясыфікацыя Міжнароднай Чырвонай кнігі біялягічных відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай. І мапы там лягчэй дадаць, і гэтак далей. Мне асабіста было б прыемна ствараць/пашыраць артыкулы пра віды з Чырвонай кнігі з такой зручнай карткай. Wizardist г 22:10, 14 ліпеня 2010 (UTC)

Ну я проста дапрацаваў існы шаблён. Згодны, што ангельскі выглядае нашмат больш прывабна, але каб яго перанесьці спатрэбіцца таксама нашмат больш часу. Што тычыцца парамэтраў, то, думаю, ніхто ня будзе супраць лацінскіх назваў, бо лацінская тэрміналёгія тут агульнапрынятая, але там яшчэ шмат іншай працы. Калі ёсьць жаданьне — то калі ласка, пасьля з {{Таксанамічная інфармацыя}} можна зрабіць проксі і перанакіроўваць парамэтры ў больш дасканалы шаблён. —zedlik 22:20, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Яшчэ пару рэчаў: варта было б пашырыць памер выявы і зьмяніць колеры шаблёну па ўзору расейскай Вікі, бо посназялёны для расьлінаў выглядае крыху нязграбна. --Jauhienij 22:23, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Ага, ён мне таксама не падабаўся. Цяпер мусіць быць лепей. —zedlik 22:38, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Зараз выглядае нашмат лепей. А можна зрабіць, каб нейкім чынам адлюстроўваліся нумары таксанамінчай адзінкі ў ITIS і NCBI? Гэтага задецца ў ншым шаблёне няма. --Jauhienij 22:43, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Рацыя, дадаў, таксама мапу і спасылку на commons. Абнавіў заадно прыклад у дакумэнтацыі, каб было бачна, як імі карыстацца. —zedlik 23:33, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякую! Як думаеш, лепш затліць поле са Сховішчам і ВікіВідамі колерным тлом ці пакінуць тонкую рыску як зараз? --Jauhienij 23:44, 14 ліпеня 2010 (UTC)
Таксама думаў над гэтым, параўноўваў з рувікі, але мне падалося, што калі б быў адзін радок для ВікіВідаў, напрыклад, то можна было б, але калі радкоў будзе болей (сховішча, віды, ITIS), то будзе надта шмат колеру, што стракатасьць будзе проста перашкаджаць успрымаць інфармацыю. У любым выпадку, мне не прынцыпова, калі лічыш, што каляровы ніз будзе лепшым, то можна зьмяніць, гэта адзін радок коду. Не магу сказаць, што ў рувікі выглядае надта кепска, проста ў нас у любым выпадку будуць водступы між унутранымі блёкамі і рамкай (асновы для шаблёнаў выкарыстаныя розныя, каб пазбавіцца водступаў трэба ўсё цалкам пераробліваць). —zedlik 00:00, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Слухай, а як зрабіць такія пунктавыя падгрупы, як у гэтым выпадку з шаблёнам-карткай? ru:Растения --Jauhienij 20:42, 15 ліпеня 2010 (UTC)

Зараз паспрабую дадаць блёк у шаблён, каб можна было так рабіць. —zedlik 20:45, 15 ліпеня 2010 (UTC)
Зрабіў. Карыстацца трэба наступным чынам. Сьпіс задаецца праз парамэтар |Даччыныя таксоны. Каб усё адлюстроўвалася карэктна, трэба скапіяваць увесь зьмест гэтага парамэтра цалкам з ru:Растения пачынаючы ад <div style="width:275px"> і да </div> (усё ўлучна), ну і, адпаведна, перакласьці. У рувікі ў зьмесьце гэтага парамэтру выкарыстоўваецца шаблён bt-ruslat, я замест яго стварыў перакладзены {{Беларуска-лацінская назва}}, таму варта карыстацца ім. А загаловак самой групы задаецца парамэтрам |Назва разьдзелу даччыных таксонаў (тое, што ў рувікі называецца children name), калі ён пусты, то будзе адлюстроўвацца загаловак Даччыныя таксоны. Я праверыў, здаецца, працуе. Калі раптам нешта прапусьціў, або нешта ня так, то паведамляй, бо ў тэме я ня вельмі разьбіраюся, мог і памылак нарабіць. —zedlik 22:19, 15 ліпеня 2010 (UTC)
Усё ж такі можа варта затліць зялёным колерам поле Сховішча і ВікіВідаў у шаблёне Таксанамія? --Jauhienij 16:34, 19 ліпеня 2010 (UTC)
Зьмяніў. Глядзі, ці стала лепей :) —zedlik 16:52, 19 ліпеня 2010 (UTC)

ВікіСустрэча[рэдагаваць крыніцу]

Не жадаеш далучыцца да чарговай Вікісустрэчы. У другі раз будуць абмяркоўвацца пытаньні стварэньня фонду Wikimedia Belarus. Было б файна, калі б ты папрысутнічаў. --Jauhienij 18:21, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Дзякуй за запрашэньне. Абяцаць не магу, але хто ведае, будзе бачна :) —zedlik 20:27, 16 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Газэта[рэдагаваць крыніцу]

Можа пафарбуеш поле з назвай газэту ў блакітны колер накшталт pl:Kurier_Warszawski_(dziennik) --Jauhienij 10:07, 18 ліпеня 2010 (UTC)

Дадаў. Заадно зьмяніў колер фону метак, бо белыя неяк ня вельмі выглядаюць. Водступы вакол каляровага фону ўсё ж застануцца, бо асновы для шаблёну розныя (тое самае, што і з таксанаміяй). —zedlik 19:55, 18 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй! Зараз выглядае значна лепей. --Jauhienij 20:04, 18 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён: літаратурны твор[рэдагаваць крыніцу]

Можаш дадаць у гэты шаблён катэгорыі, якія прыстунічаюць у расейскім шаблёне ru:Шаблон:Издание? --Jauhienij 12:51, 19 ліпеня 2010 (UTC)

Дадаў тых, што не хапала: [13]. —zedlik 15:43, 19 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй вялікі! --Jauhienij 16:29, 19 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Бітва[рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць некалькіх заўвагаў наконт шаблёна:

  • Можаш зрабіць для кожнай шапкі маленькія водступы па ўзору ангельскага ці польскага шаблёнаў?
  • Тло шаблёну можна перафарбаваць у шэрае па ўзору тых жа прыкладаў

--Jauhienij 12:59, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Паспрабую. —zedlik 13:02, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Шаблён стаў больш вузейшым за папярэднюю вэрсію. Можна было шырыню пакінуь існай (а то імёны ўжо не ўмяшчаюцца ў радок), але зрабіць водступы ў шапках (Войскі, Камандуючыя, Колькасьць) --Jauhienij 13:33, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Магчыма, я не зусім разумею, але пра якія водступы размова? Водступы блакітнага фону зьверху і зьнізу ад загалоўкаў (Войскі, Камандуючыя, Колькасьць), ці водступы над і пад гэтымі блакітнымі загалоўкамі, ці з бакоў? Можаш удакладніць? Наконт шырыні: я паспрабаваў розныя значэньні, але атрымліваецца, што калі шаблён на палову старонкі, то ён таксама выглядае неяк ня вельмі. Канкрэтна ў гэтым выпадку толькі выраз «Каралеўства Польскае» цяпер займае 2 радкі, астатняе як не зьмяшчалася ў адзін радок, так і не зьмяшчаецца. Ці можна дзе яшчэ праблема, якую я не заўважыў? —zedlik 13:42, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Ну параўнай шапку Войска тут і шапку Belligerents у ангельскім шаблёне. Бачыш невялікія водступы шапкі ад самога цела карткі? Вось пра гэта я і кажу. --Jauhienij 13:58, 21 ліпеня 2010 (UTC)
А, ясна, дзякуй. Проста ў польскім варыянце такога няма, таму і не зразумеў. Задаз паспрабую дадаць. —zedlik 14:00, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Тое, што трэба. Дзякуй! --Jauhienij 14:35, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Супэр! Бо толькі хацеў запытацца, ці ўсё добра. Фон, магчыма, ёсьць сэнс пафарбаваць у сьветла-шэры для ўсяго шаблёну, бо бакі нібыта роўнапраўныя. —zedlik 14:43, 21 ліпеня 2010 (UTC)
  • Варта было б яшчэ крыху пашырыць шырыню шаблёна на 0,5 сантымэтра :) Будзь ласкавы, калі не цяжка. --Jauhienij 14:39, 21 ліпеня 2010 (UTC)
    Добра, зараз :) —zedlik 14:43, 21 ліпеня 2010 (UTC)
    Здаецца, усё зрабіў. —zedlik 14:51, 21 ліпеня 2010 (UTC)
    Шыкоўна. Дзякуй вялікі! --Jauhienij 14:53, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Паглядзі 22 ліпеня і іншыя, калі ласка, надта шмат аднолькавага тэксту. :) --Vera.tetrix 13:26, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Так, дзякуй! Гэта памылка. Я іх робатам апрацаваў, а ўручную праверыць усё яшчэ не пасьпеў. Паспрабую пахутчэй скончыць, бо сапраўды выглядае ня вельмі. —zedlik 13:30, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Дамова[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, адпаведнік расейскаму ru:Шаблон:Договор --Jauhienij 15:09, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Добра, толькі сёньня ўвечары. —zedlik 15:10, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Зрабіў: {{Дамова}}. —zedlik 23:02, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Польска-літоўска-тэўтонскія войны[рэдагаваць крыніцу]

Можаш зрабіць такую балванку? en:Template:Campaignbox_Polish-Lithuanian-Teutonic_War --Jauhienij 17:09, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Гэта хутка, зрабіў: {{Літоўска-польска-тэўтонскія войны}}. Толькі пакуль ён на ўсю старонку, пакуль не разумею, чаму. Трэба, відаць, паменшыць да шырыні шаблёна пра бітву, але пакуль не разабраўся, як. —zedlik 17:21, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Усё, зрабіў. Толькі адпаведны наш зьмест упісаць трэба замест сьпісу гарадоў, я ня ведаю, які менавіта патрабуецца. —zedlik 17:32, 21 ліпеня 2010 (UTC)
А чаму такі загаловак перакошаны? Можа неяк яго паменшыць як у ангельскім шаблёне --Jauhienij 17:47, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Зрабіў меней. Проста гэта быў стандартны памер загалоўку, спадкаваны ад шаблёну {{Навігацыйная табліца}}, які зьяўляецца асновай. —zedlik 17:56, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Усё роўна неяк крыва. Роўна ўжо ня зробіш? --Jauhienij 18:16, 21 ліпеня 2010 (UTC)
А, у розных браўзэрах, аказваецца, па рознаму: там, дзе я правяраў, было ўсё добра. Карацей, справа ў шаблёне {{Навігацыйная табліца}}, але недзе глыбока, трэба разьбірацца зь ім. Пакуль відавочнага спобабу вырашыць праблему я ня бачу, але паспрабую пазьней паглядзець больш пільна. —zedlik 18:22, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Выправіў. Здаецца, цяпер паўсюль роўна. —zedlik 22:32, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Глядзі сюды (Бітва пад Карановам) і сюды (Аблога Марыенбургу 1410 году). Ты бачыш ненармальны водступ шаблёна і тэкста зьверху? --Jauhienij 18:50, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Здаецца, прайшло. --Taravyvan Adijene 20:18, 21 ліпеня 2010 (UTC)
Так, справа была ў шаблёне {{Бітва}}. Пэўна, я выпадкова не заўважыў пусты радок у пачатку шаблёну. —zedlik 21:43, 21 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён: Вайсковае фармаваньне[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, адпаведнік ru:Шаблон:Военное подразделение --Jauhienij 13:48, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Зрабіў, але трэба яшчэ да канца перакласьці дакумэнтацыю: ужо ня сёньня. {{Вайсковае падразьдзяленьне}}. І назва падразьдзяленьне, бо, як я зразумеў, фармаваньне, гэта больш агульная адзінка, якая складаецца з падразьдзяленьняў (там трэба асобны шаблён, бо амаль няма агульных парамэтраў). —zedlik 22:56, 22 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Краіна[рэдагаваць крыніцу]

Можаш абнавіць дакумэнтацыю ў Шаблёне: Краіна і дадаць крыху больш парамэтраў, як напрыклад |year_start, |event_start, |event_end, |year_end, Today part of --Jauhienij 08:46, 27 ліпеня 2010 (UTC)

Дадаў парамэтар |ЦяперЗьяўляеццаЧасткай, астатнія, здаецца, ужо ёсьць, згаданыя ў самым нізе старонкі шаблёну пад выразам «Дадатковыя парамэтры для былых дзяржаваў». —zedlik 21:58, 28 ліпеня 2010 (UTC)
А які парамэтар ужываецца для пазначэньня асноўных гістарычных падзеяў? --Jauhienij 00:44, 29 ліпеня 2010 (UTC)
Так, пераблытаў іх зь іншымі парамэтрамі. Заўтра дадам. —zedlik 01:28, 29 ліпеня 2010 (UTC)
Дадаў, сьпіс парамэтраў: [14] і прыклад: Рэч Паспалітая. —zedlik 00:15, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Выявы[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, адпаведнік en:Template:Image stack --Jauhienij 09:25, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Зрабіў: {{Вэртыкальныя выявы}}. —zedlik 15:54, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Як лічыш, назвы фільмаў накшталт Drakula İstanbul'da, Dracula, the Musical ці Count Dracula трэба перакладаць? --Jauhienij 05:13, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Няпростае пытаньне і пакуль рашэньня тут няма. Невялікае абмеркаваньне было ў Абмеркаваньне:Следствие вели.... На маю думку, калі фільм не перакладаўся на беларускую або расейскую, то варта выкарыстоўваць арыгінальную назву з пазначэньнем значэньня па-беларуску і перанакіраваньня зь яго. Калі фільм перакладаўся на беларускую, то ўсё відавочна: асноўная назва беларуская і перанакіраваньне з арыгінальнай. Калі фільм не перакладаўся на беларускую але перакладаўся на расейскую — самы складаны варыянт. З-за таго, што мы жывем у расейскай мэдыйнай прасторы, то пакуль я схіляюся да таго, каб зрабіць пераклад на беларускую з расейскай назвы зь перанакіраваньнямі з арыгінальнай і зь арыгінальнай, перакладзенай на беларускую. Ключавы момант тут — так артыкул пра фільм маглі знайсьці тыя, хто яго шукаюць.
Натуральна, гэта проста маё меркаваньне і па вялікім рахунку рана ці позна паўстане пытаньне пошуку кансэнсусу суполкі на гэты конт, каб разьвязаць пытаньне. —zedlik 12:53, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Шаблён:Сьвяты[рэдагаваць крыніцу]

Можаш стылізаваць Шаблён:Сьвяты цалкам пад ангельскі шаблён? en:Template:Infobox_Saint --Jauhienij 07:31, 1 жніўня 2010 (UTC)

Зрабіў: {{Сьвяты}}. —zedlik 18:14, 1 жніўня 2010 (UTC) —zedlik 18:14, 1 жніўня 2010 (UTC)
Можаш пасьля апісаньня выявы і перад імём паставіць яшчэ адну аранжавую шапку як у ангельскім шаблёне (en:Joan_of_Arc)? --Jauhienij 11:15, 2 жніўня 2010 (UTC)
Дадаў. —zedlik 11:20, 2 жніўня 2010 (UTC)
Дадай апісаньне выявы ў шаблён:Сьвятая --Jauhienij 10:22, 6 жніўня 2010 (UTC)
У дакумэнтацыю? Дадаў. —zedlik 17:03, 6 жніўня 2010 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Svaboda 1995.jpg[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Zedlik!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 10:37, 8 жніўня 2010 (UTC)

На жаль, нічым тут не дапамагу, трэба выдаляць, бо не адпавядае крытэрам. Тут было невялікае абмеркаваньне: Абмеркаваньне файла:Svaboda 1995.jpg. —zedlik 12:53, 9 жніўня 2010 (UTC)

Дапамога з робатам[рэдагаваць крыніцу]

Калі будзе магчымасьць, калі ласка, запусьці па ~ апошніх 500 артыкулах робата, які дадае спасылкі на Commons і робата які робіць вікіфікацыю/лякалізацыю магічных словаў. Бо праглынула хваля прэзыдэнтаў і галяктык… :-) Дарэчы, варта было бы падумаць пра больш грунтоўны імпарт артыкулаў пра галяктыкі. Магчыма, у расейскай Вікіпэдыі захаваліся робаты, якія гэта рабілі арыгінальна. EugeneZelenko 13:37, 9 жніўня 2010 (UTC)

Паспрабую сёньня ўвечары, не праблема. Наконт імпарту — ня ведаю, там здаецца, нейкія праблемы былі з аўтарскімі правамі. У прынцыпе, пытаньне пакуль адкрытае, так. —zedlik 13:50, 9 жніўня 2010 (UTC)
Я ўчора шукаў базы NGC, але ва ўсіх несумяшчальныя капірайтныя патрабаваньні. :( Магчыма, штосьці ня тое шукаў. Wizardist г 14:30, 9 жніўня 2010 (UTC)
Згодна en:New General Catalogue, арыгінальны каталёг мусіць быць у грамадзкай уласнасьці. Магчыма, сучасныя абнаўленьні — не, але толькі ў форме базаў зьвестак (а не як факты). Цікава, а NASA гэтым не займаецца? --EugeneZelenko 14:42, 9 жніўня 2010 (UTC)
Мне здаецца, што калі ў іншых Вікіпэдыях артыкулы існуюць, то, напэўна, гэтае пытаньне мусіла вывучацца (асабліва калі ў нямецкай або ангельскай). Але гэтыя галяктыкі — як па мне, дык проста лічыльнік набіць. Я б, напэўна, калі рухацца ў гэтым кірунку, прапанаваў бы лепей пра польскія гміны зрабіць, таксама такая прапанова, здаецца, была. —zedlik 15:07, 9 жніўня 2010 (UTC)

Зь вяртаньнем[рэдагаваць крыніцу]

Тут безь цябе ня можам асіліць гэтую праблему. :) --Taravyvan Adijene 06:08, 28 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй :) Прапаную даты ўзяць тады 1—11 верасьня для круглага ліку. Калі такі варыянт падыходзіць, то заўтра ўсё зраблю адпавеным чынам на галоўнай старонцы. —zedlik 01:17, 31 жніўня 2010 (UTC)
О, ты наконт пачаць «Дзяржаўныя інстытуцыі» нарэшце? Выдатна, трэба будзе яшчэ сёньня дадаць тое-сёе на стварэньне. --Taravyvan Adijene 04:24, 31 жніўня 2010 (UTC)
Так, пра яго :) —zedlik 15:24, 31 жніўня 2010 (UTC)

Збор ахвяраваньняў 2010 году[рэдагаваць крыніцу]

Запыталі на meta дапамагчы з перакладамі для збору ахвяраваньняў. Калі будзе час, калі ласка, паглядзі. Але старонкі перакладаў (акрамя апытаньня) не заўважыў :-) --EugeneZelenko 13:49, 3 верасьня 2010 (UTC)

Дзякуй, пагляджу. Паведамленьняў да перакладу я пакуль таксама не знайшоў, але, напэўна, яны мусяць зьявіцца пазьней. Прынамсі, летась яны зьявіліся дзесьці ў лістападзе, калі не памыляюся. —zedlik 14:07, 3 верасьня 2010 (UTC)

Бота-заліўкі[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, можа варта пачаць дыскусію наконт бота-залівак? --Jauhienij 20:04, 5 верасьня 2010 (UTC)

Прывітаньне! Соры за затрымку, я ў IRC адкажу падрабязьней. —zedlik 20:16, 5 верасьня 2010 (UTC)
Добра, заходзь. --Jauhienij 20:22, 5 верасьня 2010 (UTC)

Ствары, калі ласка, старонку, дзе патрэбна зьмясьціць сьпіс артыкулаў на заліўку. --Jauhienij 16:57, 7 верасьня 2010 (UTC)

Стварыў у такім выглядзе: Вікіпэдыя:Рабатызацыя/Стварэньне артыкулаў/Паветы Польшчы. Што паветы Польшчы — мне абсалютна не прынцыпова, можна ўзяць любую тэму, асноўны крытэр — каб крынічныя артыкулы мелі інфармацыйную картку. Што ўвогуле патрэбна на першапачатковым этапе. На старонцы трэба стварыць сьпіс, які пасьля будзе сьпісам на стварэньне. У ім мусяць быць: беларуская назва, назва артыкула ў нас (у выпадку неадназначнасьцяў, калі беларуская назва не супадае з назвай артыкула), а таксама назва артыкула ў крынічным разьдзеле. Напрыклад:
* [[Ліпск (гміна)|Ліпск]] — [[:pl:Gmina Lipsk]]
або
* [[Гміна Ліпск]] — [[:pl:Gmina Lipsk]]
Пры гэтым варта адразу падзяляць артыкулы на аднародныя групы. Напрыклад, ёсьць сельскія (ці як слушна?) гміны, а ёсьць гарады на правах гміны (гарадзкія гміны) — іх варта адносіць да розных групаў, каб не было блытаніны. Для групаў можна падстаронкі зрабіць, або проста разьдзяліць іх, напрыклад, загалоўкам самой старонцы — гэта не прынцыпова.
Тобо пакуль варта перакласьці назвы на беларускую, а я паспрабую заняцца робатам.
zedlik 04:44, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Ужо напэўна варта надаць артыкулу статус абранага, а Сьвяткаваньню 600-годзьдзя статус добрага. --Jauhienij 15:59, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Я ня вельмі за імі сачыў, таму ня бачыў. Але слушна, дзякуй, зараз зраблю. —zedlik 16:09, 11 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Вялікі-вялікі Grand Merci за наданьне статусу добрага Сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы, --Gruszecki 18:20, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Ды няма за што, артыкул сапраўды варты гэтага! :) —zedlik 19:05, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Пытаньне па афармленьню[рэдагаваць крыніцу]

Дзень добры, шаноўны спадар. Дазвольце запытацца. У мяне ёсьць кніга, якую падпісаў паэт Сяргей Новік-Пяюн за два месяцы да сваёй сьмерці (магчыма, што гэта апошні яго подпіс, самі разумееце, якая каштоўнасьць). Ці дазваляюць правілы разьмясьціць такі фотаздымак, усё ж такі гэта на кнізе, хай і не на абложцы, на развароце, але тым ня меньш?--Gruszecki 11:49, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Добры дзень! Тут справа ў тым, ці падпадае такая інфармацыя пад Закон аб аўтарскім праве. Я ніколі раней з такім не сутыкаўся, але паспрабую паразважаць. Усю інфармацыю з такога здымка можна падзяліць на дзьве асобныя часткі: афармленьне кнігі і подпіс паэта. Калі мастацкае афармленьне развароту адсутнічае (няма графічных элемэнтаў, выяваў, а ёсьць, напрыклад, толькі тэкст), то такі разварот ня будзе ахоўвацца аўтарскім правам. Што тычыцца самога подпісу, то тут залежыць ад яго складанасьці: калі подпіс просты (напрыклад, пара літараў ці іншы які-небудзь нескладаны знак), то ён ня будзе ахоўвацца аўтарскім правам, але ў адваротным выпадку — будзе, бо ў беларускім законе, на жаль, няма ніякіх выключэньняў адносна подпісу. Таму ў выпадку калі такі разварот падпадае пад ахову аўтарскага права (прысутнічае мастацкае афармленьне або подпіс зьяўляецца нетрывіяльным), то загрузіць такі здымак можна толькі ў адпаведнасьці з усімі ўмовамі ВП:КДВ. —zedlik 16:05, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
М-да... Тут супраўды праблема ў тым, што мастацкае афармленьне развароту прысутнічае. Так разумею, нежадана?--Gruszecki 20:58, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Справа ня ў гэтым. Проста подпіс (калі ён не трывіяльны) ахоўваецца аўтарскім правам, і афармленьне таксама ахоўваецца аўтарскім правам. У адпаведнасьці з палітыкай фундацыі Wikimedia такія файлы можна загружаць толькі ў выпадку, калі ён мае невялікі памер, істотна ілюструе артыкул і аформлены неабходным чынам. Асноўная перашкода тут — гэта істотнае ілюстраваньне артыкула. Гэта азначае, што такую выяву нельга выкарыстоўваць для дэкаратыўных мэтаў, але, напрыклад, калі будзе напісаны асобны разьдзел, прысьвечаны і подпісу, і менавіта гэтай кнізе, то астатнія патрабаваньні — тэхнічная рэч, я магу дапамагчы зь імі калі трэба. Але ў выпадку, калі такая выява, якая ахоўваецца аўтарскім правам, не ілюструе асноўны прадмет разьдзела або артыкула, то ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Wikimedia, на жаль, яе нельга выкарыстоўваць у артыкулах. —zedlik 21:51, 14 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Дзякуй, зразумела.--Gruszecki 09:10, 15 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Роберт - Робэрт[рэдагаваць крыніцу]

Дзень добры, пан Zedlik! Зараз працую над артыкулам «Роберт Бадэн-Паўэл» (пляную, што будзе добрым і вялікім). У артыкуле «Скаўцкі рух» ён пішыцца як "Роберт". Але, ці так правільна, ці не "Робэрт". Альбо і той і той варыянт можна лічыць правільным?--Gruszecki 16:27, 17 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Вітаю! Паводле слоўніка «Нашай Нівы» атрымліваецца, што правільным варыянтам будзе ўсё ж «Робэрт» (як запазычанае слова) [15]. —zedlik 18:15, 17 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Дзякую! Я так думаў. З павагай, --Gruszecki 11:10, 18 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Шаблён:Музэй[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Зрабі, калі ласка, аналяг з польскай вікі pl:Szablon:Muzeum_infobox --Jauhienij 08:47, 20 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Прывітаньне! Вось: {{Музэй}}. —zedlik 00:51, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Але толькі без каардынатаў, імі, відаць, трэба на глябальным узроўні заняцца: цяперашняя картка іх не падтрымлівае, а празь іншыя шаблёны нашмат складаней выходзіць. —zedlik 00:53, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Зрабіў і каардынаты: аказалася, гэта проста. —zedlik 02:58, 21 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Шаблён:П'еса[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Чарговы шаблён на пералажэньне: en:Template:Infobox Play --Jauhienij 18:19, 26 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Вось зрабіў — {{П’еса}} — але ня ўпэўнены наконт пэўных парамэтраў: Хор (chorus), Нямыя асобы, Абставіны дзеі (setting), Цыкль (series). Калі ведаеш больш удалыя адпаведнікі, то паведамляй, калі ласка :) —zedlik 01:25, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Вялікі дзякуй, здаецца ўсё добра. P.S. Толькі «Забойства Агамэ́мнана» --Jauhienij 13:53, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]
Ага, дзякуй! Выправіў. —zedlik 21:24, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Дадай, калі ласка, у гэтым шаблёне парамэтар Памер --Jauhienij 13:53, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Зроблена. —zedlik 21:29, 28 кастрычніка 2010 (EEST)[адказаць]

Шаблён: Катастрофа[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Зьявілася патрэба ў стварэньні шаблёна для такога кшталту падзеяў. Калі будзе вольны час, можаш падумаць наконт верагодных парамэтраў такога інфабоксу? --Jauhienij 19:11, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Прывітаньне. Добра, паспрабую сёньня ўвечары што-небудзь прыдумаць. —zedlik 19:16, 2 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Зрабіў: {{Катастрофа}}. —zedlik 03:25, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Вялікі дзякуй! Толькі не працуюць каардынаты. --Jauhienij 18:37, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Здаецца, у прыкладзе — Шаблён:Катастрофа#Прыклад — усё добра. Ці якім чынам яны не працуюць? —zedlik 18:39, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Цяпер бачна. Проста ў артыкуле пра выбух у Пінску спачатку не адлюстроўвалася. --Jauhienij 19:00, 3 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Можа варта «падкруціць» яму «стрэлкі» на зімовы час? А то раптам якія артыкулы, запачаткаваныя ў апошнюю гадзіну, згубяцца? --Taravyvan Adijene 16:30, 7 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Безумоўна варта, напісаў. —zedlik 01:24, 8 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Таксанамічная інфармацыя[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Якім чынам мне аформіць разьдзел Подклассы и отряды у артыкуле ru:Земноводные ў нашым шаблёне? --Jauhienij 06:05, 12 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Усё зразумеў. --Jauhienij 23:13, 13 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Істотныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Можаш абнавіць гэты сьпіс? --Jauhienij 23:13, 13 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Так, вядома, зрабіў. —zedlik 08:35, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Заўважыў недакладнасьць. Паводле нашаг сьпісу артыкул Чынгісхан устрымлівае (29467 сымб.), то бок не 30,000, але ў сьпісе Long Articles на мэта гэты артыкул фігуруе ў сьпісе Long Art (> 30k) у нашай вікі. --Jauhienij 13:00, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Так, я спрабаваў падобную думку выказаць у ВП:Ф#Істотныя артыкулы. Справа ў тым, што я ня ведаю, якім дакладна чынам адбываецца падлік даўжыні артыкула ў List of Wikipedias by sample of articles. Я лічу шляхам выдаленьня з артыкула ўсіх шаблёнаў, катэгорыяў, інтэрвікі-спасылак і пустых радкоў — адсюль бяруцца мае лічбы. Але якім чынам разьлічваецца даўжыня ў List of Wikipedias by sample of articles — я ня ведаю, бо, здаецца, альгарытм нідзе не апісаны. Таму даўжыні артыкулаў у пэўных выпадках супадаць ня будуць: для дакладнага падліку мне патрэбны альгарытм. —zedlik 22:44, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Дзякуй, зразумела. І яшчэ, калі табе не накладна, можаш абнаўляць сьпіс даўжыні істотных артыкулаў разы 2 у дзень? Мне будзе зручней арыентавацца. --Jauhienij 23:00, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Не праблема, праўда, такі сьпіс ствараецца некалькі гадзінаў (трэба перагледзіць усе артыкулы), таму я паспрабую паставіць яго на штодзённае выкананьне ўночы — паглядзім, ці атрымаецца. —zedlik 23:05, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Запрашаю да непрацяглай гутаркі ў IRC наконт бягучых справаў Вікіпэдыі. :) Wizardist г 23:02, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Ололо :D —zedlik 23:05, 14 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Дэпартамэнт Францыі[рэдагаваць крыніцу]

Глядзі, як дзіўна адлюстроўваюцца Крыніцы і Вонкавыя спасылкі ў артыкуле Эн (дэпартамэнт)‎. Гэта праз хіб шаблёну? --Jauhienij 06:18, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Не заўважаю нічога кепскага, праз гісторыю зьменаў таксама не знайшоў. Ужо выправілі? —zedlik 15:45, 17 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Так, цяпер нармалёва. Гэта Хром нешта перакруціў. --Jauhienij 03:47, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Сьпіс істотных артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не забудзься абнавіць сьпіс істотных артыкулаў --Jauhienij 03:47, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Ужо ў працэсе :) Думаю, празь некалькі гадзінаў мусіць стварыцца. Дарэчы, я знайшоў арыгінальны альгарытм, цяпер памер большасьці артыкулаў будзе адпавядаць крытэрам падліку рэйтынгу, а тыя, што ня будуць супадаць, будуць адрозьнівацца вельмі нязначна (як у мяне атрымалася падчас тэставаньня — на ня больш за 200 сымбаляў). —zedlik 03:51, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Як завершыцца, то сьпіс будзе ў Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Сьпіс істотных артыкулаў паводле памеру. Пакуль гатова 62%. —zedlik 04:04, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Цікава, і што ж там за альгарытм такі хітры? --Taravyvan Adijene 09:31, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ды ня хітры, проста я яго ня мог знайсьці :) Ад агульнай даўжыні артыкула адымаецца даўжыня інтэрвікаў і даўжыня камэнтароў, уключаных у <!-- -->. Разыходжаньні будуць тады, калі ў артыкуле існуюць закамэнтаваныя інтэрвікі: альгарымт памылкова палічыць іх двойчы. Калі цікава, код тут: meta:List of Wikipedias by sample of articles/Source code. —zedlik 16:47, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Партал TUT.BY запрашае ў госьці[рэдагаваць крыніцу]

Заўтра (22 ліст., пндз) ў 13-45 TUT.BY запрашае прадстаўнікоў Be-tarask Wiki (разам з Be-Wiki) на запіс відэа-інтерв'ю для праграмы "Народнае Рэха", якая выйдзе ў эфір заўтра ўвечары. Тэма - агульныя пытанні пра развіццё Вікіпэдыі. Усяго 20 хвілінак пратрымацца трэба :) Студыя - ля пляца Якуба Коласа. Каго, як Вы лічаце, можна дэлегаваць? Кантакт - Skype: adbudovа У мяне, на жаль, ніводнага тэлефона клясікаў... --Da voli 22:49, 21 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Дзякуй за запрашэньне, але ў мяне, на жаль, не атрымаецца. Я зрабіў абвестку ў паштовай рассылцы [16], магчыма, хто-небудзь зацікавіцца. —zedlik 23:18, 21 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ага, і атрымаў, і на форуме прачытаў. Калі ніхто ня супраць, я магу прыйсьці. У мяне, здаецца, атрымліваецца. Плюс недалёка ад унівэрсытэту. Wizardist г 23:21, 21 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Файна, напішы тады, калі ласка Da voli. Я ў рассылку і напісаў, бо да заўтра ў форуме можна і не пасьпець прачытаць. —zedlik 23:39, 21 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Я тут заўважыў левым краем правага вуха, што ты ўпадабаў карыстацца сабжам. Дык RTFM! Там шмат цікавага напісана :-). У тым ліку і пра магчымасьць замены ключоў сартаваньня. --Taravyvan Adijene 15:30, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Дзякуй! Я адным вокам глядзеў, але падумаў, што ўсё мусіць быць проста, каб без інструкцыі разабрацца, але, выходзіць, варта зазірнуць :) Цяпер ужо разумею, што зручная рэч — файна, што ў нас зьявілася. —zedlik 16:57, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Добра, зацікавіў. Тады яшчэ задачку падкіну.
Чытаючы дакумэнтацыю на Commons, знайшоў, што калі тэкст па-беларуску перакладаць ня там, дзе зьмешчаны ўвесь код HotCat-у, а перанесьці яго на падстаронку, то абнаўляць вэрсыі будзе значна прасьцей: MediaWiki:Gadget-HotCat.js перапісваецца паверх, а наш пераклад застаецца. Прынамсі, у Commons гэта так і рэалізавана для нямецкай вэрсыі, здаецца.
Калі гэта сапраўды так і я нічога не наблытаў, то можа быць, варта было б з гэтым разабрацца. Карацей, трэба чытаць яшчэ і вось гэта. --Taravyvan Adijene 17:58, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Так, у прынцыпе, можна разьбіць код HotCat на, асабіста, сам скрыпт і ўсе функцыі, і лякалізацыйную частку, а скрыпт гаджэта проста інклюдзіць іх. Wizardist г 18:06, 22 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Я зрабіў так, каб і код, і пераклад загружаліся з Commons. Мяркуючы па ўсім, яно і працуе [17], але ў перакладзе ў Commons было роўна (=) замест двукроп’я (:), таму кароткае апісаньне зьменаў атрымліваецца не зусім карэктным. Я зьмясьціў выпраўлены код у commons:MediaWiki talk:Gadget-HotCat.js/be-tarask — калі няма заўвагаў, то можна паставіць там {{Edit request}}, каб адміністратары апублікавалі зьмены. —zedlik 06:49, 24 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ня ведаю, чаму яны так абышліся з двукроп'ямі. Шаблён паставіў, пабачым, што цяпер атрымаецца. --Taravyvan Adijene 23:14, 24 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Ага, дзякуй. Па ідэі, пасьля абнаўленьня ў Commons сюды ўсё мусіць падцягнуцца аўтаматычна (пасьля абнаўленьня кэшу браўзэра, зразумела). —zedlik 23:26, 24 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Гэх блін, не варушацца тамтэйшыя адміны, хоць у катэгорыі няшчасныя 7 старонак усяго. Можа пакуль вярнуць наш лякальны HotCat? Зусім апісаньне зьмяненьняў непрыгожае стала :( --Taravyvan Adijene 19:00, 25 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Нічога, я на зьмены ў commons:MediaWiki:Welcome/be-tarask і commons:MediaWiki:Welcome-url/be-tarask чакаў амаль паў-месяца. Але раней хутка дадавалі зьмены. Ня ведаю, чаму так. Wizardist г 19:15, 25 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Пакуль вярнуў папярэднюю вэсію. У выпадку вялікай неабходнасьці, я думаю, можна зьвяртацца да EugeneZelenko, ну а пераклад — драбяза, галоўнае — не забыцца вярнуць код пасьля абнаўленьня перакладу. —zedlik 19:26, 25 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Зроблена Можна пераходзіць на Commons-вэрсыю! [18]. --Taravyvan Adijene 11:31, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Здаецца зноў перайшлі. :) --Vera.tetrix 12:18, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Мне таксама так здаецца. :-) Засталося абнавіць дакумэнтацыю. --Taravyvan Adijene 15:12, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
Выдатна, дзякуй! :) —zedlik 08:02, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Пісьменьнік[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Можаш зрабіць памер шрыфта ў парамэтры |Апісаньне выявы такім жа, як і ў, напрыклад, шаблёне:кінэматаграфіст? --Jauhienij 11:34, 30 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Прывітаньне! Зрабіў, перапрашаю за затрымку. —zedlik 08:07, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Дзякуй вялікі. --Jauhienij 08:20, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Істотныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю яшчэ раз. Глядзі, на старонцы, дзе пералічваюцца адсутныя артыкулы ў кожнай вікі ў нашым падразьдзеле пазначана наступнае — тры артыкула, чамусьці паводле мэта няісных, якія насамрэч існуюць там пазначаныя :-)

Як я разумею, гэта статус на 1 сьнежня: паглядзеў гісторыю, тады інтэрвікаў сапраўды не было (або былі дададзеныя пасьля таго, як быў згенэраваны сьпіс). Цяпер усё добра, у наступным месяцы гэтых артыкулаў у тым сьпісе ня будзе. —zedlik 08:53, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Інтэрвікі былі, але накіроўвалі на перанакіраваньне ў нашым разьдзеле (хтосьці перанёс артыкул), а інтэрвікі не абнавіліся. Я тады ў enwiki і выправіў. Хаця, магчыма, я памыляюся. Wizardist г 15:32, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Шляхціч[рэдагаваць крыніцу]

Даўно хацеў цябе запытаць наконт шаблёну Шляхціч. Я так разумею, што гэта адаптацыя польскага аднайменнага шаблёна, бо ён мае крыху дзіўнаваты, у дачыненьні да іншых «нашых» шаблёнаў, выгляд. Таму ты бы ня мог наблізіць выгляд гэтага шаблёну паводле шаблёну:манарх, то бок «пасаду» і «асабістыя зьвесткі» высунуць у адпаведныя шапкі, прыбраць гэтыя тонкія чырвоныя лініі і там далей будзе бачна. Што думаеш? --Jauhienij 09:11, 5 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Выбачай, не заўважыў адразу гэтага паведамленьня. Калі не памыляюся, гэты шаблён рабіўся на аснове {{Пісьменьнік}}, але даўно ўжо было, дакладна ня памятаю. Наконт рысак, насамрэч у нас таксама існуюць шаблёны зь імі, той жа Пісьменьнік або {{Мястэчка}}: мне дык яны неяк падабаюцца, зьвесткі аддзеленыя ня толькі структурна, а яшчэ і візуальна. Проста іншыя шаблёны («звычайныя») звычайна робяцца на аснове шаблёна {{Картка}}, прызначанага для стварэньня картак. Ён крыху крываваты і мне ён ня вельмі падабаецца, але калі трэба па-хуткаму зрабіць інфармацыйную картку, то звычайна выкарыстоўваю яго. Але шырыню я б зьменшыў, бо надта ён шырокі, з гэтым недахопам згодны. І можа паспрабую гэтыя рыскі зрабіць менш кантрастнымі, каб ня так кідаліся ў вочы. А што ня так з шапкамі для «пасады» і «асабістых зьвестак»? Здаецца, і ў шаблёне {{Манарх}}, і тут яны выглядаюць аднолькава, прынамсі выдавочнай розьніцы я ня бачу. —zedlik 05:13, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Ён глядзяцца хіба што больш акуратна. Водступ шапак ад краю карткі ў шаблёне {{Манарх}} крыху даўжэйшы за водступы шапак у шаблёне {{Шляхціч}} тым болей што ў апошні адсутнічае тлусты шрыфт. Як на маю думку, дык у шаблёне {{Манарх}} неяк зграбна ўсё разьмешчана. Паспрабуй спачатку зрабіць чырвоныя рыскі менш кідальнымі ў вочы і парыхтуй з шырынёй, а там паглядзім. --Jauhienij 12:42, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

I want to thank you for your help translating throughout this year's fundraiser. The fundraiser has greatly benefited from all your contributions. Currently, the Kartika, Liliaroja, Abbas and Joan Gomà appeals need to be translated, as we are running appeals from editors. You can find all translation requests at the translation hub on meta and you can follow the progress of the fundraiser in real time by tracking the fundraiser statistics. It is important to check the Core Messages as many languages still need updating. Also if you haven't already, you can subscribe to the translators-l mailing list for all new requests and major changes. Many thanks for your help in truly making this a global fundraiser that you can edit.Klyman 22:23, 7 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Thanks for letting me know! We will try to add translations for the new messages. —zedlik 05:00, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Хадзі ў IRC. Тут на цябе прыйшлі паглядзей.

PS: прабачай за сэкс з тваёй старонкай гутарак. Wizardist г 00:02, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Дзякуй. Іншым разам як-небудзь сустрэнемся. --Taravyvan Adijene 00:13, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Заўтра ўвечары пастараюся зайсьці. —zedlik 04:58, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Нагадай пра бота[рэдагаваць крыніцу]

Нагадай, у нас бот для перанакіраваньняў тады запрацаваў? Калі так, то тады трэба будзе ў ВП:Р неабходныя ўдакладненьні ўнесьці, а магчыма і ў ВП:ПНА. Тады застанецца толькі ў cron дадаць. Wizardist г 00:16, 16 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Які бот? У цябе вынік з SQL, здаецца, пусты вяртаўся, а калі карыстацца папярэднім запытам, дзе ён выконваецца цэлую хвіліну, то баюся, ні да чаго добрага гэта не прывядзе, бо гэта вельмі вялікая нагрузка (іншымі словамі: ты на хвіліну забіраеш працэсарны час усяго тулсэрвэра). —zedlik 00:21, 16 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Прывітаньне! Нейкі трабл з адлюстраваньнем зносак, зьмешчаных у гэтым шаблёне (гл. напрыклад, Марцыян Аляксандар Агінскі. Паглядзі, калі ласка, у чым можа быць прычына. --Казімер Ляхновіч 20:54, 17 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Ня бачу праблемаў. Прывядзі скрын-шот, калі ласка. Wizardist г 22:37, 17 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Зноска пасьля подпісу да партрэта не на ЭВКЛ, а на іншую крыніцу, якая не адлюстроўваецца. --Казімер Ляхновіч 22:46, 17 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Прывітаньне! Сапраўды. Пакуль нават не ўяўляю, у чым можа быць прычына гэтай праблемы, але паспрабую пашукаць. —zedlik 00:05, 18 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Выправіў. —zedlik 02:00, 18 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 02:19, 18 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Прывітаньне! Можа ведаеш, што трэба зрабіць і да каго зьвярнуцца, каб дадалі неабходныя клясы, і шаблён запрацаваў. --Казімер Ляхновіч 22:47, 25 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Прывітаньне! Калі трэба дадаць стылі клясаў, то можна да любога адміністратара (у тым ліку, напэўна, можна праз Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў). Наконт самога шаблёну адказаў у абмеркаваньні, бо пакуль не зусім відавочна. —zedlik 06:17, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Асоба[рэдагаваць крыніцу]

У дадзеным шаблёне не працуе парамэтар «Дзеці». Паглядзі, калі ласка. --Jauhienij 20:08, 26 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Выправіў, цяпер мусіць працаваць. —zedlik 03:19, 27 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Школа[рэдагаваць крыніцу]

Зрабі, калі ласка, адпаведнік ru:Шаблон:Школа --Jauhienij 18:06, 29 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Добра, сёньня ўвечары. —zedlik 18:21, 29 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
Зрабіў: Шаблён:Школа. —zedlik 03:29, 30 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Шаблён:Артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Вось яшчэ адзін ru:Шаблон:Статья, калі ласка. --Jauhienij 12:21, 31 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Зрабіў: Шаблён:Артыкул. —zedlik 01:18, 4 студзеня 2011 (EET)[адказаць]