Вікіпэдыя:Галасаваньні
![]() |
Актуальна |
Галасаваньні |
---|
|
Абмеркаваньне правілаў |
|
Гэтая старонка зьмяшчае сьпіс былых і актыўных галасаваньняў па розных пытаньнях беларускай Вікіпэдыі. Акрамя гэтага тут жа можна распачаць і новае галасаваньне.
У галасаваньні можа прыняць удзел любы ўдзельнік гэтай Вікіпэдыі (акрамя робатаў), які да дня пачатка галасаваньня зрабіў ня менш за 5 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы (непасрэднае рэдагаваньне зьместу артыкулаў; ўсе рэдагаваньні, якія былі зробленыя ў кароткі прамежак часу (паміж рэдагаваньнямі прайшло ня больш адной гадзіны) і пасьлядоўна ў адным артыкуле, лічацца за адно рэдагаваньне) і мае ня менш за 1 тыдзень стажу. Любы ўдзельнік можа галасаваць толькі адзін раз. Нельга выкарыстоўваць дадатковыя рахункі («лялькі») для іншых галасоў. Удзел у галасаваньні — аўтаматычная згода на праверку ўдзельнікаў правяраючымі ўдзельнікаў. Галасы ўдзельнікаў, якія ня маюць правоў на галасаваньне, можа выкрасьліць любы ўдзельнік.
Калі ў галасаваньні не напісана інакш, галасаваньне працягваецца два тыдні. Для таго, каб лічылася, што галасаваньне адбылося, прынамсі 5 удзельнікаў павінныя яўна выказаць сваё меркаваньне («за», «супраць» ці «нэўтральна», зьмешчаныя ў адпаведныя сэкцыі). Для прыняцьця рашэньня патрабуецца большасьць галасоў (больш за 50%) зь ліку галасоў «за» і «супраць», для прыняцьця правіла Вікіпэдыі патрабуецца кваліфікаваная большасьць галасоў (больш за 67%) зь ліку галасоў «за» і «супраць».
Галасаваньні, якія былі прынятыя альбо пачатыя па старых правілах, застаюцца ў сіле.
Перад тым, як пачаць галасаваньне, праглядзіце папярэднія галасаваньні. Можа так стацца, што галасаваньне па дакладна такім жа ці падобным пытаньні ўжо праводзілася. Калі разглядаецца складанае пытаньне з мноствам альтэрнатыўных варыянтаў, мае сэнс сьпярша правесьці апытаньне, вызначыць якія варыянты атрымаюць дастатковую падтрымку, і потым ініцыяваць галасаваньне.
Каб пачаць новае галасаваньне, стварыце падстаронку зь яго назвай (увесьці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:
- дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
- дадайце паведамленьне аб ім у шаблён {{Актуальна}};
- зрабіце паведамленьне на форуме «Навіны»;
- пры неабходнасьці зрабіце дадаткова паведамленьне ў адпаведных тэматычных абмеркаваньнях.