Генэральная акруга Беларусь
Генэральная акруга Беларусь | |
Generalbezirk Weißruthenien | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Статус | адміністрацыйная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Райхскамісарыят Остлянд |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Дата ўтварэньня | 1 верасьня 1941 |
Дата скасаваньня | 1944 |
Кіраўнік | Вільгельм Кубэ (1941—1943); Курт фон Готбэрг (1943—1944) |
Афіцыйныя мовы | нямецкая і беларуская мова |
Насельніцтва |
|
Плошча | 53 660 км² |
Час існаваньня | 1941—1944 |
Месцазнаходжаньне Генэральнай акругі Беларусь | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Генэра́льная акру́га «Белару́сь» (ням. Generalbezirk Weißruthenien) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі СССР і заходнебеларускіх земляў, што да верасьня 1939 году знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар месьціўся ў Менску.
Напачатку акруга ўлучала тэрыторыю Наваградзкага ваяводзтва, часткі Віленскага і Палескага ваяводзтваў Польскай Рэспублікі, а таксама тэрыторыю Беларускай ССР і Смаленшчыну. Была падзеленая на чатыры галоўныя вобласьці (ням. Hauptgebieten) з цэнтрамі ў Віцебску, Магілеве, Менску й Смаленску. У 1942 годзе ўлада нямецкае цывільнае адміністрацыі была абмежаваная. Смаленшчына і значная частка Беларускай ССР (акрамя Барысава, Менску і Слуцку) адышлі пад кантроль нямецкіх вайсковых уладаў. Генэральная акруга на той час падзялялася на абласныя камісарыяты (ням. Gebietskommissariate) з цэнтрамі ў Баранавічах, Вялейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Менску, Наваградку, Слоніме й Слуцку.
У лютым 1944 году ў склад Генэральнай акругі «Беларусь» перадалі Вільню з ваколіцамі, якая была часткай акругі «Летува»[2], а таксама Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты[3], якія раней знаходзіліся ў складзе Генэральнай акругі Валынь-Падольле Райхскамісарыяту Ўкраіна.
Школа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1942—1943 гады ў Генэральнай акрузе Беларусі стварылі 4- і 7-клясныя школы на беларускай мове. Зь іх 600 працавала ў Менскай акрузе і па 400 — у Баранавіцкай, Вялейскай і Глыбоцкай[4].
Падпольле
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У частцы Генэральнай акругі «Беларусь», створанай з акупаванай тэрыторыі БССР, найбольш моцным падпольлем зьяўлялася савецкая антынямецкая партызанка. У Заходняй Беларусі савецкія партызаны былі нашмат слабейшымі, перш за ўсё з-за недахопу падтрымкі ад мясцовага насельніцтва[5]. Трываў там польска-савецкі канфлікт, які на Наваградчыне ператварыўся ў вайну паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Дадатковым фактарам быў беларускі нацыянальны рух. Нямецкая акупацыйная ўлада наўмысна правакавала нацыянальныя канфлікты, у выніку чаго стасункі паміж беларусамі і палякамі пагоршыліся, але не да ступені адкрытага канфлікту[6].
Гаўляйтэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільгельм Кубэ (1 верасьня 1941 — 22 верасьня 1943)
- Курт фон Готбэрг (27 верасьня 1943 — жнівень 1944)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.territorial.de/ostl/weissrut/weissrut.htm
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 384.
- ^ Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945. (ням.)
- ^ Натальля Голубева. Калябаранты. Цана адраджэньня // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2021. — № 47 (29416). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Jan Szumski: Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii. Wyd. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010. ISBN 978-83-60940-21-1. (pol.)
- ^ Юры Грыбоўскі: Польска-беларускі канфлікт у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1941—1944 гг.), сс. 116—167. Białoruskie Zeszyty Historyczne 25, 2006