Генэральны камісарыят Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Генэральны камісарыят «Беларусь» — найвышэйшы орган акупацыйнай цывільнай адміністрацыі на тэрыторыі генэральнай акругі «Беларусь».

Генэральны камісарыят «Беларусь» створаны ў канцы ліпеня — жніўня 1941 году. Складаўся з 5 галоўных аддзелаў: палітыкі, упраўленьня, гаспадаркі, тэхнікі, працы (з 1944). Склад апарату камплектаваўся з прадстаўнікоў нямецкай нацыянальнасьці. Генэральны камісарыят «Беларусь» узначальвалі Вільгельм Кубэ (1 верасьня 1941 — 22 верасьня 1943), Курт фон Готбэрг (верасень 1943 — чэрвень 1944).

Генэральнаму камісарыяту непасрэдна падпарадкоўваліся абласныя камісарыяты, гарадзкі камісарыят Менску, сілы паліцыі, бясьпекі і СД.

Генэральны камісарыят «Беларусь» ажыцьцяўляў палітыку, скіраваную на найбольш эфэктыўнае выкарыстаньне эканамічнага патэнцыялу, людзкіх і матэрыяльных рэсурсаў акупаванай тэрыторыі ў інтарэсах нацысцкай Нямеччыны, праводзіў розныя палітычныя і ідэалягічныя мерапрыемствы.