Генэрал-губэрнатарства
Генэрал-губэрнатарства — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Расейскай імпэрыі ў 1775—1917. Генэрал-губэрнатарства улучала ў сябе адну або некалькі (зазвычай тры) памежныя губэрні ці вобласьцей. Масква ды Санкт-Пецярбург з губэрнямі складалі асобныя генэрал-губэрнатарствы.
Адміністрацыйны лад генэрал-губэрнатарстваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генэрал-губэрнатарствам кіраваў генэрал-губэрнатар — ваенна-адміністрацыйны кіраўнік краю. Ён кантраляваў дзейнасьць губэрнатараў падведамасных яму губэрняў і абласьцей, аднак наўпрост ня ўдзельнічаў у іх кіраваньні, у адрозьненьне ад генэрал-губэрнатараў Москвы і Санкт-Пецярбургу, дзе генэрал-губэрнатар, прызначаны на пасаду самім імпэратарам, непасрэдна кіраваў падпарадкаванымі губэрнямі.
Сьпіс генэрал-губэрнатарстваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1914 р. існавалі 9 генэрал-губэрнатарстваў:
- Санкт-Пецярбурскае генэрал-губэрнатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Санкт-Пецярбурскай губэрняй;
- Маскоўскае генэрал-губэрнатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Маскоўскай губэрняй;
- Варшаўскае генэрал-губэрнатарства ў складзе
- Варшаўскай,
- Каліскай,
- Келецкай,
- Ломжынскай,
- Люблінскай,
- Петракоўскай,
- Плоцкай,
- Радамскай,
- Седлецкай і
- Сувальскай губэрняў;
- Іркуцкае генэрал-губэрнатарства ў складзе
- Янісейскай (г. Краснаярск),
- Іркуцкай губэрняў, а таксама
- Забайкальскай (г. Чыта) і
- Якуцкай абласьцей;
- Кіеўскае генэрал-губэрнатарства ў складзе
- Валынская губэрня (г. Жытомір),
- Кіеўская губэрня і
- Падольская губэрня (г. Камянец-Падольскі) губэрні;
- Прыамурскае генэрал-губэрнатарства з цэнтрам ва Ўладзівастоку (у 1884—1888 у Хабараўску) ў складзе
- Амурскай (г. Благавешчанск),
- Камчацкай (г. Петрапаўлаўск),
- Прыморскай (г. Хабараўск) і
- Сахалінскай (г. Аляксандраўск) вобласьцей;
- Стэпавае генэрал-губэрнатарства з цэнтрам у Омску ў складзе
- Акмалінскай (г. Омск) і
- Сяміпалацінскай вобласьцей;
- Туркестанскае генэрал-губэрнатарства з цэнтрам у Ташкенце ў складзе
- Закасьпійскай (г. Асхабад),
- Самаркандзкай,
- Сямірэчанскай (г. Верны, Казахстан),
- Сыр-Дар’інскай (г. Ташкент) і
- Фэрганскай (г. Скобелеў, Узбэкістан) вобласьцей;
- Фінляндзкае генэрал-губэрнатарства з цэнтрам у Гельсынгфорсе, кіраванае паводле законаў Вялікага княства Фінляндзкага, у складзе
- Аба-Б’ерненборскай (г. Аба),
- Вазаскай (г. Мікалайстадт),
- Выбарскай,
- Кўопіёскай,
- Нюландзкай (г. Гельсынгфорс),
- Санкт-Міхельскай (г. Сан-Міхель),
- Тавастгускай (г. Тавастгус) і
- Улеаборскай (г. Улеаборг) губэрняў.
Каўкаскае намесьніцтва зьяўлялася асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе шасьці губэрняў, пяці абласьцей і двух акругаў:
- Бакінская губэрня,
- Елізаветпольская губэрня (г. Елісаветполь, Азэрбайджан),
- Кутаіская губэрня,
- Тыфліская губэрня,
- Чарнаморская губэрня (г. Новарасейск),
- Эрыванская губэрня (г. Эрывань, Армэнія),
- Батумская вобласьць,
- Дагестанская вобласьць (г. Тэмір-Хан-Шура),
- Карская вобласьць,
- Кубанская вобласьць (г. Екацярынадар),
- Тэрская вобласьць (г. Уладзікаўказ),
- Закатальская акруга і
- Сухумская акруга.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Борис Межуев. Генерал-губернаторство в системе местного управления России Copyright © 2007 «Русский архипелаг».