Вязовыя
Вязовыя | |
Бераст — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ружакветныя (Rosales) |
Сямейства | Вязовыя |
Даччыныя таксоны | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ulmaceae Mirb. | |
Арэал | |
Вязовыя[1] (Ільмы) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 8 родаў і каля 64 відаў.[2]
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіць ад назвы роду Ulmus — назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы, elm, olme — вяз.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — дрэвы або хмызьнякі, лісьцеападныя альбо вечназялёныя. Лісьце чарговае альбо рэдка супратыўнае, простае, суцэльнае альбо дробна зубчастае, прылісткі прысутныя. Кветкі аднаполыя, аднадомныя ці двухполыя, адзінкавыя ці ў пучках, распускаюцца звычайна рана ўвесну да распусканьня лісьця, радзей увосень. Калякветнік просты, званочкавы ці лейкападобны, 4- або, часам, 5–6-больш-менш глыбока лопасьцевы. Тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка, ці ўдвая больш. Слупок з 2 пладалісьцікаў; завязь верхняя аднагняздовая, з 1 семязавязьзю, радзей 2-гняздовая з 2. Лычыкаў 2. Плод – аднанасенны, часта крылаты арэшак, ці касьцяніца[3][4][5].
Сістэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сям‘я налічвае 8 родаў і звыш 64 відаў, пашыраных у абодвух паўшар'ях. У Беларусі 1 (Ulmus) род і 4 віды.[6]
- Abelicea — 3 віды.[7]
- Ampelocera Klotzsch(de). — 14 відаў.
- Hemiptelea Planch(fr). — манатыпны род.
- Holoptelea Planch(fr). — 2 віды.
- Phyllostylon Benth(en). — манатыпны род.
- Planera Gmel(de). — манатыпны род.
- Ulmus L. — каля 30 відаў бераст, вяз, ільм.
- Zelkowa Spach(fr). — 6 відаў дзелька.
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чальцы сям'я шырока распаўсюджаны па паўночным умераным поясе й распаўсюджаны ў іншых месцах, за выключэньнем Аўстралазіі.[3][4][5]
- Толькі род Ulmus мае неразарваны (суцэльны) шырокі арэал.
- Ampelocera — род дрэў трапічных лясоў з нізкіх і сярэдніх вышынь, якія сустракаюцца ад Мэксыцы да Бразыліі.
- Hemiptelea — род дрэў расьце ў Кітаі й на Карэйскім паўвостраве
- Holoptelea — род дрэў расьце ў Азіі, Афрыцы.
- Phyllostylon — род дрэў расьце ў Бразыліі.
- Planera — адзіны сучасны прадстаўнік роду плянэра — рэліктавая расьліна, што зрэдку сустракаецца ў Фларыдзе й прылеглых раёнах паўднёвага ўсходу Паўночнай Амэрыкі.
- Zelkowa — Японія, раёны Паўднёвага й Цэнтральнага Кітая, Закаўказьзе, раёны Пярэдняй Азіі – выспа Крыт.
Роды Aphananthe, Celtis, Pteroceltis і Trema, якія раней часам адносілі да Ulmaceae, цяпер адносяць да Cannabaceae.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 1. Ulmaceae. — вязовые — вязовыя // Батаніка. Агульная і спэцыяльная = Ботаніка. Агульная і спэцыяльная. — Менск: Інбелкульт, 1924.
- ^ Ulmaceae . A workinglist of all plants species. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 22.09.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 22.09.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 22.09.2020 г. (анг.)
- ^ Ulmaceae . A workinglist of all plants species. (анг.)
- ^ Abelicea A workinglist of all plants species. (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вынаеў, Г. У. Бераст. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 286.
- Казлоўская, Н. В. Бераст. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. С. 298.
- Вяз. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 339.
- Раслінны свет: тэматычны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; складальнікі: В. Дз. Астрэйка і інш. ; навуковыя рэдактары: Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — С. 11, 14. — 653 с. — 700 ас. — ISBN 985-08-0457-2
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 493—523. — 612 с. — 2500 ас.
- Флора БССР / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 106—112. — 510 с. — 2000 ас.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Академия наук СССР, 1936. — Т. 5. — С. 360—373. — 762,XXVI с. — 5175 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вязовыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ulmaceae . A workinglist of all plants species.
- Ulmus A workinglist of all plants species.
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |