Перайсьці да зьместу

Каноплевыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Cannabaceae»)
Каноплевыя
Каноплі сеўныя (Cannabis sativa) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаКаноплевыя
Бінамінальная намэнклятура
Cannabaceae Martynov
ITIS 19118 ·

Каноплевыя (Cannabaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 8–10 родаў і каля 100 відаў[1][2].

Члены гэтага сямейства могуць быць дрэвамі, ліянамі або травамі[3]. Cannabaceae часта двухдомныя. Кветкі радыяльна сымэтрычныя, ня прыкметныя таму што ветраапыляемыя, ў суквецьці. Плод — сямянка або касьцянка.

Распаўсюджаныя ў трапічных і ўмераных рэгіёнах сьвету[2].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Yang, M. Q., van Velzen, R., Bakker, F. T., Sattarian, A., Li, D. Z., & Yi, T. S. Molecular phylogenetics and character evolution of Cannabaceae // Taxon. — 2013. — Т. 62. — № 3. — С. 473–485. — DOI:10.12705/623.9  (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 11.11.2019 г.  (анг.)