Слупок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
1 — лычок (рыльца), 2 — завязь
Лычок пладніка

Слупок[1], пе́сьцік, або пладні́к — асноўная частка кветкавых, удзельнічае ва ўтварэньні плоду. Утвараецца з аднаго (просты) ці некалькіх (складаны) пладалісьцікаў.

Слупок складаецца з завязі, шыйкі (Slupus) і лычка. Самая галоўная і абавязковая частка слупка — завязь. У завязі знаходзяцца семязачаткі. У кожным семязачатку ў працэсе разьвіцьця фарміруецца зародкавы мяшок. У кожным зародкавым мяшку разьвіваецца па адной жаночай палавой клетцы — яйцаклетцы і некалькі дапаможных клетак. Абавязковай часткай песьціка зьяўляецца рыльца, на якое асядае пылок. Шыйка ўздымае лычок над завязьзю, што робіць больш простым пападаньне на яго пылку. шыйка — гэта неабавязковая частка слупка. Напрыклад, у маку шыйка адсутнічае, таму яго лычок сядзячы.

Колькасьць слупкоў і іх будова ў розных расьлінаў розныя. Сукупнасьць усіх слупкоў кветкі складае гінецэ́й (жаночая частка кветкі). Ён можа быць адначленным, калі ў яго склад уваходзіць адзін пладалісьцік (адзін просты слупок), ці мнагачленным — калі некалькі. Калі мнагачленны гінецэй утвараецца некалькімі простымі слупкамі, ён завецца апакарпным, а калі адным складаным — цэнакарпным. Шмат слупкоў у малін, суніц; адзін слупок у гароху, вішні, агурка.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ботаніка. Беларуская навукова тэрміналёгія, Менск 1924

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.
  • Лісаў М.Дз. Батаніка з асновамі экалогіі: Вучэб. дапам. / М.Дз. Лісаў. — Мн.: Выш. шк., 1998.
  • Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. Пер. с англ. — М.: Мир, 1990.