Вартбург (замак)
Выгляд
Замак Вартбург | |
---|---|
Wartburg Castle* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
Краіна | Нямеччына |
Тып | культурны |
Крытэры | iii, vi |
Спасылка | 897 |
Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Каардынаты | Каардынаты: 50°57′58″ пн. ш. 10°18′23″ у. д. / 50.9662° пн. ш. 10.3065° у. д. |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1999 (23 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Вартбург (па-нямецку: Wartburg) — замак у Нямеччыны ў фэдэральнай зямлі Турынгія на гары каля гораду Айзэнах, уваходзіць у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замак належыў нямецкаму шляхецкаму роду Людавінгаў. Упершыню згадваецца ў 1080 годзе У 1247 годзе Вартбург адыходзіць да дынастыі Вэтынаў, а крыху пазьней становіцца рэзыдэнцыяй маркграфаў Майсэнскіх. У XV стагодзьдзі ён страчвае сваё значэньне.
З 1211 па 1227 гады ў замку жыла Элізабэта Турынгская, якую пазьней узьвялі ў ранг Сьвятых. У 1521—1522 гады пад імём Юнкер Ёрг у ім хаваўся ад перасьледаў рэфарматар Мартын Лютэр. Тамсама ўсяго за 11 тыдняў ён пераклаў Новы Запавет Бібліі на Нямецкую мову. Неаднойчы замак наведваў Ёган Вольфганг фон Гётэ (ўпершыню ў 1777 г).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Пакой Мартына Лютэра ў замку Вартбург
-
Студэнты, якія рушаць да Вартбургу, 1817