Перайсьці да зьместу

Бігар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Біхар»)
Бігар
анг. Bihar
гіндз. बिहार
урд. بہار
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Адміністрацыйны цэнтар Патна
Улучае 38 акругаў
Дата ўтварэньня 22 сакавіка 1912
Губэрнатар Дньяндэа Яшвантрао Патыл
Галоўны міністар Джытан Рам Манджгі
Афіцыйныя мовы гіндзі, урду
Насельніцтва (2011)
103 804 637 чал. (3-е месца)
Шчыльнасьць 1102 чал./км²
Плошча 94 163 км² (12-е месца)
Месцазнаходжаньне Бігару
Бігар на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-BR
Паштовыя індэксы 800XXX - 855XXX
Код аўтам. нумароў BR
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бігар (анг. Bihar, гіндз. बिहार, урд. بہار; вымаўл. [bɪˈɦaːr]) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай інда-ганскай раўніне. Мяжуе з Нэпалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркганд на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км²) і трэцяе па насельніцтве (82,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імпэрыяў Нандаў (4 ст. да н. э.) і Маур’яў (4—2 стст. да н. э.).

У культурным пляне Бігар зьяўляецца часткай бгаджпурымоўнага «гартлэнду» Індыі. Афіцыйныя мовы штату — два літаратурныя рэгістры гіндустані, гіндзі і ўрду, аднак гістарычна ў Бігары распаўсюджаныя мовы й іншыя ідыёмы г. зв. клястэру ўсходняга гіндзі — асобных моваў дыялектнага кантынуўму, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бігарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў