Перайсьці да зьместу

Гіндустані

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіндустані
हिन्दुस्तानी, ہندوستانی
Ужываецца ў Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага
Рэгіён Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басэйн
Колькасьць карыстальнікаў родны для 481 мільёнаў, 908 млн усяго
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Індаарыйская група
  Цэнтральгая падгрупа
    Гіндустані

Афіцыйны статус
Рэгулюецца Central Hindi Directorate[d]
Пісьмо дэванагары[d] і Urdu orthography[d]
Коды мовы
ISO 639-1 hi, ur
ISO 639-2(Б) hin, urd

Гіндуста́ні (гіндзі: हिन्दुस्तानी, HindustānīIAST, урду: ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія зьяўляюцца часткай клястэру заходняга гіндзі. Гэтыя ідыёмы распаўсюджаныя ў Індыі, Пакістане і некаторых іншых краінах.

Хоць гутарковыя формы гэтых моваў амаль неадрозныя адна ад адной[1], і нягледзячы нават на тое, што іхныя афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозьніваюцца паводле літаратурных прыёмаў, а таксама навуковых і тэхнічных тэрмінаў: урду мае больш моцны пэрсыдзкі ўплыў, у той час як гіндзі захоўвае ўплыў блізкароднаснага індаарыйскага санскрыту[2]. Да падзелу Індыі тэрміны «гіндустані», «урду» і «гіндзі» былі сынонімамі[3]. Тэрмін гіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва-франка Індыі і Пакістану, мовы балівудзкіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасьцяў гіндзі, як то фіджыйскага гіндустані і карыбскага гіндустані (якія, зрэшты, адносяцца да розных клястэраў індаарыйскіх моваў).

Рэгістры гіндустані ёсьць дзяржаўнымі мовамі Індыі (гіндзі) і Пакістану (урду).

Да 1947 году гіндустані быў афіцыйна прызнаны брытанскім раджам. Аднак у паваенны час тэрмін «гіндустані» страціў папулярнасьць і не атрымаў афіцыйнага прызнаньня з боку ўрадаў Індыі або Пакістану. Замест гэтага афіцыйнымі прызнаюцца стандартызаваныя формы гіндустані, як то гіндзі і урду.

Згодна з канстытуцыяй Індыі гіндзі абвяшчаецца афіцыйнай мовай фэдэральнага ўраду. У той жа час, вызначаным тэкстам фэдэральных законаў уважаецца ангельская мова, то бок судовыя працэсы ў найвышэйшых апэляцыйных судах мусяць рабіцца па-ангельску.

На ўзроўні штатаў гіндзі ёсьць адной з афіцыйных моваў у 10 з 29 індыйскіх штатаў і трох тэрыторыяў зьвязу, а менавіта Бігар, Чгатысгарг, Гар’яна, Гімачал-Прадэш, Джгаркганд, Мадг’я-Прадэш, Раджастган, Утаракганд, Утар-Прадэш і Заходняя Бэнгалія. Тэрыторыі зьвязу, якія маюць гіндзі ў якасьці афіцыйнай мовы, улучаюць Андаманскія і Нікабарскія астравы, Дадра і Нагаргавэлі, а таксама Дэлі.

У астатніх штатах гіндзі не мае статус афіцыйнай мовы. У такіх штатах, як Тамілнад і Карнатака, вывучэнне гіндзі ня ёсьць абавязковым у праграме навучаньня штату. Тым ня менш, існуе мажлівасьць вывучаць гіндзі ў якасьці другой або трэцяй мовы. У многіх іншых штатах вывучэньне гіндзі звычайна абавязковае. Пры гэтым у школьнай праграме дзьвюма першымі мовамі ў такіх штатах ёсьць афіцыйная мова штату і ангельская, але інтэнсіўнасьць вывучэньня гіндзі ў праграме кожнага штату значна вар’іруецца[4].

Урду ўважаецца нацыянальнай мовай Пакістану, падзяляючы статус афіцыйнай мовы поруч з ангельскай мовай. Не зважаючы на тое, што многія пакістанцы не гавораць ангельскаю, а роднай мовай большасьці насельніцтва ўсё ж такі ёсьць панджабі, урду служыць лінгва-франка краіны.

У Індыі ўрду ёсьць адной з моваў, прызнаных у восьмым дадатку да канстытуцыі Індыі, і таксама афіцыйнай мовай у такіх штатах, як то Джгаркганд, Бігар, Тэлангана, Утар-Прадэш, Заходняя Бэнгалія, а таксама на тэрыторыях зьвязу ў Дэлі і Джаму і Кашмір. Зважаючы на тое, што ўрадавая школьная сыстэма ў большасьці іншых штатаў робіць акцэнт на стандартным гіндзі, ва ўнівэрсытэтах гарадоў Лакгнаў, Алігарх і Гайдарабад, на урду размаўляюць і вывучаюць яго.

Слова «Збан» напісанае ў двух розных пісьмах — дэванагары і насталік, якія выкарыстоўваюцца для гіндзі і урду.

Гістарычна гіндустані пісалі альфабэтам кайтгі, дэванагары і урду[5]. Кайтгі і дэванагары дапасуецца да індыйскага пісьма, якія відавочна паходзяць зь Індыі, у той час як альфабэт урду ёсьць вытворным ад пэрсыдзка-арабскага пісьма з каліграфічным почыркам насталік. Сёньня гіндустані працягваюць пісаць альфабэтам урду ў Пакістане. У Індыі гіндзі афіцыйна пішацца на дэванагары, а урду з альфабэтам урду, у той ступені, што гэтыя стандарты часткова вызначаюцца іх пісьмом. Аднак у папулярных выданьнях у Індыі урду таксама пішацца дэванагары, зь невялікімі зьменамі, каб сфармаваць уласна дэванагары-урду альфабэт, які б існаваў з дэванагары-гіндзі альфабэтам.

Праз ангелізацыю ў Паўднёвай Азіі і міжнароднага выкарыстаньня лацінскага альфабэту, гіндустані часам можа пісацца лацінскім пісьмом. Гэтая адаптацыя мае назву раманізаваны урду альбо раманізаваны гіндзі, у залежнасьці ад выкарыстанага пэўнай мовы. Паколькі урду і гіндзі ўзаемазразумелыя ў вуснай форме, раманізаваныя вэрсіі гэтых моваў, у адрозьненьне ад дэванагары гіндзі і урду ў альфабэце насталік, таксама ў большасьці выпадкаў узаемазразумелыя.

  1. ^ Urdu language Britannica.com.
  2. ^ Students' Britannica: India: Select essays працы Дэйла Гойбэрга і Інду Рамчандані
  3. ^ Hindustani B2. Oxford English Dictionary. Oxford University Press. 2nd ed. 1989.
  4. ^ «National Policy on Education». Government of India.
  5. ^ Pollock, Sheldon (2003). «Literary Cultures in History: Reconstructions from South Asia». University of California Press. — С. 912. — ISBN 978-0-520-22821-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]