Штат (тэрыторыя)
Штат — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў шэрагу фэдэратыўных краінаў[1]. У некаторых іншых краінх можа называцца інакш, як то правінцыя, рэгіён, кантон, зямля, вобласьць, эмірат. Штат ня мае міжнароднага сувэрэнітэту, бо паўнамоцтвы падзеленыя паміж іншымі фэдэраванымі штатамі і фэдэральным урадам. У адрозьненьне ад міжнародных сувэрэнных дзяржаваў, якія валодаюць гэтак званым вэстфальскім сувэрэнітэтам, то бок які мае іхны фэдэральны ўрад, штаты маюць паўнамоцтвы ў межах унутранага або фэдэральнага заканадаўства.
Штаты ў фэдэрацыі ня маюць статусу суб’ектаў міжнароднага права. Замест гэтага фэдэральны зьвяз, то бок фэдэрацыя, як адзіная адзінка ёсьць сувэрэннай дзяржавай у міжнародным праве[2]. У залежнасьці ад канстытуцыйнай структуры канкрэтнай фэдэрацыі, штат можа мець розныя ступені заканадаўчай, судовай і адміністрацыйнай юрысдыкцыі над вызначанай тэрыторыяй і ёсьць формай рэгіянальнага ўраду. Тым ня менш штат можа ствараць міжнародныя прадстаўніцтвы, напрыклад дзеля прасоўваньня гандлю або турызму, але ён дзеіць выключна ў межах гандлёвай палітыкі або іншага адпаведнага заканадаўства сваёй фэдэрацыі і краіны. Ён таксама можа браць удзел у міжнародных рэгіянальных пагадненьнях у межах законаў сваёй фэдэрацыі і краіны, напрыклад дзеля аховы памежных рэсурсаў або іншых агульных пытаньняў.
На штаты падзяляюцца Аўстралія, Бразылія, Вэнэсуэла, ЗША, Індыя, Мэксыка і шэраг іншых дзяржаваў. Слова «штат» мае аналягі ў эўрапейскіх мовах, а ў канчатковым выніку паходзіць ад лацінскага слова status, што азначае стан або статус.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «The Australian National Dictionary: Fourth Edition». 2004. Canberra. — ISBN 978-0-19-551771-2.
- ↑ Crawford, J. (2006). «The Creation of States in International Law». Oxford, Clarendon Press.