У вёсцы знаходзіцца царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсьбітэрыя, нэфа і бабінцы. Гэтая патроенасьць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нэфа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаваньне і апошні Суд. Паміж прэсьбітэрыям і нэфам разьмяшчаецца іканастас 1794 году. У прэсьбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжаваньня, побач зь якім месьціцца больш сьціплы алтар 1706 году з іконай Ecce Homo.