Беларуска-румынскія стасункі
Беларуска-румынскія стасункі — стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй. 20 сьнежня 1991 году Румынія прызнала незалежнасьць Рэспублікі Беларусь і 14 лютага 1992 году былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі паміж дзьвюма краінамі.
У 1992 годзе Румынія адкрыла амбасаду ў Менску. У 1994 годзе Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Бухарэсце генэральнае консульства, якое ў 1995 годзе было пераўтворана ў амбасаду. У ліпені 1992 году адбыўся візыт Прэзыдэнта Румыніі ў Менск; у лютым 1993 году — візыт Міністру замежных справаў Румыніі ў Менск; у траўні 1995 году — візыт Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь у Бухарэст. У красавіку 2016 году — візыт парлямэнцкай дэлегацыі Румыніі ў Менск дзеля правядзеньня пасяджэньня Міжпарлямэнцкай суполкі сяброўства «Беларусь — Румынія».
Дагаворна-прававая база двухбаковых стасункаў, сфармаваная за пэрыяд з 1991 году, улучае ў сябе 11 міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў і пагадненьняў, 6 міжведамасных дагавораў і 21 пагадненьне і пратакол, падпісаны на іншым узроўні.
Беларускі бізнэсовец Павал Тапузідзіс зьяўляецца ганаровым консулам Румыніі на Беларусі[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дыпламатычны даведнік (бел.). Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь (2024). Праверана 2024-05-17 г.
- ^ Беларусь вошла в двадцатку стран по числу почетных консулов