Андрэеўскі крыж
Андрэеўскі крыж (☓) — дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага.
У саборы сьвятога Андрэя ў грэцкім горадзе Патры на паўвостраве Пэляпанэс (вобласьць Заходняя Грэцыя) захоўваецца дыяганальны крыж-рэлікварый, у які ўклалі часткі крыжа, на якім расьпялі апостала Андрэя. У якасьці сымбалю выкарыстоўваецца на гербах, пячатках і сьцягах, у тым ліку на сьцягах Шатляндыі і Ямайкі. Таксама выкарыстоўваецца на дарожных знаках для абазначэньня чыгуначнага пераезду.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 ліпеня 2013 году сьвятары Царквы Грэцыі даставілі Андрэеўскі крыж у Менск на цягніку. Затым яго разьмясьцілі ў храме Андрэя Першазванага (Ленінскі раён, мікрараён Серабранка, вул. Малініна, д. 19). Пасьля набажэнства на менскім Замчышчы крыж да 2 жніўня заставаўся ў Храме ўсіх сьвятых (Першамайскі раён, мікрараён Усход, вул. Каліноўскага, д. 121)[1]. За час знаходжаньня Андрэеўскага крыжа ў храмах Менску яго пабачылі звыш 60 000 хрысьціянаў[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апостал Андрэй пражыў апошнія гады свайго жыцьця ў грэцкім горадзе Патры (правінцыя Ахея, Рымская імпэрыя), дзе заснаваў хрысьціянскую грамаду. 30 лістапада 70 году мясцовы праконсул Эгеат загадаў расьпяць Андрэя Першазванага на крыжы. Крыж вырабілі з дрэва масьліны. Апостала расьпялі на крыжы пад нахілам, таму той крыж выглядаў Х-падобным. Крыж апостала Андрэя атрымаў назву «андрэеўскага». Да 13-га стагодзьдзя Андрэеўскі крыж захоўваўся хрысьціянскай грамадой у горадзе Патры ў якасьці сьведчаньня хрысьціянскай веры і пакутніцкай сьмерці апостала. Пазьней Андрэеўскі крыж перавезьлі ў Францыю, дзе захоўвалі ў ківоце ў манастыры сьвятога Віктара ў Марсэлі. 19 студзеня 1980 году Андрэеўскі крыж вярнулі ў горад Патры (Грэцыя), дзе разьмясьцілі ў Саборы сьвятога Андрэя[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сьцяг Шатляндыі
-
Сьцяг Ямайкі
-
Сьцяг штату Алабама (ЗША)
-
Сьцяг правінцыі Новая Шатляндыя (Канада)
-
Сьцяг Архангельскай вобласьці (Расея)
-
Сьцяг гораду Рыё-дэ-Жанэйра (Бразылія)
-
Сьцяг вострава Тэнэрыфэ (Гішпанія)
-
Сьцяг гораду Пачэфструм (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ БПЦ абнародавала праграму знаходжаньня крыжа апостала Андрэя ў Менску // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2013. — № 137 (27502). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Вольга Мядзьведзева. Андрэеўскі крыж // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэеўскі крыж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |