Алег Буткевіч
Алег Буткевіч | |
Біскуп Віцебскі | |
---|---|
29 лістапада 2013 — | |
Інтранізацыя | 18 студзеня 2014 |
Царква | Рыма-Каталіцкая Царква |
Папярэднік | Уладзіслаў Блін |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | ксёндз |
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1972 (52 гады) Браслаў, Віцебская вобласьць, БССР |
Прыняцьце сьвятога сану | 13 траўня 2000 |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Буткевіч (неадназначнасьць).
Але́г Часла́вавіч Бутке́віч (нар. 18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі каталіцкі дзяяч, біскуп віцебскі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і.
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт. У 1994 року паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні, па сканчэньні якой 13 траўня 2000 року прыняў прэсьбітарскае пасьвячэньне.
Прэсьбітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 року выконвае абавязкі пробашча парафіі сьвятога Антонія Падуанскага ў Віцебску і віцебскага дэкана.
29 лістапада 2013 року прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасьвячэньне зьдзейсьніў Апостальскі нунцы ў Беларусі Кляўдыё Гуджэроцьці 18 студзеня 2014 року.
3 чэрвеня 2015 року Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынём. 15 красавіка 2021 году абраны старшынёй Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі[1].
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 жніўня 2020 року, у час разгонаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[2]:
Пабудаваныя на крыві сыстэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасьць заўсёды вяртала зьдзейсьненае тым, хто пераступаў усялякія людзкія (ня кажучы ўжо пра Божыя) нормы. | ||
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае дзьвюх сясьцёр — абедзьве манашкі-эўхарысткі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 красавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
- ^ Каталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі
- ^ Папа Францішак прызначыў трох маладых біскупаў-беларусаў. У біскупа Віцебскага і абедзве сястры — манашкі(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Буткевіч на бачыне Catholic.by
- Алег Буткевіч (анг.) на бачыне Catholic-Hierarchy