Іўрыт
Іўрыт лац. Iŭryt | |
עִבְרִית | |
Дата стварэньня | II тысячагодзьдзе да н. э.[1] |
---|---|
Ужываецца ў | Ізраілі, Заходнім беразе ракі Ярдан, Сэктары Газа[2], у астатніх краінах (як літургічная мова) |
Рэгіён | Блізкі Ўсход |
Колькасьць карыстальнікаў | 5,3—7,4 млн чал. |
Клясыфікацыя | Афразійская макрасям'я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Ізраілі |
Дапаможная мова ў | Польшчы[3] |
Рэгулюецца | Акадэмія іўрыту[d] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | гэбрайскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | he |
ISO 639-2(Б) | heb |
ISO 639-2(Т) | heb |
ISO 639-3 | heb |
Габрэйскі альфабэт чытаецца справа налева | |||||
---|---|---|---|---|---|
Алеф א |
Бэт ב |
Гімэль ג |
Далет ד |
||
Хэй ה |
Ваў ו |
Заін ז |
Хэт ח |
Тэт ט |
Ёд י |
Каф כך |
Лямэд ל |
Мэм מם |
Нун נן |
Самэх ס |
Аін ע |
Пэ פף |
Цадзі צץ |
Куф ק |
Рэш ר |
Шын ש |
Таў ת |
Габрэйская мова, Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. [ʔivˈʁit] або [ʕivˈɾit]) — мова сэміцкае сям’і афразійскае макрасям’і, гістарычная мова габрэяў ды іхніх продкаў. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сьведчаньні мовы — Х ст. да н. э.[4]
Спыніў сваё існаваньне ў якасьці размоўнае мовы прыкладна ў ІІ ст. н. э., аднак захоўваўся як мова габрэйскай літургіі й рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджаная, і на цяперашні час на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал.[5][6] (зь іх 7 млн — ізраільцяне)[7][8]. ЗША — другая паводле колькасьці носьбітаў іўрыту краіна, маючы каля 222 тыс. чал., якія вольна размаўляюць на мове[9], у асноўным выхадцы з Ізраілю. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засьведчыў, што ў краіне пражывае 12 926 чалавек, чыя нацыянальнасьць вызначаная як габрэі, зь іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасьці як родную[10].
Сучасны іўрыт зьяўляецца адной з афіцыйных моваў Ізраілю побач з арабскай, старажытнагабрэйская мова зьяўляецца моваю рэлігіі і вывучаецца ў сучасных габрэйскіх супольнасьцях сьвету, старажытнагабрэйская таксама зьяўляецца літургічнай мовай самарыцянаў. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца габрэямі; асобамі, якія вывучаюць юдаізм або Ізраіль, а таксама археолягамі й лінгвістамі, якія спэцыялізуюцца ў галіне Блізкага Ўсходу. Апрача таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысьціянскіх сэмінарыях. Старажытнагабрэйскай мовай напісаная Тора, тагачасная форма старажытнагабрэйскай зьведала росквіт каля VI ст. да н. э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як сьвятая мова (па-габрэйску: לֶשׁוֹן הֲקוֹדֶשׁ, Leshon HaKodesh).
Паходжаньне і ўзрост
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове ІІ тысячагодзьдзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай сэміцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моваў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых да цяперашняга часу — «Песьня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасьля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Судзьдзяў Ізраілевых», ч. 5).
Найстаражытнейшы надпіс на іўрыце, «каляндар з Гезэру», датуецца X стагодзьдзем да н. э.
Іўрыт — сучасьнік старажытнагрэцкай, санскрыту і кітайскай і зьяўляецца адной з найстаражытнейшых моваў сьвету. Такім чынам, яна шмат старэй за лаціну і, асабліва, шматлікіх моваў індаэўрапейскае моўнае сям’і, у якую ўваходзіць таксама й беларуская мова.
Адраджэньне іўрыту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адраджэньне іўрыту адбывалася ў Эўропе ды Ізраілі цягам ХІХ—ХХ стагодзьдзяў празь ператварэньне з мовы набажэнстваў у паўсядзённую, гутарковую ды пісьмовую мову. Ставілася ў якасьці адной з задачаў сіянісцкага руху ды Дзяржавы Ізраіль ад заснаваньня ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманьнямі з ідышу.
Іўрыт у СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшчэ пастановай РНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладаньне на ім у габрэйскіх школах забароненае. З тых часоў прыхільнікі іўрыту ў СССР прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць «здраднікаў савецкай Радзіме» або нават «расістам»). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыту нават былі асуджаныя на турэмнае зьняволеньне па розных зачэпках.
У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга звалі старажытнагабрэйскай мовай, нават калі пытаньне яго адраджэньня ў Ізраілі было гістарычна вырашанае. Гэтая палітыка ажыцьцяўлялася з кан’юктурных палітычных меркаваньняў, з мэтай проціпастаўленьня «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» габрэйскай мове — ідышу.
Назоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «габрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленьне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, на іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію мовай іўрыт |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Crystal D. The Cambridge Encyclopedia of Language — Выдавецтва Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, 1987. — С. 316. — ISBN 978-0-521-42443-1
- ^ Languages (анг.) The World Factbook. CIA. Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Гл. адпаведны дакумэнт (анг.) Фэдэрацыя Нацыянальных Інстытутаў мовы Эўропы Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Most ancient Hebrew biblical inscription deciphered (анг.) Phys.org Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Klein, Zeev. A million and a half Israelis struggle with Hebrew // Israel Hayom.
- ^ Nachman Gur. Kometz Aleph – Au• How many Hebrew speakers are there in the world?. — Behadrey Haredim.
- ^ The differences between English and Hebrew (анг.). A guide to learning English. Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Self-Access Centre - Hebrew (анг.). UCL. Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Population: Ancestry, Language Spoken At Home (анг.) Статыстычнае бюро ЗША Праверана 12 лютага 2014 г.
- ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.